Forwarded from Гродненская правда. Онлайн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Детский сад № 3 г.Слонима
Выхаванцы сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г. Слоніма» здзейснілі захапляльнае падарожжа ў мінулае, наведаўшы аднаўлены музей «Спадчына», які дзейнічае на базе ўстановы.
Маленькія наведвальнікі з вялікай цікавасцю пераступілі парог музея і адразу апынуліся ва ўтульнай атмасферы каларытнай беларускай хаткі. Тут кожны куток напоўнены духам гісторыі і народных традыцый. Дзеці з захапленнем разглядалі сапраўдныя старадаўнія рэчы, якімі карысталіся нашы прадзеды: тканыя ручнікі з вытанчанымі арнаментамі, калаўроты, драўляны посуд, глечыкі ды прылады працы.
Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі не проста разглядалі экспанаты, але і даведаліся шмат новага пра побыт, звычаі і рамёствы нашых продкаў. Экскурсія ў музей «Спадчына» стала для выхаванцаў яркім урокам павагі да гісторыі свайго краю і дапамагла адчуць прыгажосць ды багацце роднай культуры.