Слонимский вестник
1.08K subscribers
37.7K photos
2.18K videos
7 files
27.4K links
Новости Слонимщины, региона и республики.
Ссылка на чат-бот ⤵️⤵️⤵️
https://t.me/slonves_bot
Download Telegram
💫👰‍♀️🤵‍♂️ КАХАННЕ ПРАЗ ВЯКІ! 💫 👰‍♀️🤵‍♂️
Вяселле для беларусаў заўсёды было не проста святам, а сакральнай падзеяй, напоўненай глыбокім сэнсам, прыгожымі песнямі і абрадамі, якія нібыта праграмавалі маладых на шчаслівае і багатае сумеснае жыццё.

🥮 Магія вясельнага каравая:
Нашы таленавітыя “Чараўніцы-каравайніцы” здзейснілі сапраўдны цуд - зладзілі самабытны абрад выпякання вясельнага каравая. Пад адмысловыя песні-пажаданні яны ладзілі цеста, упрыгожвалі яго шышкамі, каб доля маладых была такой жа пышнай і салодкай, як сам каравай.
🌾 Шлях у новае жыццё:
Яркім і хвалюючым момантам стала аднаўленне аднаго з ключавых элементаў вяселля ў аграгарадку Сянькоўшчына, удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля “СЛАВЯНАЧКА” - абраду “сустрэчы маладых”
бацькамі з хлебам-соллю, бласлаўленне на доўгі век на кажуху і сімвалічны першы сумесны крок.

Глядзіце нашы атмасферныя здымкі і натхняйцеся роднымі традыцыямі!
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры #БеларускаеВяселле #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
#ВяселлеПаБеларускіхКанонах