Город за ЗОЖ!
486 subscribers
3.63K photos
70 videos
1.54K links
Официальный канал Гомельского городского ЦГЭ создан в рамках реализации государственного профилактического проекта «Гомель - здоровый город».
Информация по формированию здорового образа жизни и сохранению здоровья населения г. Гомеля
Download Telegram
🚭 Курыш – здароўе загубіш!

✅✅✅У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку залежнасцяў у маладзёжным асяроддзі, спецыялісты Гомельскага гарадскога ЦГІЭ правялі прафілактычны рэйд у месцах масавага знаходжання моладзі горада.
Падчас мерапрыемства спецыялісты цэнтра актыўна тлумачылі маладому пакаленню шкоду падлеткавага курэння, бо штогод яго прадстаўнікі становяцца ахвярамі гэтай вельмі небяспечнай звычкі.

🚫🚫🚫Шкода курэння для маладога арганізма:
⚠Магутнае прыгнятанне цэнтральнай нервовай сістэмы і галаўнога мозга. 🧠
⚠Пагаршэнне функцыянавання шчытападобнай залозы.
⚠Пачашчэнне сэрцабіцця. ❤️‍🩹
⚠З'яўленне раздражняльнасці, падвышанай смагі і потаадлучэння.
У гутарках з падлеткамі спецыялісты Гомельскага гарадскога ЦГІЭ падкрэслілі: як звычайныя цыгарэты, так і вейпы, прыводзяць да фарміравання ўстойлівай залежнасці. Таму няма БЯСПЕЧНАЙ альтэрнатывы тытунекурэнню!
👍👍👍Для замацавання атрыманых ведаў сярод удзельнікаў рэйду былі распаўсюджаны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы (памяткі, буклеты).
Выбірайце здароўе! 💪
#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #прафілактыка #залежнасці #моладзь
❤5👍5