Образование Слонимщины
898 subscribers
21.4K photos
612 videos
13 files
1.55K links
Управление образования Слонимского райисполкома
Download Telegram
#ДзеньБеларускіхФестываляў
У выхаванцаў спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад №18 г.Слоніма" прайшло сапраўднае свята народнай музыкі і весялосці. У межах Дня беларускіх фестываляў яны завіталі на музычны кірмаш "Грай, гармонік!"
Удзельнікі фестывалю з задавальненнем слухалі народныя мелодыі, гулялі ў музычныя гульні і самі спрабавалі сябе ў ролі музыкантаў.
Свята атрымалася каларытным і вельмі душэўным. Упэўнены - сярод нашых выхаванцаў падрастаюць маленькія "зорачкі".
#ДзеньБеларускіхФестываляў
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, свае» дзеці старшых i сярэднiх груп ДУА «Дзiцячы сад N5 г. Слонiма» пазнаёміліся з багаццем беларускіх фестывалёў, уключаючы фестываль мастацтваў "Славянскі базар", “Паланез”, фестываль рамёстваў “Дажынкі”.
У ходзе размовы дзеці пазнаёміліся з міжнароднымi фестывалямi мастацтвау як з яркай падзеяй, якая праслаўляе дружбу, музыку і творчасць славянскіх народаў. Дзеці даведаліся дзе праходзіць фестывалi, чым яны прымечальны, пазнаёміліся з сімваламі фестываля. У ходзе занятку у дзяцей выхоўвалася пачуццё прыналежнасці да культуры роднага краю, цікавасць да мастацтва.
Выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» рэалізуюць праект «Кожная пятніца — роднае, сваё».
У рамках #Дня беларускіх фестываляў дзеці знаёміліся з культурнымі фестывалямі Беларусі, народнымі традыцыямі і звычаямі. Праз гутаркі выхаванцы з цікавасцю адкрывалi для сябе самабытнасць роднай культуры, вучыліся ганарыцца сваёй краінай і яе культурнай спадчынай.
Дзень прайшоў у святочнай, цёплай атмасферы і пакінуў у дзяцей яркія ўражанні.
#ДзеньБеларускіхФестываляў
# Кожная пятніца-роднае, сваё
23 студзеня ва ўстановах адукацыі Слонімшчыны прайшла тэматычная пятніца #ДзеньБеларускіхФестываляў. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па пляцоўках беларускіх фестываляў ад "Александрыі" да "Мотальскіх прысмакаў", ад "Сожскага карагоду" да "Вішнёвага фестывалю". Успомнілі і пра самы папулярны фестываль мастацтваў па падтрымцы таленавітай моладзі “Славянскі базар”, пра самы малады фестываль “Бацькава булка”, пра “Ганненскі кірмаш”, на які з’язджаюцца госці з усёй Беларусі.
«Славянскі базар» і «Бацькава булка»: два сімвалы адной краіны пазналі нашы выхаванцы! 🇧🇾

У ДУА «Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» было падарожжа па свеце беларускіх фестываляў! 🗺️ Дзеці з захапленнем слухалі пра легендарны «Славянскі базар» і сапраўдны культ хлеба – «Бацькава булка». Іх чакала не толькі цікавая інфармацыя, але і смачная дэгустацыя розных відаў булачнай прадукцыі! 🤤

Дзякуй праекту «Кожная пятніца-роднае, сваё» за магчымасць па-новаму адкрываць Беларусь❤️🇧🇾
#ДзеньБеларускіхФестываляў
#Слонимский_ДЦРР