Образование Слонимщины
899 subscribers
21.4K photos
614 videos
13 files
1.55K links
Управление образования Слонимского райисполкома
Download Telegram
У рамках  праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” у дзяржаўных установах адукацыі Слонімскага раёна прайшла тэматычная пятніца #ДзеньНароднайПесні.  Вучні ўзгадалі і праспявалі беларускія народныя песні “Лявоніха”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Каляда”, “Бывайце здаровы, жывіце багата” і  іншыя. Мерапрыемствы, прысвечаныя народнай песні, беражліва захоўваюць вытокі культуры, даюць магчымасць кожнаму вучню данесці сваю любоў да беларускай культуры, беларускага слова, беларускай музыкі.
Forwarded from Татьяна
У рамках праэкта "Кожная пятніца - роднае сваё" у старэйшай группе № 5 ДУА "Дзіцячы сад № 11 г.Слоніма" гучалі беларускія народныя песні. Выхавальнік Ельнікава Г.У. паведаміла дзецям чаму песні называюць народнымі, разам праслухалі некалькі песен: "Калыханка", "Купалінка", "Жаваронкі заспявайце", "Пайшоў коця па плоце", "Касіў Ясь канюшыну". А ў музычнай зале хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паспрабаваць зайграць на музычных інструментах і заспявалі вядомыя песні.
#ДзеньНароднайПесні
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» быў арганізаваны Дзень народнай песні. Музычны кіраўнік Занеманская Н.М. пазнаёміла дзяцей са значэннем народных песян. Дзеці пазнаёміліся з наступнымі кампазіцыямі: «Калыханка», «Купалінка», «Жаваронкі заспявайце», «Пайшоў коця па плоце», «Касіў Ясь канюшыну».

Выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці. Яны ў традыцыйных беларускіх касцюмах, што падкрэслівае значэнне народнай культуры.

#ДзеньНароднайПесні
#ДзеньНароднайПесні
Сёння ў сярэднiх i старэйшых групах дзяржаўнай установы адукацыі "Дзiцячы сад № 18 г. Слонiма" адбылося свята "Дзень народнай песнi". Выхаванцы з вялiкай ахвотай слухалi народныя песнi, iгралi на музычных инструментах, вадзiлi карагоды, гулялi ў народныя гульнi. Дзецi атрымалi вялiкае задавальненне i ўзбагацiлi свае веды пра народныя традыцыi.
Forwarded from SuperДЕТКИ🧸🎨🧩 (Наталья Качан)
Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»!
#ДзеньНароднайПесні - пад такой назвай прайшло музычнае свята у ДУА
«Дзіцячы сад №14 г. Слоніма». Дзеці зачаравальна слухалі жывыя народныя
мелодыі, самі выканалі знаёмыя песні на беларускай мове. Гэта
мерапрыемства стала яскравай дэманстрацыяй любові да нацыянальнай
культуры, мовы і стагодніх традыцый беларускага народа. Выхаванцы
здолелі акунуцца ў атмасферу шчырасці, цяпла і глыбокага лірызму, якую
нясе ў сабе беларуская песня.
Праект «Кожная пятніца - роднае, сваё» #ДзеньНароднайПесні ахапіў разнастайнымі мерапрыемствамі для дзяцей у дзіцячым садзе №5. Выхаванцы старэйшай групы №3 з радасцю спявалі беларускія народныя песні і гралі на музычных інструментах. Выхаванцы сярэдняй групы №5 пазнаёміліся з песняй "Рэчанька", якая, як сімвал беларускай зямлі, прысутнічае паўсюль і ўвасабляе клопат аб прыродзе. Спецыяльная рознаўзроставая група №9 у рамках праекта здзейсніла экскурсію ў музей дзіцячага сада, дзе іх чакала знаёмства з народнымі музычнымі інструментамі, праслухоўванне і выкананне песень, а таксама творчае ўвасабленне народнай музыкі ў танцах.