Образование Слонимщины
899 subscribers
21.4K photos
614 videos
13 files
1.55K links
Управление образования Слонимского райисполкома
Download Telegram
Forwarded from SuperДЕТКИ🧸🎨🧩 (Наталья Качан)
В детском саду №14 г. Слонима кипит работа на самой вкусной кухне! Малыши первой младшей группы активно играют в «Маленьких поварят». Через игру они узнают о профессии повара, пробуют себя в кулинарных ролях и учатся работать вместе, «создавая» свои первые шедевры.
#ДзеньБеларускіхФестываляў
У выхаванцаў спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад №18 г.Слоніма" прайшло сапраўднае свята народнай музыкі і весялосці. У межах Дня беларускіх фестываляў яны завіталі на музычны кірмаш "Грай, гармонік!"
Удзельнікі фестывалю з задавальненнем слухалі народныя мелодыі, гулялі ў музычныя гульні і самі спрабавалі сябе ў ролі музыкантаў.
Свята атрымалася каларытным і вельмі душэўным. Упэўнены - сярод нашых выхаванцаў падрастаюць маленькія "зорачкі".
#ДзеньБеларускіхФестываляў
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, свае» дзеці старшых i сярэднiх груп ДУА «Дзiцячы сад N5 г. Слонiма» пазнаёміліся з багаццем беларускіх фестывалёў, уключаючы фестываль мастацтваў "Славянскі базар", “Паланез”, фестываль рамёстваў “Дажынкі”.
У ходзе размовы дзеці пазнаёміліся з міжнароднымi фестывалямi мастацтвау як з яркай падзеяй, якая праслаўляе дружбу, музыку і творчасць славянскіх народаў. Дзеці даведаліся дзе праходзіць фестывалi, чым яны прымечальны, пазнаёміліся з сімваламі фестываля. У ходзе занятку у дзяцей выхоўвалася пачуццё прыналежнасці да культуры роднага краю, цікавасць да мастацтва.
Выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 3 г.Слоніма» рэалізуюць праект «Кожная пятніца — роднае, сваё».
У рамках #Дня беларускіх фестываляў дзеці знаёміліся з культурнымі фестывалямі Беларусі, народнымі традыцыямі і звычаямі. Праз гутаркі выхаванцы з цікавасцю адкрывалi для сябе самабытнасць роднай культуры, вучыліся ганарыцца сваёй краінай і яе культурнай спадчынай.
Дзень прайшоў у святочнай, цёплай атмасферы і пакінуў у дзяцей яркія ўражанні.
#ДзеньБеларускіхФестываляў
Forwarded from SuperДЕТКИ🧸🎨🧩 (Наталья Качан)
У рамках праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё" у сярэдніх групах ДУА "Дзіцячы сад 14 г. Слоніма" прайшоў фестываль беларускай лялькі. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні "Апрані ляльку", "Збяры ляльку з частак", ў сюжэтна-ролевыя гульні "Чакаем гасцей", "Укладваем маляня спаць", наведалі выставу "Беларуская лялька". Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям асвоіць народныя традыцыі, знаёмяць з гісторыяй і сімволікай беларускай лялькі, выхоўваюць беражлівыя адносіны да цацак.