ПУЛ Зельвенский
1.21K subscribers
21.8K photos
3.58K videos
11 files
7.91K links
Download Telegram
🌟БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ🌟
🎉🏠 "ЦЯГЛЕВІЦКІ ПАДВОРАК" – свята, якое сагрэла душы! 🏠🎉

27 чэрвеня 2026 года ў аг.Цяглевічы адбылося свята, прысвечанае роднай зямлі, яе людзям і традыцыям! 🥳
Свята пачалося з ушанавання жыхароў аграгарадка ў рамках праграмы "Нашы людзі - наш гонар". 👏
Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс-прэзентацыя страў з таркаванай бульбы "Смак роднай бульбы", дзе гаспадыні здзівілі сваімі кулінарнымі талентамі. 😋
А потым быў гарачы этнабатл мясцовых танцаў "Рытмы вёскі", які задаў рытм усяму святу! 💃🕺
На працягу ўсяго свята добры настрой жыхарам дарылі творчыя калектывы Зэльвенскага раёна, якія выступілі з канцэртам "Мелодыі роднага краю". 🎶

Таксама працавалі выставы рамесных вырабаў і майстар-класы, тэматычная фотазона і гульнёва-забаўляльная праграма. Кожны знайшоў занятак па душы! 🎨📸

#КультураЗэльва
#Цяглевічы #Свята #Традыцыі #БрэндыГродзеншчыны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4