Образование Слонимщины
899 subscribers
21.4K photos
614 videos
13 files
1.55K links
Управление образования Слонимского райисполкома
Download Telegram
Выхаванцы спецыяльнай групы Дзiцячага сада N9 г. Слонiма прынялi ўдзел у рэспублiканскай акцыi "Кожная пятнiца- роднае сваё". У дзень народнай песнi выхаванцы спявалі калыханкi i вясельныя песнi, танцавалi беларускiя карагоды, прыгаворвалi невялiчкiя заклiканкi. Дзецi з вялiкiм задавальненнем пазнаёмiлiся з культурай свайго народу i традыцыямi праз гульнi, iнсцэнiроўкi, спяванне народных песен. Апранутыя ў беларускiя ўборы па сапраўднаму адчувалi сябе беларускiмi грамадзянамi, якiя могуць i умеюць шанаваць, любiць i пазнаваць сваю Радзiму.
Для Янкі снежнай снежныя пралескі, цэлы снежны кошык, снежны Ясь прынёс. Расцянуў гармонік, загучала песня пра Краіну родную, пра шчаслівы лёс. Вось якіх прыгожых Яся і Янку зляпілі са снегу выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма”
#ДзеньНароднайПесні
Сёння ў сярэднiх i старэйшых групах дзяржаўнай установы адукацыі "Дзiцячы сад № 18 г. Слонiма" адбылося свята "Дзень народнай песнi". Выхаванцы з вялiкай ахвотай слухалi народныя песнi, iгралi на музычных инструментах, вадзiлi карагоды, гулялi ў народныя гульнi. Дзецi атрымалi вялiкае задавальненне i ўзбагацiлi свае веды пра народныя традыцыi.
Forwarded from SuperДЕТКИ🧸🎨🧩 (Наталья Качан)
Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»!
#ДзеньНароднайПесні - пад такой назвай прайшло музычнае свята у ДУА
«Дзіцячы сад №14 г. Слоніма». Дзеці зачаравальна слухалі жывыя народныя
мелодыі, самі выканалі знаёмыя песні на беларускай мове. Гэта
мерапрыемства стала яскравай дэманстрацыяй любові да нацыянальнай
культуры, мовы і стагодніх традыцый беларускага народа. Выхаванцы
здолелі акунуцца ў атмасферу шчырасці, цяпла і глыбокага лірызму, якую
нясе ў сабе беларуская песня.