Звышхуткае гартанне і каляндарны выгляд для агульных медыя, запыты на далучэнне, глабальныя тэмы чатаў на iOS і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Звышхуткае гартанне і каляндарны выгляд для агульных медыя, запыты на далучэнне, глабальныя тэмы чатаў на iOS і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дапамагае вам лягчэй шукаць успаміны ў агульных медыя з звышхуткім гартаннем і каляндарным выглядам, і дадае наладу для спасылак-запрашэнняў, якая патрабуе адабрэнне далучэння кіраўніком, глабальныя тэмы чатаў для ўсёй праграмы, а таксама… карацей, глядзіце самі!

Звышхуткае гартанне для агульных медыя

Кожны карыстальнік Telegram мае неабмежаване воблачнае сховішча, і ў кожным чаце ёсць старонка агульных медыя, на якой паказваюцца ўсе фота, відэа, файлы і музыка, адпраўленыя ў ім. Мы дадалі новую панэль дат збоку старонкі, якую можна перацягваць, каб гартаць медыя хутчэй.

А каб лепей усё разгледзець, вазьміцеся двума пальцамі: цяпер вы можаце прыблізіць або аддаліць медыя, каб бачыць дзве вялікія ці безліч маленькіх мініяцюр.

Каляндарны выгляд для агульных медыя

Каб хутка знайсці медыя з патрэбнага перыяду часу, даткніцеся да панэлі дат, каб адкрыць каляндарны выгляд з перадпраглядам медыя для кожнага дня, а потым націсніце на любы дзень, каб прагледзець, што тады было адпраўлена.

Каляндарны выгляд для агульных медыя

І ў дадатак да скокаў паміж мінулым і сучаснасцю вы цяпер таксама можаце адфільтраваць агульныя медыя, каб бачыць толькі фота, толькі відэа ці тое і другое адразу.

New menu with filtering options

Каб прагледзець агульныя медыя, проста даткніцеся да панэлі ўверсе экрана любога чата і прагарніце ніжэй. Каб адкрыць новае меню, націсніце Menu Android на Android або Menu iOS на iOS.

Запыты на далучэнне для суполак і каналаў

Запрашальныя спасылкі даюць вам магчымасць дазволіць карыстальнікам далучыцца да вашай суполкі ці канала – з дапамогай непасрэднай спасылкі або QR-кода на рэкламным шчыце, як вам зручней. А цяпер, пры стварэнні дадатковых запрашальных спасылак для вашых чатаў, вы можаце прызначыць наладу «Адабрэнне далучэння кіраўніком», якая дае вам больш кантроля над тым, хто далучаецца і праглядае ваш чат.

Калі карыстальнік адкрые спасылку, далучэнні па якой адабраюцца кіраўніком, то ўбачыць кнопку, якая дазволіць адправіць запыт, з якім пасля кіраўнікі змогуць узаемадзейнічаць праз новую панэль уверсе чата. Да прыкладу, можна адразу прагледзець аватары і звесткі профіля карыстальніка, а пасля адобрыць ці адхіліць запыт.

Да прыкладу, вы хочаце размесціць запрашэнне ў свой канал з вершамі, а пасля дапускаць туды толькі сваіх блізкіх сяброў і людзей, якія апранаюцца ў фіялетавае.

Унікальныя назвы для запрашальных спасылак

Адабрэнне кіраўніком можна дадаць да любой спасылкі у панэлі «Дадатковыя запрашальныя спасылкі». А яшчэ мы дадалі магчымасць даць кожнай спасылцы ўнікальную назву, каб вы маглі абазначыць кожную і падтрымліваць у спісе парадак.

Спіс запрашальных спасылак з назвамі, бачнымі толькі для карыстальнікаў

Назвы будуць асабліва карысныя, калі вы дастасоўваеце да сваіх спасылак розныя налады, як, да прыкладу, абмежаванні па часе і пераходах.

Глабальныя тэмы чатаў для iOS

У мінулым абнаўленні мы дадалі 8 новых тэм, якія можна было дастасаваць да асобных чатаў, а цяпер яны даступныя для усёй праграмы на iOS (і хутка будуць і для Android). Налады выгляду былі поўнасцю перапрацаваныя, даючы гэтым тэмам увагу, якой яны заслугоўваюць. Усе тэмы былі зроблены камандай Telegram, кожная тэма мае дзённы і начны рэжым, каляровыя анімаваныя фоны і прыгожыя «бурбалкі» паведамленняў з градыентамі.

І, як любую з тэм, іх можна наладзіць, змяніць колеры ці ўзор. Каб пабачыць больш опцый, націсніце «Тэмы чатаў», каб рэдагаваць і абагуліць свае стварэнні.

Час паездкі для абагуленых месцазнаходжанняў на iOS

Вы можаце трымаць у курсе сваіх сяброў, дзе вы знаходзіцеся і куды ідзяце, праз меню прымацаванняў Attach у панэлі адпраўкі паведамлення. Націсканне на месцазнаходжанне адкрывае карту, якая цяпер таксама паказвае, колькі часу зойме да яго дабрацца Foot пехатой, Car на аўтамабіле, ці Public Transport грамадскім транспартам. Каб убачыць падрабязны кірунак або заказаць таксі да гэтага месцазнаходжання, націсніце на час паездкі, каб адкрыць яго ў праграме карт ці таксі на ваш выбар.

Час паездкі для абагуленых месцазнаходжанняў на iOS

Час паездкі паказваецца як для статычных месцазнаходжанняў, так і для трансляцый, так што вы зможаце ўбачыць, колькі вашым сябрам яшчэ засталося ехаць да вас — і наадварот!

Імгненныя подпісы да медыя на iOS

Тэкст, які вы набіраеце, адразу стане подпісам, калі вы далучыце медыяфайл да паведамлення, так што цяпер вам не трэба «капіяваць-уставіць» усё вамі напісанае. Гэта таксама працуе з чарнавікамі – можаце набраць тэкст на камп’ютары, а пасля прымацаваць фота з тэлефона і ўсё адправіць.

Мы абавязкова дадамо час паездкі і імгненныя подпісы ў праграму для Android у бліжэйшых абнаўленнях.

Абноўленыя налады для iOS 15

Налады на iOS былі перароблены ў стылі iOS 15, улічваючы ачышчаныя ад усяго лішняга налады Notifications апавяшчэнняў і Stickers стыкераў. Меню Devices Прылады цяпер выглядае больш падрабязна дзякуючы новым іконкам – націсніце на любую прыладу, каб прагледзець звесткі або выйсці з яе.

Звярніце ўвагу, што месцазнаходжанні прылад вызначаюцца на падставе IP-адраса. Гэтыя звесткі не заўсёды дакладныя, так што як раптам ваш наўтбук зрабіў падарожжа ў Ісландыю, пакуль вы спалі — не спяшайцеся пужацца.

Больш інтэрактыўных эмодзі

І таксама мы дадаем новыя інтэрактыўныя эмодзі. Адпраўце адзін з 👻 👎 🤮 😂 💸 або 🎃 у любы асабісты чат, а пасля націсніце на эмодзі, каб прагледзець поўнаэкранны эфект.

Калі ваш суразмоўца таксама адкрые чат у гэты момант, то вы разам убачыце эфекты і адчуеце вібрацыі тэлефона адначасова.

Як вы ўжо ведаеце з папярэдняга абнаўлення, усё гэта робіць і з 🎆 🎉 🎈 👍 💩 і ❤️.

Набліжаецца зіма, але мы думаем яе абагнаць з нашым наступным абнаўленнем. Сачыце за нашым блогам!


3 лістапада, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

그룹을 위한 스토리와 8가지 추가 기능

텔레그램은 9가지 새로운 기능으로 그룹 내 대화를 전혀 다른 수준으로 끌어올려 다대다 커뮤니케이션을 재정의합니다. 이제 그룹은 스토리를 게시하고 그들의 프로필 페이지에 게시물로 저장할 수 있습니다. 그룹은 독특한 배경화면과 상태를 설정할 수 있으며, 그룹의 프로필 커버의 색상과 로고 또는 링크 스타일에 이르기까지 가장 세부적인…
29 Лют, 2024

저장한 메시지 2.0, 일회용 음성 메시지 및 8가지 추가 기능

1월 동안, 저희는 텔레그램에 10가지 새로운 기능을 추가했습니다 – 업그레이드된 저장한 메시지, 재생 후 삭제되는 일회용 음성 및 영상 메시지, 언제 당신의 메시지가 읽혔는지를 보여주는 상세한 읽음 확인 등 포함하여 더 많은 기능들이 있습니다.
31 Сту, 2024

다채로운 전화, 타노스 스냅 효과 및 대규모 봇 업데이트

텔레그램의 2023년 10번째 업데이트는 향상된 전화 기능을 추가하여 성능을 개선하고 배터리 소모를 적게시키는 다채로운 색상의 새로운 디자인 적용, 메시지 삭제시 적용되는 새로운 증발 효과, 그리고 텔레그램 역사상 가장 큰 봇 업데이트 등을 포함하고 있습니다.
31 Сне, 2023

채널 외관, 스토리 게시 등

이번 텔레그램 크리스마스 업데이트에서 채널은 배경화면, 이모지 상태 및 프로필 로고를 설정할 수 있고, 사용자는 채널 메시지를 스토리에 재게시할 수 있으며, 텔레그램 프리미엄을 한 번에 여러 사람에게 제공할 수 있으며, 경품 행사에 추가 상품을 포함할 수 있습니다.
23 Сне, 2023