ПУЛ Зельвенский
1.21K subscribers
21.8K photos
3.58K videos
11 files
7.91K links
Download Telegram
🎉 ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! 🌟

З 5️⃣ па 💋чэрвеня калектывы Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Гродзеншчыны: XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»! 🤩

Асабліва адзначым першыя два дні фестывалю (5-6 чэрвеня) у г. Гродна на плошчы Савецкай! Тут спецыялісты нашага Цэнтра культуры з гонарам прэзентавалі пляцоўку "Ганненскі кірмаш",🤩 за што былі ўдастоены дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! 🏆

У гэтым годзе фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў у трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, дзе кожны раён Прынямоння прадставіў сваю ўнікальную мясцовую традыцыю, звязаную з нараджэннем новай сям'і – «вялікае беларускае вяселле». 👰🤵

Наш калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставіў падвор'е "Запрашаем на вяселле"🧕 🏡, дзе быў паказаны абрад "Сустрэча маладых" Зэльвенскага раёна. Мы славілі хлебам на белым рушніку першае сямейнае свята – сімвалам дастатку, падзякі зямлі за шчодры ўраджай і пажаданне маладым сытага і шчаслівага жыцця, а таксама прадставілі абрадавыя стравы вясельнага стала. 🍞💍

Узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка" 🎶🌟 выступіў на конкурсе фальклорнага мастацтва з фальклорнымі песнямі і гульнёвай праграмай абраду "Юр'я".

Народны тэатр-студыя гульні "Пагуляначкі" 🤸‍♀️ з гульнёвай праграмай забаўляла дзяцей на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы "Гульнёвая скарбонка".

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры 🎨 прадставілі вясельны каравай, печыва і элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – "Стравы з таркаванай бульбы" 🥔, а таксама традыцыйныя рамёствы з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі.

Па выніках фестывалю нашы калектывы сталі дыпламантамі:
🏆 І ступені ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя страў"
🏆 ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў" – узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка".


Віншуем удзельнікаў калектываў і жадаем далейшых творчых поспехаў! 👏💫🌟👍

#КультураЗэльва
#Фестываль #НароднаяТворчасць #СкарбыГродзеншчыны #РэспубліканскіФестывальНацыянальныхКультур #Вяселле #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3