Слонимский вестник
1.08K subscribers
37.7K photos
2.18K videos
7 files
27.4K links
Новости Слонимщины, региона и республики.
Ссылка на чат-бот ⤵️⤵️⤵️
https://t.me/slonves_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓 «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

МАРГ аб'явіла пра запуск новага праекта
🇧🇾

У рамках ініцыятывы суб'екты гаспадарання і простых беларусаў заклікаюць кожную пятніцу насіць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, гатаваць з мясцовых прадуктаў, слухаць і трансліраваць айчынную музыку, чытаць і размаўляць на беларускай мове.🇧🇾

🛍Крамы і прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у акцыі, змогуць прапаноўваць скідкі на беларускія тавары.

#️⃣ Беларусы таксама змогуць дзяліцца ў Сеціве сваёй актыўнасцю ў рамках ініцыятывы з дапамогай спецыяльных хэштэгаў #ДзеньРоднагаСвайго і #ДеньРодногоСвоего.

Поддержать канал бустами🔼

Inst📹|TikTok📹|ВК💬|OK💬|FB 💬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Читай белорусское: «Кожная пятнiца — роднае, сваё»

🌸Проект «Кожная пятнiца — роднае, сваё», направленный на поддержку и продвижение национальной продукции, культуры, языка и местных производителей, приглашает поддержать белорусскую книгу и отечественных авторов.

📚Каждый из вас может присоединиться к проекту и приобрести в филиалах ОАО «Белкнига» книжную продукцию, размещенную на специальных полках, помеченных плакатами проекта. Так же, в рамках проекта, на базе филиалов предприятия пройдут презентации книг, встречи и дискуссии с участием белорусских авторов и известных гостей.

🇧🇾 Пусть каждая пятница станет днём настоящей любви к своей культуре! Читайте белорусское, читайте своё!
#ДзеньРоднагаСвайго

@mininform
Проголосовать за канал
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾

МАЯ КРАІНА СКАРБАЎ

Прыгожыя і непаўторныя
сцэнічныя касцюмы народнаму вакальнаму ансамблю "Славяначка" вырабілі на УП "Скарбніца"

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾
💫СЛОНІМСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА АБЛАСНОГА ПРАЕКТА “ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІМ КАНОНАМ”.💫
Аддзелам метадычнай работы зладжана фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя да жыхарак аграгарадка Васілевічы - Герасімчык Людмілы Васільеўны і Вайчык Марыі Васільеўны. Падчас сустрэчы жанчыны шчыра расказалі пра вясельныя традыцыі свайго краю і падзяліліся ведамі пра тое, як раней рыхтавалі і выпякалі вясельны каравай.
Сярод узнятых тэм былі:
🌟 абрады і песні, якія суправаджалі вяселле;
🌟 рэцэпты і тэхніка замесу каравая;
🌟 аздабленне і сімволіка каравая ў вясельным абрадзе;
🌟 падзяліліся жанчыны і сямейнымі фотаздымкамі.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Атрыманая інфармацыя і рэцэпты былі запісаныя для архіва і для далейшай метадычнай апрацоўкі, захавання і перадачы будучаму пакаленню.

#ДзеньРоднагаСвайго
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Слонімскі раённы краязнаўчы музей узгадвае нашага слыннага земляка Алега Антонавіча Лойку, які шмат вершаў прысвяціў роднай Слонімшчыне. Прапануем звярнуцца да жыцця і творчасці Алега Антонавіча пад песню на яго словы.
#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

🎼Песня “РОДНАЯ СТАРОНКА” (муз. У.Курловіча, сл. М.Скрундзя, І.Раманоўскай) у выкананні народнага ансамбля народнай песні “ЖЫВІЦА” Васілевіцкага цэнтра культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры.

🇧🇾РОДНАЯ ПЕСНЯ🇧🇾РОДНЫЯ КАСЦЮМЫ🇧🇾РОДНАЯ МОВА🇧🇾

#ДзеньРоднагаСвайго
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

💫АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ 💫

🥮На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

🥮Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй.
Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў:
Пасха” - пірог для асвячэння;
“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” - для дзетак; “Мазурка” - пірог для гасцей; “Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Слонім далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” 🇧🇾❤️

Госці раённага свята пасмакавалі стравы беларускай кухні 😋

Дэгустацыю правялі на другім паверсе РЦК

#ДзеньРоднагаСвайго

📹☝🏻
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Усе наведвальнікі раённага свята атрымалі асалоду ад беларускіх традыцыйных рамёстваў 🇧🇾

Роднае, сваё заўсёды побач ♥️

А традыцыі – ўвогул частка нашага паўсядзённага жыцця, якую варта шанаваць і падтрымліваць 💪🏻

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📹 Працягваем паказваць моманты раённага свята “Кожная пятніца – роднае, сваё!”

Канцэрт 🎶, сатканы з мілагучнай, роднай музыкі і песні ❤️🥰

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗣️ І, канешне, водгукі пра раённае свята “Кожная пятніца - роднае, сваё” - самыя добрыя і прыемныя

♥️

#ДзеньРоднагаСвайго
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Міхед прыступіла да вышыўцы вясельнага ручніка па матывах узора старажытнага ручніка пачатку ХХ стагоддзя, які быў знойдзены падчас этнаграфічнай экспедыцыі арганізаванай спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў у вёску Кастровічы Слонімскага раёна ў рамках абласнога праекта "Вяселле па беларускіх канонах".

Ручнік належыць Ніне Віктараўне Крыўдзе, яго вышывала яе матуля Валянціна Іванаўна Саўчыц 1933 года нараджэння.

Ручнік будзе ўжыты ў абрадзе “Сустрэча маладых”, які праводзяць спецыялісты філіяла "Сянькоўшчынскі цэнтр культуры" Слонімскага раённага цэнтра культуры.

#ДзеньРоднагаСвайго