ПУЛ Зельвенский
1.23K subscribers
23.3K photos
3.83K videos
11 files
8.37K links
Download Telegram
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿

🎼 Вечар музыкi i вершаў "Ты бабуліна казка, ты матуліна ласка" у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшоў у філіяле Цяглевiцкi клуб-бібліятэка.

🌾 Беларускi край вельмі песенны. Пазнаёміліся прысутные з творчасцю збiральнiка народных песень, фалькларыста Рыгора Шырмы. Яго плённая праца - гэта гістарычная спадчына.

💫 Беларусы любяць не толькi народныя песні, але i песнi, напiсанныя беларускімi паэтамi. Гучалі творы нашай беларускай эстрады, пазнаёміліся прысутныя з вершамi нашага земляка I. Шчурко.

✨ Спадзяемся, што змаглi данесцi да ўсiх прыгажосць беларускага слова, меладычнасць музычных твораў, змястоўнасць беларускай песнi.

#ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго #культураЗэльва #культураЗельва
❤5
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿

🍀 Сённяшняя пятніца ў філіяле "Бародзіцкі сельскі клуб" Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла пад знакам ведаў і гонару за сваю малую радзіму!

💫 У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» адбылася захапляльная віктарына "Раёны Гродзенскай вобласці", прысвечаная гісторыі, культуры і дасягненням раёнаў Гродзенскай вобласці. ✨

💫 Удзельнікі дэманстравалі сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні пра славутыя замкі 🏰, брэнды рэгіёна і знакамітых землякоў.

🌍 Пытанні віктарыны яшчэ раз нагадалі, наколькі багатая і непаўторная кожная пядзя нашай Гродзенскай зямлі.

#ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго #культураЗэльва #культураЗельва
❤5
🔥🌸 Масленіца ў Зэльве прайшла ярка і весела! 🌸🔥

🥞 На вуліцах панавала атмасфера ўтульнасці, смеху і забаваў: народныя забавы і, вядома ж, румяныя бліны! На плошчы разгарнуліся спаборніцтвы і традыцыйныя гульні.

Асаблівая падзея - спальванне масленічнага чучала 🌤️

🔆 Сонечны дзень, водар свежых бліноў 🥞, народныя песні 🎶 і забавы — вось так сустракалi масленiцу!

#культураЗэльва #масленiцаЗэльва
❤4
✍️У філіяле "Дзярэчынскі СК" адбыўся паэтычны батл "У вершах паэтаў хай расцвітае родны край", на які быў запрошаны мясцовы паэт - песеннік Алег Януль.
📝Алег Міхайлавіч расказаў пра свой творчы путь. Прачытаў свае вершы, прысвечаныя роднаму мястэчку, каханню, прыродзе, родным настаўнікам, сваім бацькам, Вялікай Айчыннай вайне.
🪗🎶Праспяваў песні, напісаныя на свае вершы.
🌟Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі яго за цудоўныя вершы, песні і пажадалі Алегу Міхайлавічу новых творчых поспехаў! 🌟🎵✍️

#КультураЗэльва #ДзярэчынскіСК #Паэзія #Творчасць #РодныКрай #АлегЯнуль
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5
💫 У музейным пакоі🏛 аг. Дзярэчын прайшоў краязнаўчы квэст "Малая Радзіма - вялікая гісторыя".

✨ Генадзь Вікенцьевіч Коўш расказаў і пазнаеміў вучняў з г. п. Зэльва з гісторыяй Дзярэчына, яго ўладальнікамі, вядомымі людзьмі, з ахвярамі генацыда, а таксама расказаў пра гісторыю Дзярэчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.⚡️

#культураЗэльва
❤4
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿

🕊Белы бусел... Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны - Беларусь, Белая Русь.🇧🇾

✨ У філіяле "Цяглевiцкi клуб-бiблiятэка" прайшла музычна-забаўляльная праграма "Белы бусел - сімвал роднай Беларусі".

⚡️ Вясялiнка разам з дзецьмі паскакала,
патанцавала, пазнаёміла ўсiх з вершамi , фотаздымкамi нашай прыроды, яе хараством. Каб заўсёды квітнела i прыгажэла наша Радзіма, трэба нам усiм клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы.

☘️ Няма радзiмы без бацькоўскай хаты,
Буслiны клёкат - гэта родны дом,
Ты будзеш жыць шчасліва i багата,
Калi над хатай - буслава гняздо.

#ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго #культураЗэльва #культураЗельва
👍3
🌿Майстры Зэльвеншчыны на свяце "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" 🌿🕊

🌸🌿Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце – кірмашы вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня".
Майстры прадставілі унікальныя вырабы, якія адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі і рамёствы.🕊

#КультураЗэльва
#Вялікадне #ГродзенскіяТрадыцыі #Рамёствы #Свята
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍1
✨Я Д Н А Е М С Я Р А М Ё С Т В А М І✨

💫 В преддверии празднования Пасхи мастер народных художественных ремесел Лилия Амельянчик провела мастер-класс по аппликации Пасхального яйца в Голынковской СШ имени В. Ф. Дравицы.

#ЯднаемсяРамествамі #КультураЗэльва
❤4
☀️ Святкуем Вялікдзень разам!🕊

У аг. Міжэрычы адбыўся калектыўны дзень адпачынку, прысвечаны светламу святу Вялікадня! 🐣
Работнікі клуба павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі дабра, моцнага здароўя сем'ям і дабрабыту кожнаму дому. 🕊️
А каб святочны настрой быў яшчэ больш яркім, пагулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні: захапляючыя "Біткі" і вясёлае "Катанне яек"! 🥚🥚🥚🌞

#культураЗэльва
#ВелікодныяТрадыцыі #СямейныАдпачынак
#Міжэрычы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍1
🇧🇾 Зэльвеншчына на "Скарбах Гродзеншчыны": свята традыцый і майстэрства! 🇧🇾

🎉 Зэльвенскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці з гонарам прадставіў свае багацці на абласным фестывалі традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны"! Гэта знакавая падзея стала часткай трэцяга дня заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, сабраўшы разам лепшыя калектывы і таленты рэгіёну.

✨ Асаблівы гонар для Зэльвеншчыны – удзел у унікальным абласным праекце «Вяселле па беларускіх канонах»! Нашы землякі прадэманстравалі ўсёй Гродзеншчыне, як умеюць адзначаць святы – з размахам, шчырасцю і глыбокай павагай да сваімі каранёў. Гэта было сапраўднае адкрыццё для многіх, хто бачыў, як захоўваюцца і адраджаюцца нашы найлепшыя традыцыі.

#КультураЗэльва
#СкарбыГродзеншчыны #ВяселлеПаБеларуску #традыцыіЗэльвеншчыны #ЗэльвенскіРаён #БеларускаяКультура #Фальклор #НароднаяТворчасць
❤4
🎉 ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! 🌟

З 5️⃣ па 💋чэрвеня калектывы Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Гродзеншчыны: XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»! 🤩

Асабліва адзначым першыя два дні фестывалю (5-6 чэрвеня) у г. Гродна на плошчы Савецкай! Тут спецыялісты нашага Цэнтра культуры з гонарам прэзентавалі пляцоўку "Ганненскі кірмаш",🤩 за што былі ўдастоены дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! 🏆

У гэтым годзе фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў у трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, дзе кожны раён Прынямоння прадставіў сваю ўнікальную мясцовую традыцыю, звязаную з нараджэннем новай сям'і – «вялікае беларускае вяселле». 👰🤵

Наш калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставіў падвор'е "Запрашаем на вяселле"🧕 🏡, дзе быў паказаны абрад "Сустрэча маладых" Зэльвенскага раёна. Мы славілі хлебам на белым рушніку першае сямейнае свята – сімвалам дастатку, падзякі зямлі за шчодры ўраджай і пажаданне маладым сытага і шчаслівага жыцця, а таксама прадставілі абрадавыя стравы вясельнага стала. 🍞💍

Узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка" 🎶🌟 выступіў на конкурсе фальклорнага мастацтва з фальклорнымі песнямі і гульнёвай праграмай абраду "Юр'я".

Народны тэатр-студыя гульні "Пагуляначкі" 🤸‍♀️ з гульнёвай праграмай забаўляла дзяцей на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы "Гульнёвая скарбонка".

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры 🎨 прадставілі вясельны каравай, печыва і элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – "Стравы з таркаванай бульбы" 🥔, а таксама традыцыйныя рамёствы з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі.

Па выніках фестывалю нашы калектывы сталі дыпламантамі:
🏆 І ступені ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя страў"
🏆 ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў" – узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка".


Віншуем удзельнікаў калектываў і жадаем далейшых творчых поспехаў! 👏💫🌟👍

#КультураЗэльва
#Фестываль #НароднаяТворчасць #СкарбыГродзеншчыны #РэспубліканскіФестывальНацыянальныхКультур #Вяселле #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3
🌟БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ🌟
🎉🏠 "ЦЯГЛЕВІЦКІ ПАДВОРАК" – свята, якое сагрэла душы! 🏠🎉

27 чэрвеня 2026 года ў аг.Цяглевічы адбылося свята, прысвечанае роднай зямлі, яе людзям і традыцыям! 🥳
Свята пачалося з ушанавання жыхароў аграгарадка ў рамках праграмы "Нашы людзі - наш гонар". 👏
Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс-прэзентацыя страў з таркаванай бульбы "Смак роднай бульбы", дзе гаспадыні здзівілі сваімі кулінарнымі талентамі. 😋
А потым быў гарачы этнабатл мясцовых танцаў "Рытмы вёскі", які задаў рытм усяму святу! 💃🕺
На працягу ўсяго свята добры настрой жыхарам дарылі творчыя калектывы Зэльвенскага раёна, якія выступілі з канцэртам "Мелодыі роднага краю". 🎶

Таксама працавалі выставы рамесных вырабаў і майстар-класы, тэматычная фотазона і гульнёва-забаўляльная праграма. Кожны знайшоў занятак па душы! 🎨📸

#КультураЗэльва
#Цяглевічы #Свята #Традыцыі #БрэндыГродзеншчыны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4
✨Жывая спадчына ў руках майстра!✨

У рамках святкавання Дня Незалежнасці ў г. Ліда прайшло свята «Жывыя ніці кроснаў». Сапраўдным упрыгожваннем праграмы стаў майстар-клас ад Лідзіі Кіслай. 🧶✨

Майстар народных мастацкіх рамёстваў раскрыла сакрэты стварэння традыцыйнага пояса, дазваляючы кожнаму госцю адчуць сувязь часоў праз мастацтва ткацтва.💪💪

#КультураЗэльва
#Ліда
#ЖывыяНіціКроснаў
#ДзеньНезалежнасці
#Рамёствы #Тканне #Традыцыі
#Культура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2
🌞Зэльва святкавала Купалле! 🌿✨
6 ліпеня зэльвенцы адзначылі свята на вадасховішчы з тэатралізаваным прадстаўленнем, вянкамі, вогнішчам і карагодамі. 🔥🌿
🌞Для самых маленькіх былі арганізаваны забаўляльныя зоны і атракцыёны, а таксама прапанаваны смачныя зэльвенскія дэлікатэсы. 😋🎡
🤩Творчы калектыў Мастоўскага раённага Цэнтра культуры падарыў усім прысутным зарад бадзёрасці і выдатны настрой. 💃🕺
🪩Свята завяршылася танцамі пад адкрытым небам, напоўніўшы вечар музыкай і радасцю да самой цемры! 🎶🕺🌟

Больш 📷тут👇

👉🏻
падрабязней

#КультураЗэльва #Купалле #ЗэльвенскаеВадасховішча #Свята #Беларусь #КупальскаяНоч #ПапарацьКветка🌸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7👏1
✨ БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ✨

📜 Аграгарадок Дзярэчын набыў асаблівы колер і гукі: сёння праходзіць фестываль «Па старонках гісторыі Дзярэчына».

🕰 Пачаўся фестываль з пазнавальнай праграмы «Рэха стагоддзяў» у музейным пакоі гісторыі Дзярэчына. Кіраўнік аматарскага аб'яднання «Спадчына» Генадзь Вікенцьевіч Коўш паведаў гасцям, калі першы раз узгадваецца Дзярэчын у пісьмовых крыніцах, хто быў першым уладальнікам, якія князі валодалі часткамі зямель, які ўклад унеслі Сапегі ў развіцце населенага пункта.

⏳ Наступным момантам дня стала закладка капсулы часу «Ліст у будучыню». Гэта дыялог з тымі, хто будзе жыць тут праз дзесяцігоддзі.

📜 Словы паслання зачытаў галоўны захавальнік музейных пакояў і ініцыятар праекта «Ступені гісторыі Дзярэчына» — Коўш Г. В.
Заклалі капсулу старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Панасік В. А., старшыня Дзярэчынскага сельскага выканаўчага камітэта Белякала А. А., намеснік дырэктара КУП «Галынка» Ефімаў І. Э. і стараста аг. Дзярэчын Біч Т. М.

#КультураЗэльва #БрэндыГродзеншчыны
❤5🥰1
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ 💫

⚡️ Калі млын гудзе — свята ідзе! 🌾

Сёння ў аграгарадку Галынка ля старадаўняга млына⚡️ прайшло свята «Сустрэчы ля млына» 🌾

Шчырая сустрэча з хлебам-соллю 🥮 дала старт сапраўдным забавам. Мужчыны паказалі моц і спрыт у гарачым конкурсе «Мукамолы»: на вока адмяралі зерне, навыперадкі скакалі ў мяху, дужаліся за «мех шчасця» і заўзята круцілі жорны 💪

🍁 «Духмяны пачастунак»: смачная дэгустацыя, ад якой немагчыма было адарвацца 🥧
🎶 Музычны настрой: душэўны канцэрт ад талентаў Зэльвеншчыны.
✨ Творчасць і сувеніры: каларытная выстава-кірмаш ад мясцовых майстроў рамёстваў.
🧒 Радасць дзецям: вясёлыя гульні і забавы для самых маленькіх.

Дзякуй кожнаму, хто раздзяліў з намі гэтае свята! Да новых цёплых сустрэч ля Млына! 👋

#КультураЗэльва
#Галынка #СустрэчыЛяМлына⚡️ #Мукамолы #Свята
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3🔥1
🌱 🌹🌹🌹🌱
💫 Спадчына жыве: у Зэльве прайшла школа-вучобы па ткацтве паясоў! 💫🇧🇾
Сёння ў Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўнікальная сустрэча, прысвечаная адраджэнню старадаўняга рамяства.
Навучэнцы ўстановы адукацыі «Дзяржаўная гімназія № 1 г.п. Зэльва» і работнікі Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці разам змаглі дакрануцца да сакральных традыцый продкаў.
Самае галоўнае з праграмы:

🧵 Сакрэты майстэрства: прайшлі захапляльныя майстар-класы. Лідзія Кіслая, майстар адзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці навучала ткацтву паясоў на дошчачках, а Вера Дзевятчанка, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі раённы цэнтр культуры» — на станку.
🎨 Выставы і калекцыі: удзельнікі пабачылі ўнікальныя традыцыйныя паясы майстроў у чырвоных, чорных і белых колерах.
🤝 Міжнародны вопыт: Лідзія Кіслая прэзентавала вынікі сваёй жнівеньскай камандзіроўкі ў с. Дзівеева (Ніжагародская вобласць, РФ).
📜 Узнагароды: вынікі школы- вучобы падвяла загадчык сектара культуры Зэльвенскага райвыканкама Галіна Мікалаеўна Раманчук, якая таксама выказала словы ўдзячнасці і ўрачыста ўручыла Падзячны ліст Слонімскаму майстру-Веры Дзевятчанка.
🌹Традыцыйны пояс — гэта не проста дэталь касцюма, а сапраўдны абярэг і сувязь пакаленняў, якую мы захаваем разам! ❤️🇧🇾

#КультураЗэльва
#Традыцыі #Ткацтва #БеларускаяСпадчына #МайстарКлас #ШколаВучобы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2
🌾 Восеньскі карагод сабраў сяброў 🌾🌸
Вучні Гімназіі №1 прынялі ўдзел у яркай фальклорна-гульнёвай праграме, якую правялі для іх удзельнікі ўзорнага калектыву «Кашалёўская скарбонка» ДУК «Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». 🎶🎻
На свежым паветры дзеці вадзілі карагоды, спявалі народныя песні і ўдзельнічалі ў традыцыйных абрадах, звязаных са зборам ураджаю. 🌽🍎

#КультураЗэльва #КашалёўскаяСкарбонка #БеларускіяТрадыцыі #Фальклор #СвятаЎраджаю
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4
💫 БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫
🌾🍲 «Свята кашы» ў Міжэрычах: смачна, шчыра, па-беларуску!

У аг. Міжэрычы весела і смачна прайшло традыцыйнае «Свята кашы»! 🌞🍚
🍽️ Госці з задавальненнем каштавалі розныя смачныя кашы ад гаспадынь 👩‍🍳, выбіралі пераможцу кулінарнага конкурсу 🏆 і слухалі прыгожыя песні ў выкананні калектыва аматарскай творчасці 🎶.
На свяце таксама праходзілі цікавыя майстар-класы:дарослыя і дзеці ахвотна спрабавалі зрабіць гліняны посуд на ганчарным коле,🏺і вучыліся ткаць прыгожыя паясы 🧵. Вакол панавалі добры настрой і душэўная атмасфера! ✨🎵

#КультураЗэльва
#Міжэрычы #СвятаКашы #БеларускіяТрадыцыі #Рамёствы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ 🌟

🏰 Вучні Князеўскай сярэдняй школы наведалі анімацыйную праграму «Шляхетны Дзярэчын», якая стала сапраўдным пагружэннем у мінулае.

✨ На гэтай сустрэчы разам з дзецьмі прысутнічаў іерэй Аляксандр Спаса-Прэабражэнскай царквы са сваёй сям'ёй.

🕊Калі мастацтва і духоўнасць сустракаюцца ў адным месцы, ствараецца асаблівая атмасфера цеплыні і святла.

#культураЗэльва #вяртаннедавытокаў #Дзярэчын
👍2