Слонимский вестник
1.08K subscribers
37.7K photos
2.18K videos
7 files
27.4K links
Новости Слонимщины, региона и республики.
Ссылка на чат-бот ⤵️⤵️⤵️
https://t.me/slonves_bot
Download Telegram
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

💫АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ 💫

🥮На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

🥮Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй.
Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў:
Пасха” - пірог для асвячэння;
“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” - для дзетак; “Мазурка” - пірог для гасцей; “Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
💫У Слонімскім раёне распачаўся Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам!”
І адкрылі яго смачна!💫

Першай падзеяй стала ‼️ШКОЛА ВУЧОБЫ‼️, для спецыялістаў клубных устаноў, на тэму: “Беларуская нацыянальная кухня: асаблівасці, традыцыі і сучаснасць”.

🔹Выступоўцы расказалі пра кулінарныя асаблівасці кожнага рэгіёна Беларусі;
пра традыцыйныя рытуалы і этыкет за сталом;
пра старадаўнюю Слонімскую кухню.

🔹 Усе прысутныя паспрабавалі стравы, прыгатаваныя па мясцовым рэцэптам - дранікі, бульбяныя аладкі, ламанцы і Слонімскі каравай!

🔹Падчас школы вучобы адбылася прэзентацыя метадычнага выдання - зборнік рэцэптаў “Традыцыйная кухня Слонімшчыны”.

📋
Што далей?
Атрыманыя веды ўжо хутка ўвасобяцца на пляцоўках з традыцыйнай ежай на нашых брэндавых святах!
А тыдзень традыцыйнай культуры толькі набірае свае абароты!

#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#БеларускаяКухняСлонімшчыны #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
💫👰‍♀️🤵‍♂️ КАХАННЕ ПРАЗ ВЯКІ! 💫 👰‍♀️🤵‍♂️
Вяселле для беларусаў заўсёды было не проста святам, а сакральнай падзеяй, напоўненай глыбокім сэнсам, прыгожымі песнямі і абрадамі, якія нібыта праграмавалі маладых на шчаслівае і багатае сумеснае жыццё.

🥮 Магія вясельнага каравая:
Нашы таленавітыя “Чараўніцы-каравайніцы” здзейснілі сапраўдны цуд - зладзілі самабытны абрад выпякання вясельнага каравая. Пад адмысловыя песні-пажаданні яны ладзілі цеста, упрыгожвалі яго шышкамі, каб доля маладых была такой жа пышнай і салодкай, як сам каравай.
🌾 Шлях у новае жыццё:
Яркім і хвалюючым момантам стала аднаўленне аднаго з ключавых элементаў вяселля ў аграгарадку Сянькоўшчына, удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля “СЛАВЯНАЧКА” - абраду “сустрэчы маладых”
бацькамі з хлебам-соллю, бласлаўленне на доўгі век на кажуху і сімвалічны першы сумесны крок.

Глядзіце нашы атмасферныя здымкі і натхняйцеся роднымі традыцыямі!
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры #БеларускаеВяселле #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
#ВяселлеПаБеларускіхКанонах