Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь
9.04K subscribers
55.5K photos
8.63K videos
6 files
6.93K links
Официальный телеграм канал Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
Download Telegram
🇧🇾Людміла Сапега🇧🇾: Прэзідэнт глыбока перажывае за будучыню народаў

📢Сам факт таго, што аўтарытэтны і папулярны ў свеце палітык - беларускі Прэзідэнт, даў шырокае інтэрв'ю не вядучаму сусветнаму выданню, а няхай вядомаму, але ўсё ж блогеру, лішні раз гаворыць аб медыядаступнасці Аляксандра Лукашэнкі і аб яго імкненні выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для прасоўвання міралюбівай палітыкі.

Жаданне любой цаной спыніць кровапралітны канфлікт паміж Расіяй і Украінай прасочвалася практычна ва ўсіх адказах Прэзідэнта.


🇧🇾#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ сенатара чытайце на старонках "Звязды".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Міхаіл Русы🇧🇾 пра ўрачыстае адкрыццё новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску:

💬Адкрыццё стадыёна – падзея, безумоўна, знакавая для беларускага спорту і краіны ў цэлым. Гэты праект сімвалізуе не толькі ўмацаванне спартыўнай інфраструктуры, але і плённае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Таму гэта інвестыцыя ў будучыню беларускага футбола.

⚽️Новы стадыён стане цэнтрам прыцягнення аматараў футбола: як прафесійных спартсменаў, так і заўзятараў гэтага відовішчнага віду спорту, а таксама прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якіх з кожным годам дзякуючы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы становіцца ўсё болей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Аляксандр Карпіцкі🇧🇾 пра сустрэчы ў Палацы Незалежнасці: «Сведчанне шматпланавасці і дынамікі беларускай эканамічнай дыпламатыі»

💬Такім меркаваннем аб нядаўніх сустрэчах Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам і Міністрам замежных спраў Эфіопіі Гедыёнам Тыматэвасам падзяліўся парламентарый.

💬Яны наглядна дэманструюць ключавы прынцып, якога паслядоўна прытрымліваецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: адкрытасць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі партнёрамі, незалежна ад геаграфіі.


📰Чытайце матэрыял на старонках Звязды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Алена Стальбоўская🇧🇾: Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва

Парламентарый адзначае той факт, што Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва, дэманструючы гнуткасць і адаптыўнасць ва ўмовах зменлівай глабальнай палітычнай і эканамічнай кан’юнктуры.

💬"Рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі краін Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі падкрэсліваюць імкненне Беларусі да дыверсіфікацыі партнёрскіх сувязяў і асваення новых рынкаў. Краіна адкрыта да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі бакамі, пра што сведчаць і рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Палацы Незалежнасці".


📰Экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Аляксандр Карпіцкі🇧🇾: дыпламатыя — як аснова нацыянальнай бяспекі

💬Нарада Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі стала знакавай падзеяй, якая задае вектар развіцця краіны на гады наперад.


❗️На думку сенатара, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы задачы — не проста рабочыя арыенціры, а стратэгічны імператыў ва ўмовах глабальнай турбулентнасці:
☝️"Як падкрэсліў Прэзідэнт, «эканоміка — краевугольны камень» нашай дзяржавы. Для Беларусі, краіны з адкрытай экспартна-арыентаванай мадэллю, нарошчванне знешняга гандлю і прыцягненне інвестыцый — пытанне выжывання".


📰Цалкам экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Людміла Сапега🇧🇾: Беларусь — дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах

🇧🇾"Сучасная Беларусь — гэта краіна з устойлівым суверэнітэтам, дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах", — такую выснову, на думку суразмоўніцы, можна зрабіць па выніках праведзенай нарады з кіраўніцтвам дыпламатычнага корпуса Беларусі ў Палацы Незалежнасці.


🇧🇾"Сённяшняя Беларусь, паводле слоў Прэзідэнта, гэта сярэдняя па еўрапейскіх мерках краіна з адкрытай, арыентаванай на экспарт эканомікай. Таму асноўнымі прыярытэтамі на знешнепалітычным контуры павінна быць нарошчванне і эфектыўнасць знешняга гандлю. І ніякія спасылкі на эканамічныя санкцыі і палітычны ціск не могуць служыць апраўданнем нізкага якасці працы на гэтым кірунку", — падкрэсліла сенатар.


❗️Яна прывяла тэзіс Прэзідэнта аб тым, што няма выніку — вас там няма:
⚫️"Любую чарговую забарону з боку таго ж ЕС неабходна разглядаць выключна як магчымасць рэалізацыі айчыннай прадукцыі ў іншых рэгіёнах: у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы. Гэта не зусім чужыя нам краіны. У многіх краінах Афрыкі, напрыклад, трактары «Беларусь» і іншую прадукцыю беларускіх вытворцаў ведаюць яшчэ з савецкіх часоў".


📰Чытайце матэрыял на старонках Звязды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АКТУАЛЬНЫ_КАМЕНТАРЫЙ

🇧🇾Аляксандр Гарошкін🇧🇾: задача па нарошчванні экспарту і прыцягненні новых інвестыцый — стратэгічны прыярытэт для Беларусі

☝️Парламентарый асабліва адзначыў, што ва ўмовах глабальных эканамічных змяненняў і нестабільнасці, задача, пастаўленая Прэзідэнтам па нарошчванні экспарту і прыцягненні новых інвестыцыйных праектаў, становіцца ключавой для дыпламатычнага корпуса і айчынных вытворцаў:
⚫️"Гэта не проста эканамічная мэта, але і стратэгічная неабходнасць, накіраваная на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны".


❗️Сенатар звяртае ўвагу, што адным з асноўных пасылаў Кіраўніка дзяржавы з’яўляецца развіццё шматвектарнай знешняй палітыкі:
⚫️"Беларусь імкнецца захаваць і ўмацаваць існуючыя сувязі з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі, такімі як Расія і Кітай, адначасова адкрываючыся для новых эканамічных партнёрстваў".


📰Цалкам экспертнае меркаванне сенатара чытайце на старонках Звязды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM