Слоним Социальный
188 subscribers
11.4K photos
518 videos
2 files
1.71K links
Download Telegram
Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання ЦСАН Слонімскага раёна далучыліся да рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" і стварылі сваю ўласную пятніцу. Гурток "Гамонка беларуская" кожную пятніцу становіцца беларускамоўным асяродкам, дзе гурткоўцы трэніруюць беларускае маўленне, знаёмяцца больш дакладна з беларускімі традыцыямі, фальклорам, ладзяць вандроўкі. У пятніцу 6 лютага ўсіх сабраў турнір па тэме "Знаўцы беларускай мовы і народных традыцый". У выніку спаборніцтва каманды атрымалі аднолькавыя адзнакі і перамогай стала любоў да роднай мовы і роднага краю. #ДзеньРоднагаСвайго.
13 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання ЦСАН Слонімскага раёна ў чарговы раз прайшлі заняткі гуртка "Гамонка беларуская ". Сваю ўласную пятніцу гурткоўцы прысвяцілі тэме "Беларускі куфар: традыцыі і густы". Размова пачалася пра адметнасць беларускай народнай кухні і гістарычныя асаблівасці абрадавага і святочнага харчавання беларусаў. Вельмі спадабаўся ўсім конкурс-дэгустацыя "Агурочны баль", дзе гаспадыні падзяліліся рэцэптамі і прапанавалі свае засолы. Пераможцы і ўдзельнікі дэгустацыі атрымалі падарункі - насенне агуркоў, каб летам сабраць багаты ўраджай.#ДзеньРоднагаСвайго