📢 Сам факт таго, што аўтарытэтны і папулярны ў свеце палітык - беларускі Прэзідэнт, даў шырокае інтэрв'ю не вядучаму сусветнаму выданню, а няхай вядомаму, але ўсё ж блогеру, лішні раз гаворыць аб медыядаступнасці Аляксандра Лукашэнкі і аб яго імкненні выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для прасоўвання міралюбівай палітыкі.
Жаданне любой цаной спыніць кровапралітны канфлікт паміж Расіяй і Украінай прасочвалася практычна ва ўсіх адказах Прэзідэнта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Звязда
Меркаванне: Прэзідэнт глыбока перажывае за будучыню народаў
Такім меркаваннем падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Міхаіл Русы🇧🇾 пра ўрачыстае адкрыццё новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску:
💬 Адкрыццё стадыёна – падзея, безумоўна, знакавая для беларускага спорту і краіны ў цэлым. Гэты праект сімвалізуе не толькі ўмацаванне спартыўнай інфраструктуры, але і плённае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Таму гэта інвестыцыя ў будучыню беларускага футбола.
⚽️Новы стадыён стане цэнтрам прыцягнення аматараў футбола: як прафесійных спартсменаў, так і заўзятараў гэтага відовішчнага віду спорту, а таксама прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якіх з кожным годам дзякуючы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы становіцца ўсё болей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Аляксандр Карпіцкі🇧🇾 пра сустрэчы ў Палацы Незалежнасці: «Сведчанне шматпланавасці і дынамікі беларускай эканамічнай дыпламатыі»
💬 Такім меркаваннем аб нядаўніх сустрэчах Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам і Міністрам замежных спраў Эфіопіі Гедыёнам Тыматэвасам падзяліўся парламентарый.
📰 Чытайце матэрыял на старонках Звязды.
💬 Яны наглядна дэманструюць ключавы прынцып, якога паслядоўна прытрымліваецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: адкрытасць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі партнёрамі, незалежна ад геаграфіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Алена Стальбоўская🇧🇾 : Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва
✅
📰 Экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
Парламентарый адзначае той факт, што Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва, дэманструючы гнуткасць і адаптыўнасць ва ўмовах зменлівай глабальнай палітычнай і эканамічнай кан’юнктуры.💬 "Рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі падкрэсліваюць імкненне Беларусі да дыверсіфікацыі партнёрскіх сувязяў і асваення новых рынкаў. Краіна адкрыта да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі бакамі, пра што сведчаць і рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Палацы Незалежнасці".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Аляксандр Карпіцкі🇧🇾 : дыпламатыя — як аснова нацыянальнай бяспекі
❗️ На думку сенатара, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы задачы — не проста рабочыя арыенціры, а стратэгічны імператыў ва ўмовах глабальнай турбулентнасці:
📰 Цалкам экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
💬 Нарада Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі стала знакавай падзеяй, якая задае вектар развіцця краіны на гады наперад.
☝️"Як падкрэсліў Прэзідэнт, «эканоміка — краевугольны камень» нашай дзяржавы. Для Беларусі, краіны з адкрытай экспартна-арыентаванай мадэллю, нарошчванне знешняга гандлю і прыцягненне інвестыцый — пытанне выжывання".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Людміла Сапега🇧🇾 : Беларусь — дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах
❗️ Яна прывяла тэзіс Прэзідэнта аб тым, што няма выніку — вас там няма:
📰 Чытайце матэрыял на старонках Звязды.
🇧🇾 "Сучасная Беларусь — гэта краіна з устойлівым суверэнітэтам, дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах", — такую выснову, на думку суразмоўніцы, можна зрабіць па выніках праведзенай нарады з кіраўніцтвам дыпламатычнага корпуса Беларусі ў Палацы Незалежнасці.
🇧🇾 "Сённяшняя Беларусь, паводле слоў Прэзідэнта, гэта сярэдняя па еўрапейскіх мерках краіна з адкрытай, арыентаванай на экспарт эканомікай. Таму асноўнымі прыярытэтамі на знешнепалітычным контуры павінна быць нарошчванне і эфектыўнасць знешняга гандлю. І ніякія спасылкі на эканамічныя санкцыі і палітычны ціск не могуць служыць апраўданнем нізкага якасці працы на гэтым кірунку", — падкрэсліла сенатар.
⚫️ "Любую чарговую забарону з боку таго ж ЕС неабходна разглядаць выключна як магчымасць рэалізацыі айчыннай прадукцыі ў іншых рэгіёнах: у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы. Гэта не зусім чужыя нам краіны. У многіх краінах Афрыкі, напрыклад, трактары «Беларусь» і іншую прадукцыю беларускіх вытворцаў ведаюць яшчэ з савецкіх часоў".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ
🇧🇾 Аляксандр Гарошкін🇧🇾 : задача па нарошчванні экспарту і прыцягненні новых інвестыцый — стратэгічны прыярытэт для Беларусі
☝️ Парламентарый асабліва адзначыў, што ва ўмовах глабальных эканамічных змяненняў і нестабільнасці, задача, пастаўленая Прэзідэнтам па нарошчванні экспарту і прыцягненні новых інвестыцыйных праектаў, становіцца ключавой для дыпламатычнага корпуса і айчынных вытворцаў:
❗️Сенатар звяртае ўвагу, што адным з асноўных пасылаў Кіраўніка дзяржавы з’яўляецца развіццё шматвектарнай знешняй палітыкі:
📰 Цалкам экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
⚫️ "Гэта не проста эканамічная мэта, але і стратэгічная неабходнасць, накіраваная на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны".
❗️Сенатар звяртае ўвагу, што адным з асноўных пасылаў Кіраўніка дзяржавы з’яўляецца развіццё шматвектарнай знешняй палітыкі:
⚫️ "Беларусь імкнецца захаваць і ўмацаваць існуючыя сувязі з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі, такімі як Расія і Кітай, адначасова адкрываючыся для новых эканамічных партнёрстваў".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM