Прамы эфір ў гісторыях, паўторныя паведамленні, аўкцыёны падарункаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Жывыя гісторыі, паўторныя паведамленні, аўкцыёны падарункаў і многае іншае

З сённяшнім абнаўленнем вы зможаце запусціць прамы эфір з жывым чатам у сваёй гісторыі Telegram. Мы таксама дадалі паўторныя запланаваныя паведамленні, а яшчэ — сістэму аўкцыёнаў для новых падарункаў, якая забяспечвае справядлівае размеркаванне. І гэта не ўсё!

Прамы эфір у гісторыях

Цяпер кожны карыстальнік Telegram можа праводзіць прамыя эфіры ў гісторыях Telegram, каб дзяліцца ўражаннямі ў рэальным часе з жывым чатам.

Кожны, хто глядзіць эфір, зможа адпраўляць каментарыі гэтак жа, як у групавых выкліках і відэачатах. Каб падтрымаць стваральнікаў кантэнту і зрабіць ваш каментарый бачным, вы можаце вылучыць і замацаваць сваё паведамленне з дапамогай «Зорак» Telegram, націснуўшы на значок бурбалкі паведамлення.

Зорка ў ніжнім куце трансляцыі паказвае, колькі «Зорак» ужо зарабіў вядучы — а гледачы могуць націснуць на значок, каб перадаць «Зоркі».

Прамыя эфіры можна запускаць з асабістых уліковых запісаў, а таксама з суполак і каналаў, якія адкрылі магчымасць публікацыі гісторый праз падтрымку. Гісторыі з эфірамі маюць тыя ж налады прыватнасці, што і звычайныя гісторыі: Усе, Мае кантакты, Блізкія сябры і Абраныя карыстальнікі.

Правядзенне прамых эфіраў у гісторыях

Эфіры ў гісторыях падтрымліваюць RTMP-ключы для знешніх праграм, такіх як OBS і XSplit — гэта дазваляе стваральнікам кантэнту праводзіць іх напрамую ў Telegram з выкарыстаннем сваёй звыклай канфігурацыі.

У дадатак да падтрымкі «Зоркамі» і платных каментарыяў, стрымерам даступная магчымасць усталяваць мінімальную цану для ўсіх каментарыяў, каб зарабляць дадатковыя сродкі або супакоіць празмерна актыўныя чаты. Кіраўнікі суполак і каналаў таксама могуць дапамагаць выдаляць паведамленні і падаваць скаргі мадэратарам на карыстальнікаў пры неабходнасці.

Каб кіраваць каментарыямі або ўсталяваць цану за каментар, націсніце ў верхнім куце падчас эфіру і выберыце «Налады эфіру». Каб зрабіць карыстальніка кіраўніком чата, дайце яму адпаведныя правы праз «Кіраваць відэачатамі / прамымі эфірамі» у вашай суполцы або канале.

Паўторныя паведамленні

Запланаваныя паведамленні і напаміны цяпер можна ўсталёўваць на паўтор з інтэрваламі, напрыклад, кожны дзень або двойчы на месяц — каб аўтаматызаваць задачы на працы або ствараць карысныя звычкі.

Каб запланаваць паведамленне, націсніце і ўтрымлівайце кнопку «Адправіць» у любым чаце. Каб зрабіць яго паўторным, націсніце «Паўтараць» і выберыце патрэбны інтэрвал.

Аукцыёны на новыя падарункі

Telegram-падарункі — гэта унікальныя калекцыйныя прадметы, якія можна насіць у статусе, аб’ядноўваць у калекцыі ў вашай суполцы, перамяшчаць у свой блакчэйн-кашалёк — або гандляваць імі на кірмашы. Падарункі з абмежаваных серый часам літаральна разыходзяцца за некалькі секунд.

Каб гарантаваць справядлівае размеркаванне, новыя выпускі падарункаў будуць заснаваныя на аўкцыёнах — карыстальнікі змогуць рабіць стаўкі «Зоркамі» на новыя падарункі на працягу некалькіх раўндаў.

Ваша пазіцыя на аўкцыёне вызначае унікальны нумар вашага падарунка — так, удзельнік з найвышэйшай стаўкай у першым раўндзе атрымае падарунак №1, другое месца — №2 і гэтак далей.

Напрыканцы кожнага раўнда ўдзельнікі з найвышэйшымі стаўкамі атрымліваюць па аднаму падарунку — у той час як ніжэйшыя стаўкі аўтаматычна пераносяцца ў наступны раўнд. Пасля таго, як усе падарункі будуць раздадзены, усе астатнія стаўкі будуць аўтаматычна вернуты.

Вы можаце ўдзельнічаць некалькі разоў, каб атрымаць некалькі падарункаў — і павялічыць свае шанцы, павялічыўшы сваю стаўку ў любы момант. Інтэрфэйс ставак паказвае, колькі «Зорак» вам трэба паставіць, каб выйграць падарунак у гэтым раўндзе.

Каб прагледзець падарункі, якія былі выстаўлены на продаж, зайдзіце ў Налады > Адправіць падарунак.

Падарункі, даступныя на аўкцыёне, маюць асобныя спасылкі t.me/auction. Наступны аўкцыён пачнецца неўзабаве, сачыце за абнаўленнямі!

Новыя дызайны інтэрфэйсу

У Telegram для iOS цяпер яшчэ больш інтэрфэйсаў Liquid Glass, такіх як абноўленыя профілі, меню налад і новае меню далучэння — з вытанчанымі і энергаэфектыўнымі анімацыямі.

Аналагічна, у Telegram для Android з’явілася новае поле ўводу з мінімалістычным дызайнам і прыемнымі эфектамі размыцця падчас пракруткі.


19 лістапада, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

라이브 스토리, 반복 메시지, 선물 경매 등

오늘 업데이트에서는 텔레그램 스토리에서 라이브 채팅과 함께 스트림을 시작할 수 있습니다. 또한 반복 예약 메시지, 공정한 배분을 보장하는 새로운 선물 경매 시스템 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
19 Ліс, 2025

그룹 통화의 댓글, 연락처 메모, 추천 생일 등

오늘 업데이트에서는 그룹 통화 및 영상 대화에서 실시간 댓글 및 반응, 연락처를 위한 노트, 추천 생일, 프로필 색상을 맞춤 설정하는 새로운 방법, 그리고 AI 봇을 위한 스레드 대화 및 응답 스트리밍, 선물 기능 개선, iOS용 리퀴드 글라스 등 다양한 기능이 추가됩니다.
10 Кас, 2025

프로필 음악, 새로운 프로필, 선물 테마 등

오늘 업데이트에서는 프로필에 음악을 추가하고, 기본 프로필 탭을 선택하며, 수집한 선물에 따라 독특한 채팅 테마를 설정하고, 친구들이 선물을 업그레이드하도록 도울 수 있습니다 — 그리고 더 많은 기능이 추가되었습니다.
31 Жні, 2025

공개 게시글 검색, 스토리 앨범, 선물 컬렉션 등

오늘 업데이트에서는 텔레그램에서 공개 게시글에 대한 글로벌 검색 기능, 스토리를 앨범으로 정렬하고 선물을 컬렉션으로 정리, 새로운 스타일리시한 미니 앱을 통한 봇 관리 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Ліп, 2025