Платформа эмодзі Telegram, карыстальніцкія наборы эмодзі, Telegram Premium як падарунак і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Карыстальніцкія наборы эмодзі, Telegram Premium як падарунак і шмат чаго яшчэ

Гэтым летам Telegram мінуў адзнаку у 700 мільёнаў актыўных карыстальнікаў і дадаў Premium Telegram Premium – спецыяльную падпіску, якая дазваляе падтрымаць распрацоўку Telegram і атрымаць доступ да эксклюзіўных дадатковых магчымасцей.

Сённяшняе абнаўленне дадае платформу эмодзі Telegram, анімаваныя эмодзі ў паведамленнях і подпісах да медыяфайлаў, карыстальніцкія наборы эмодзі, магчымасць падарыць Telegram Premium, новую наладу прыватнасці для галасавых паведамленняў – і гэта не ўсё!

Premium Карыстальніцкія анімаваныя эмодзі

Сёння мы запускаем адкрытую платформу эмодзі, на якой кожны можа стварыць і загрузіць уласны набор з унікальным стылем і персанажамі для карыстальнікаў Premium.

Новыя анімаваныя эмодзі можна дадаваць у тэкст паведамленняў і подпісы да файлаў, тым самым напаўняючы вашы чаты яскравымі эмоцыямі. Карыстальнікі Premium адразу атрымліваюць 10 набораў эмодзі, у якіх ёсць больш за 500 эксклюзіўных эмодзі — і ў будучыні іх будзе больш.

Калі вы пачняце пісаць паведамленне, Stickers кнопка стыкераў ператворыцца ў Emoji кнопку эмодзі, праз якую можна адкрыць новую панэль эмодзі – каб вы маглі хутка прагледзець вашы наборы эмодзі або дадаць новыя.

Усе карыстальнікі — з падпіскай Premium або без – будуць бачыць любы анімаваны эмодзі. Таксама кожны можа ужываць усе анімаваныя эмодзі абсалютна бясплатна ў сваім чаце «Захаванае», каб праверыць іх або аздобіць свае нататкі і напаміны.

Усе наборы падтрымліваюць прапановы — проста ўвядзіце скарачэнне накшталт :усмешка або :ахах, каб убачыць вынікі з усёй бібліятэкі вашых эмодзі. А калі вы ўведзяце статычны эмодзі, то таксама атрымаеце прапановы, якімі анімаванымі яго можна замяніць.

Дадатковыя інтэрактыўныя эмодзі

Многія папулярныя карыстальніцкія эмодзі таксама зроблены інтэрактыўнымі, то-бок калі вы адправіце іх у асабісты чат, то вы і ваш суразмовец могуць націснуць на іх, каб прайграць сінхранізаваны поўнаэкранны эфект.

Паспрабуйце іх са звычайнымі эмодзі 😂😍😁😱❤️👍🎉 і незвычайнымі, накшталт 💸🔥👻.

Новая панэль стыкераў, анімацый і эмодзі для iOS

Мы зрабілі новы дызайн для панэлі стыкераў на iOS, з асобнымі ўкладкамі для стыкераў, анімацый і эмодзі – як гэта зроблена ў праграмах для Android, камп'ютараў, а таксама ў вэб-версіях.

Ва ўсіх праграмах укладка з анімацыямі мае тысячы высакаякасных анімацый з вашых любімых фільмаў і шоу – дзякуючы ўдзельнікам нашага нядаўняга конкурсу.

Premium Налады прыватнасці для галасавых паведамленняў

Карыстальнікі Premium атрымліваюць новую наладу, якая дазваляе ім вызначаць, хто можа адпраўляць ім галасавыя і відэапаведамленніУсе, Мае кантакты, або Ніхто.

Налады прыватнасці для відэа- і галасавых паведамленняў

Як і ў іншых наладах прыватнасці, тут таксама можна дадаваць выключэнні, каб асобныя карыстальнікі або групы карыстальнікаў ніколі або заўсёды мелі дазвол на адпраўку вам такіх паведамленняў.

А нават калі нехта з вашага спісу Заўсёды дазваляць злоўжыў гэтым вашым дазволам і адправіў галасавое паведамленне ў вельмі нязручны час, то вы можаце сканвертаваць яго ў тэкст.

Каб змяніць гэтую наладу, перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Галасавыя паведамленні.

Premium Telegram Premium як падарунак

Калі вы ўжо падпісаліся на Telegram Premium, то цяпер вы можаце адкрыць цудоўны гэты цудоўны свет для сваіх сяброў, сваякоў і калег, адпраўляючы ім аплачаную падпіску на 3, 6 або 12 месяцаў – са скідкай.

Адкрыйце профіль карыстальніка і націсніце Menu iOS або Menu Android, а пасля выберыце Падарыць Premium. Падораная падпіска адразу прыйдзе карыстальніку як спецыяльнае паведамленне – з анімаванай каробкай для падарунка.

Калі вы карыстаецеся праграмай Telegram для камп'ютараў або спампавалі праграму для Android напрамую з нашага сайта, то вы можаце скарыстацца дапамогай бота @PremiumBot, каб падпісацца на Telegram Premium або падарыць падпіску.

Частыя пытанні цяпер маюць асобны раздзел для Telegram Premium – там вы даведаецеся, як кіраваць сваёй падпіскай, якія магчымасці яна прапануе і чаму ад яе такія цёплыя і прыемныя пачуцці.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі

Дадаванне новых інтэрактыўных эмодзі з поўнаэкраннымі эфектамі стала добрай традыцыяй для кожнага абнаўлення, таму сёння мы дадаём 🍌🤨⚡️💔🏆😐. Адпраўце любы з гэтых эмодзі ў асабісты чат, каб атрымаць вялікі анімаваны эмодзі, які прайграе спецыяльны эфект, калі на яго націснуць:

Гэтыя эмодзі таксама даступныя як рэакцыі – пакуль што толькі для падпісчыкаў Premium.

Любы карыстальнік можа карыстацца эксклюзіўнай рэакцыяй на паведамленне, калі папярэдне на яго ім адрэагаваў падпісчык Premium.

На сёння ўсё. Хай лета цешыць вас, а мы пакуль вернемся назад у свае падземныя сутарэнні – там няма спёкі, а новае абнаўленне ўжо пакрысе падрастае.


12 жніўня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 메시지, 고정된 선물, 검증 플랫폼 2.0 및 기타

오늘 업데이트는 콘텐츠 제작자와 공인이 프라이버시를 더 잘 제어할 수 있도록 하면서 그들의 인기를 수익화할 수 있는 새로운 방법을 제공합니다. 이제 수신 메시지를 필터링하고, 마음의 평화를 보호하며, Telegram Stars를 획득할 수 있습니다. 이 모든 것을 하면서도 청중과의 연결을 유지할 수 있습니다.
7 Сак, 2025

AI 기반 스티커 검색, 개선된 동영상 및 기타 기능

오늘 업데이트에서는 AI로 수백만 개의 스티커를 검색하고, 현재 시간에 비디오 링크를 복사하고, 비디오의 커버 사진을 설정하고, 채널에서 유사한 봇을 탐색하면서 별로 반응할 수 있습니다 -- 그리고 더 많은 기능이 추가되었습니다.
12 Лют, 2025

수집 가능한 선물 착용, 선물을 블록체인으로 이동, 채널로 선물 보내기 등

오늘 업데이트에서는 수집 가능한 선물을 이모지 상태로 착용할 수 있는 기능, 선물을 블록체인으로 이동하는 기능, 채널에 선물을 보내는 기능 등 6가지 새로운 기능이 Telegram에 추가되었습니다.
24 Сту, 2025

수집 가능한 선물, 메시지 검색 필터 및 기타

오늘 우리는 2025년의 첫 번째 업데이트를 출시합니다. 이 업데이트에는 다른 사용자에게 전송하거나 다시 보낼 수 있는 수집 가능한 선물, 채팅 이벤트에 반응을 보낼 수 있는 기능, 메시지 검색 필터, 앱 내 QR 코드 스캐너 등 다양한 기능이 포함되어 있습니다.
1 Сту, 2025