Старонка профілю, рэкамендаваныя каналы і яшчэ 15 новых магчымасцей

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
TITLE

У гэтым месяцы мы дадалі больш за 15 новых магчымасцей, сярод якіх — рэкамендаваныя каналы, спосаб праглядзець свой профіль і паказваць у ім свой канал і дзень нараджэння, палепшаныя інструменты мадэрацыі для кіраўнікоў суполак – і шмат чаго яшчэ.

Рэкамендаваныя каналы

Інтэрфейс пошуку цяпер мае новую ўкладку «Каналы», якая будзе паказваць тыя каналы, на якія вы падпісаліся. Таксама там можна будзе ўбачыць рэкамендаваныя каналы на падобную тэматыку, каб вы маглі пазнаёміцца з новымі аўтарамі.

Праглядаючы допісы канала, вы можаце пацягнуць уверх, каб перайсці да наступнага непрачытанага канала ў вашым спісе. А як прачыталі ўсе вашы каналы, то можаце гартаць далей і праглядзець рэкамендаваныя каналы.

Рэкамендацыі каналаў асноўваюцца толькі на агульнай тэме тых каналаў, на якія вы ўжо падпісаліся.

Старонка профілю

Старонка наладаў цяпер мае раздзел «Мой профіль», які дазволіць убачыць, як ваш профіль бачаць іншыя карыстальнікі – і хутка ўнесці змены ў гэтыя звесткі.

Вы таксама можаце замацаваць да 3 гісторый уверсе вашай старонкі профілю – каб паказаць іншым свае дасягненні, або, напрыклад, каб усе ведалі, як вам пашчасціла сустрэць каточка ў касцюме, калі вы ехалі ў ліфце.

А яшчэ мы дадалі маленькія значкі, якія паказваюць налады прыватнасці вашых апублікаваных гісторый, каб вы маглі хутка ўбачыць, што, магчыма, вы бы хацелі нешта памяняць.

Дні нараджэння

Любы карыстальнік цяпер можа дадаць дату свайго нараджэння ў свой профіль – каб кантакты ведалі, калі рыхтаваць падарункі. У дзень вашага нараджэння ўсіх, хто зойдзе на вашу старонку профілю, прывітае святочная анімацыя з канфеці і шарыкаў.

А калі дзень нараджэння святкуе нехта іншы, то ўверсе вашага спіса чатаў з’яўляецца паведамленне – так што вы не забудзецеся павіншаваць. І не хвалюйцеся, калі не паспелі купіць падарунак — націсніце на паведамленне, каб хутка падарыць падпіску Telegram Premium.

Наладамі прадвызначана, што ваш дзень нараджэння бачны толькі вашым кантактам. Як і іншыя звесткі вашага профілю, дні нараджэння маюць дакладныя налады прыватнасці, даступныя ў раздзеле Налад > Прыватнасць і бяспека > Дата нараджэння.

Каналы ў профілі

Калі вы ведзяце канал, вы можаце дадаць яго ў свой профіль. Гэта размяшчае папярэдні прагляд апошняга паведамлення канала над вашымі звесткамі профілю – і такім чынам наведвальнікі профілю змогуць адным дотыкам перайсці на ваш асабісты праект, анлайн-партфоліа ці карпаратыўны блог.

TITLE

Калекцыйныя актывы

Уласнікі калекцыйных імёнаў карыстальнікаў могуць прывязаць іх да свайго ўліковага запісу Telegram або да канала – каб яны паказваліся на старонцы профілю.

Націснуўшы на калекцыйнае імя або ананімны нумар у профілі, вы можаце ўбачыць дадатковыя звесткі – напрыклад, калі адбылася пакупка і за якую суму.

Collectibles on Your Profile

Калекцыйныя актывы можна прадаваць праз платформу Fragment, якая аперуе на аснове блакчэйна TON.

Пастаянная трансляцыя месцазнаходжання

Калі вы сустракаецеся з сябрамі або выпраўляецеся ў паездку, вы можаце паказваць сваё месцазнаходжанне асобным карыстальнікам або цэлым суполкам. Так яны змогуць назіраць за вашым падарожжам – або наладзіць папярэджанне, каб ведаць, калі вы будзеце побач з імі.

Цяпер вы можаце дадаць больш часу да ўжо запушчанай трансляцыі. І калі вы хочаце, каб сям’я і сябры заўсёды ведалі, дзе вы, то новая опцыя дазваляе трансляваць месцазнаходжанне пастаянна, пакуль вы яе не адключыце.

Каб пачаць трансляцыю месцазнаходжання, адкрыйце меню далучэнняў і выберыце Месцазнаходжанне > Трансляцыя месцазнаходжання….

Налады апавяшчэнняў аб рэакцыях

Мы дадалі налады, якія дазволяць вам кіраваць апавяшчэннямі аб рэакцыях на вашы паведамленні.

Налады апавяшчэнняў аб рэакцыях

Гэтае абнаўленне таксама дадае апавяшчэнні да рэакцый на вашы гісторыі, так што вы ніколі не прапусціце сардэчка. (Або агеньчык. Або «палец уверх». Або… голуба? Што б гэта не значыла.)

Новыя налады даступны ў Наладах > Апавяшчэнні і гукі > Рэакцыі.

Аватары профілю ў перасланых паведамленнях

Перасланыя паведамленні цяпер паказваюць аватар іх арыгінальнага аўтара. Так яны будуць больш заўважныя – і будзе прасцей чытаць размову, у якой ёсць перасланыя паведамленні ад некалькіх карыстальнікаў.

Аватары профілю ў перасланых паведамленнях

Калі вы абмяжоўваеце, каму дазволена спасылацца на ваш уліковы запіс падчас перасылкі, то ваш аватар не будзе паказвацца побач з паведамленнямі вашага аўтарства ў адпаведнасці з гэтымі абмежаваннямі.

Падказка: У Telegram вы можаце задаць асобны аватар, які будзе паказвацца тым карыстальнікам, якіх вы не дадалі ў спіс кантактаў.

Premium: Анімаваныя эмодзі ў галасаваннях

Падпісчыкі Premium цяпер могуць дадаваць анімаваныя і карыстальніцкія эмодзі ў галасаванні. Нарэшце мы зможам высветліць, ці анімаваныя качкі лепшыя ад статычных катоў — празрыста і дэмакратычна!

Масавая мадэрацыя ў суполках

Кіраўнікі суполак цяпер могуць выбіраць некалькі паведамленняў і выконваць некалькі мадэрацыйных аперацый у адначассе – праз меню з асобнымі пераключальнікамі для кожнага карыстальніка і аперацыі, максімальна эфектыўна.

У меню таксама ёсць опцыі, каб абмяжоўваць паўнамоцтвы карыстальнікаў, а не адразу выдаляць іх і поўнасцю блакіраваць доступ да чата.

Кіраўнікі суполак з больш чым 200 карыстальнікамі могуць таксама ўключыць агрэсіўныя спам-фільтры, каб аўтаматычна выяўляць і блакіраваць карыстальнікаў, якія могуць паводзіць сябе праблематычна.

Палепшанае меню нядаўніх дзеянняў

Раздзел «Нядаўнія дзеянні» дазваляе кіраўнікам адсочваць важныя дзеянні, якія былі зроблены за апошнія 48 гадзін, як, напрыклад, рэдагаванне і выдаленне паведамленняў, а таксама дзеянні іншых кіраўнікоў.

З гэтым абнаўленнем нядаўнія дзеянні выглядаюць больш кампактна, а падобныя дзеянні аднаго кіраўніка групуюцца разам. Кіраўнікі таксама могуць бачыць адказы, і да якіх тэм належаць паведамленні, з якімі адбылося дзеянне.

Палепшанае меню нядаўніх дзеянняў

А яшчэ мы адладзілі падсветку тэксту падчас пошуку нядаўніх дзеянняў — цяпер гэта працуе так жа, як і звычайны пошук у чатах Telegram.

Кіраванне рэакцыямі ў каналах

Кіраўнікі каналаў цяпер маюць дадатковую магчымасць наладжваць рэакцыі ў сваім канале – выбіраючы максімальную колькасць тыпаў рэакцый на адзін допіс.

Гэта дазваляе каналам часта мяняць даступныя рэакцыі (напрыклад, прыўрочыць рэакцыі да свята), і не знаходзіць пасля гэтага шмат новых «навагодніх ёлачак» на старых допісах.

Premium: Уключэнне паказу рэкламы

Звычайна падпіска Telegram Premium хавае рэкламу ў каналах. Аднак, калі з нейкай прычыны – каб, напрыклад, праверыць, як выглядае заказаная вамі рэклама, або дапамагчы каналам атрымаць узнагароды, то можаце вярнуць паказ рэкламы праз Налады > Telegram для бізнесу.

Уключэнне паказу рэкламы

Premium: Ананімны прагляд гісторый

Падчас прагляду гісторый падпісчыкі Premium могуць актываваць рэжым нябачнасці, каб схаваць свае нядаўнія прагляды і хаваць усе наступныя на працягу 25 хвілін.

Цяпер рэжым нябачнасці можна ўключыць праз спіс чатаў – проста націсніце і ўтрымлівайце гісторыю ў стужцы і выберыце «Глядзець ананімна». Такім чынам вы не трапіце ў спіс гледачоў нават на секунду — рэжым нябачнасці актывуецца імгненна.

Ананімны прагляд гісторый

Гартанне да наступнай тэмы

Праглядаючы суполкі з тэмамі, вы можаце пацягнуць уверх унізе чата, каб перайсці да наступнай непрачытанай тэмы.

Гартанне да наступнай тэмы

Імгненны прагляд у Telegram Desktop

Кросплатформенная праграма Telegram для камп’ютараў цяпер падтрымлівае імгненны прагляд спасылак – адкрывайце старонкі з усім іх змесцівам проста ў праграме без чакання загрузкі.

Імгненны прагляд у Telegram Desktop

Знайшлі памылку на старонцы імгненнага прагляду? Прагартайце да нізу і націсніце «Памылковы макет?», каб апавясціць нас аб гэтым.

Узнагароды для аўтараў каналаў

Новая сістэма ўзнагарод была запушчана для ўласнікаў каналаў – яны цяпер атрымліваюць 50% даходу ад рэкламы, якая паказваецца ў іх канале. Вывады праз платформу Fragment ужо даступныя для тых каналаў, якія адпавядаюць умовам сістэмы – без камісій.

Карыстальнікі могуць рэкламаваць свае каналы або ботаў, заказваючы рэкламу на платформе рэкламы Telegram, якая працуе на блакчэйне TON.

900 мільёнаў карыстальнікаў

Telegram працягвае заставацца адной з найчасцей спампаваных і ўжываемых праграм у свеце – і цяпер мае больш за 900 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Каб даведацца больш пра гэты значны этап і што чакае Telegram у будучыні, глядзіце гэты пост нашага дырэктара і заснавальніка.


25 красавіка, 2024
Каманда Telegram

Other News

Старонка профілю, рэкамендаваныя каналы і яшчэ 15 новых магчымасцей

У гэтым месяцы мы дадалі больш за 15 новых магчымасцей, сярод якіх — рэкамендаваныя каналы, спосаб праглядзець свой профіль і паказваць…
Apr 25, 2024

Рэдактар стыкераў – стварайце свае стыкеры

Пачынаючы ад сёння вы зможаце ствараць стыкеры і наборы стыкераў з любога відарысу з дапамогай магутнага рэдактара — не выходзячы з Telegram.
Apr 14, 2024

Прадстаўляем Telegram для бізнесу

З гэтым абнаўленнем любы зможа пераўтварыць свой уліковы запіс Telegram у старонку для бізнесу – і атрымаць доступ да магчымасцей для бізнесу, такіх як паказ часу працы і месцазнаходжання…
Mar 31, 2024

Гісторыі ў суполках і яшчэ 8 магчымасцей

Telegram выводзіць камунікацыю ў суполках на новы ўзровень — з 9 новымі магчымасцямі. Цяпер суполкі могуць размяшчаць гісторыі і захоўваць іх як допісы на сваёй старонцы профілю. Можна…
Feb 29, 2024