Слоним Социальный
188 subscribers
11.4K photos
518 videos
2 files
1.71K links
Download Telegram
☀️24 красавіка ў аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ЦСАН Слонімскага раёна, у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё", гурток "Гамонка беларуская" прысвяціў свой занятак фольклорнаму часу "Крыніца памяці: ад дзядоў да ўнукаў".

Удзельнікі гуртка да заняткаў падрыхтавалі сваю уласную, а галоўнае, дарагую сэрцу памяць: прынеслі сямейныя рэліквіі, фотаздымкі, а таксама падзяліліся запаветнымі правіламі жыцця, якія ім перадалі бацькі і якімі яны дзеляцца з нашчадкамі. Тым самым яшчэ раз падкрэслілі значнасць сувязі паміж мінулым і сучасным.

✍🏻Калі не ведаеш - адкуль прыйшоў, то не ведаеш - куды пойдзеш. (Народная мудрасць)#Кожнаяпятніцароднаесвае