ПУЛ Зельвенский
1.23K subscribers
22.2K photos
3.65K videos
11 files
8.03K links
Download Telegram
💫 У музейным пакоі🏛 аг. Дзярэчын прайшоў краязнаўчы квэст "Малая Радзіма - вялікая гісторыя".

Генадзь Вікенцьевіч Коўш расказаў і пазнаеміў вучняў з г. п. Зэльва з гісторыяй Дзярэчына, яго ўладальнікамі, вядомымі людзьмі, з ахвярамі генацыда, а таксама расказаў пра гісторыю Дзярэчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.⚡️

#культураЗэльва
4
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿

🕊Белы бусел... Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны - Беларусь, Белая Русь.🇧🇾

У філіяле "Цяглевiцкi клуб-бiблiятэка" прайшла музычна-забаўляльная праграма "Белы бусел - сімвал роднай Беларусі".

⚡️ Вясялiнка разам з дзецьмі паскакала,
патанцавала, пазнаёміла ўсiх з вершамi , фотаздымкамi нашай прыроды, яе хараством. Каб заўсёды квітнела i прыгажэла наша Радзіма, трэба нам усiм клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы.

☘️ Няма радзiмы без бацькоўскай хаты,
Буслiны клёкат - гэта родны дом,
Ты будзеш жыць шчасліва i багата,
Калi над хатай - буслава гняздо.

#ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго #культураЗэльва #культураЗельва
👍3
🌿Майстры Зэльвеншчыны на свяце "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" 🌿🕊

🌸🌿Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце – кірмашы вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня".
Майстры прадставілі унікальныя вырабы, якія адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі і рамёствы.🕊

#КультураЗэльва
#Вялікадне #ГродзенскіяТрадыцыі #Рамёствы #Свята
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Я Д Н А Е М С Я Р А М Ё С Т В А М І

💫 В преддверии празднования Пасхи мастер народных художественных ремесел Лилия Амельянчик провела мастер-класс по аппликации Пасхального яйца в Голынковской СШ имени В. Ф. Дравицы.

#ЯднаемсяРамествамі #КультураЗэльва
4
☀️ Святкуем Вялікдзень разам!🕊

У аг. Міжэрычы адбыўся калектыўны дзень адпачынку, прысвечаны светламу святу Вялікадня! 🐣
Работнікі клуба павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі дабра, моцнага здароўя сем'ям і дабрабыту кожнаму дому. 🕊️
А каб святочны настрой быў яшчэ больш яркім, пагулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні: захапляючыя "Біткі" і вясёлае "Катанне яек"! 🥚🥚🥚🌞

#культураЗэльва
#ВелікодныяТрадыцыі #СямейныАдпачынак
#Міжэрычы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
🇧🇾 Зэльвеншчына на "Скарбах Гродзеншчыны": свята традыцый і майстэрства! 🇧🇾

🎉 Зэльвенскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці з гонарам прадставіў свае багацці на абласным фестывалі традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны"! Гэта знакавая падзея стала часткай трэцяга дня заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, сабраўшы разам лепшыя калектывы і таленты рэгіёну.

Асаблівы гонар для Зэльвеншчыны – удзел у унікальным абласным праекце «Вяселле па беларускіх канонах»! Нашы землякі прадэманстравалі ўсёй Гродзеншчыне, як умеюць адзначаць святы – з размахам, шчырасцю і глыбокай павагай да сваімі каранёў. Гэта было сапраўднае адкрыццё для многіх, хто бачыў, як захоўваюцца і адраджаюцца нашы найлепшыя традыцыі.

#КультураЗэльва
#СкарбыГродзеншчыны #ВяселлеПаБеларуску #традыцыіЗэльвеншчыны #ЗэльвенскіРаён #БеларускаяКультура #Фальклор #НароднаяТворчасць
4
🎉 ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! 🌟

З 5️⃣ па 💋чэрвеня калектывы Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Гродзеншчыны: XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»! 🤩

Асабліва адзначым першыя два дні фестывалю (5-6 чэрвеня) у г. Гродна на плошчы Савецкай! Тут спецыялісты нашага Цэнтра культуры з гонарам прэзентавалі пляцоўку "Ганненскі кірмаш",🤩 за што былі ўдастоены дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! 🏆

У гэтым годзе фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў у трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, дзе кожны раён Прынямоння прадставіў сваю ўнікальную мясцовую традыцыю, звязаную з нараджэннем новай сям'і – «вялікае беларускае вяселле». 👰🤵

Наш калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставіў падвор'е "Запрашаем на вяселле"🧕 🏡, дзе быў паказаны абрад "Сустрэча маладых" Зэльвенскага раёна. Мы славілі хлебам на белым рушніку першае сямейнае свята – сімвалам дастатку, падзякі зямлі за шчодры ўраджай і пажаданне маладым сытага і шчаслівага жыцця, а таксама прадставілі абрадавыя стравы вясельнага стала. 🍞💍

Узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка" 🎶🌟 выступіў на конкурсе фальклорнага мастацтва з фальклорнымі песнямі і гульнёвай праграмай абраду "Юр'я".

Народны тэатр-студыя гульні "Пагуляначкі" 🤸‍♀️ з гульнёвай праграмай забаўляла дзяцей на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы "Гульнёвая скарбонка".

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры 🎨 прадставілі вясельны каравай, печыва і элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – "Стравы з таркаванай бульбы" 🥔, а таксама традыцыйныя рамёствы з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі.

Па выніках фестывалю нашы калектывы сталі дыпламантамі:
🏆 І ступені ў намінацыі "Лепшая прэзентацыя страў"
🏆 ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў" – узорны фальклорны калектыў "Кашалёўская скарбонка".


Віншуем удзельнікаў калектываў і жадаем далейшых творчых поспехаў! 👏💫🌟👍

#КультураЗэльва
#Фестываль #НароднаяТворчасць #СкарбыГродзеншчыны #РэспубліканскіФестывальНацыянальныхКультур #Вяселле #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3
🌟БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ🌟
🎉🏠 "ЦЯГЛЕВІЦКІ ПАДВОРАК" – свята, якое сагрэла душы! 🏠🎉

27 чэрвеня 2026 года ў аг.Цяглевічы адбылося свята, прысвечанае роднай зямлі, яе людзям і традыцыям! 🥳
Свята пачалося з ушанавання жыхароў аграгарадка ў рамках праграмы "Нашы людзі - наш гонар". 👏
Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс-прэзентацыя страў з таркаванай бульбы "Смак роднай бульбы", дзе гаспадыні здзівілі сваімі кулінарнымі талентамі. 😋
А потым быў гарачы этнабатл мясцовых танцаў "Рытмы вёскі", які задаў рытм усяму святу! 💃🕺
На працягу ўсяго свята добры настрой жыхарам дарылі творчыя калектывы Зэльвенскага раёна, якія выступілі з канцэртам "Мелодыі роднага краю". 🎶

Таксама працавалі выставы рамесных вырабаў і майстар-класы, тэматычная фотазона і гульнёва-забаўляльная праграма. Кожны знайшоў занятак па душы! 🎨📸

#КультураЗэльва
#Цяглевічы #Свята #Традыцыі #БрэндыГродзеншчыны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4
Жывая спадчына ў руках майстра!

У рамках святкавання Дня Незалежнасці ў г. Ліда прайшло свята «Жывыя ніці кроснаў». Сапраўдным упрыгожваннем праграмы стаў майстар-клас ад Лідзіі Кіслай. 🧶

Майстар народных мастацкіх рамёстваў раскрыла сакрэты стварэння традыцыйнага пояса, дазваляючы кожнаму госцю адчуць сувязь часоў праз мастацтва ткацтва.💪💪

#КультураЗэльва
#Ліда
#ЖывыяНіціКроснаў
#ДзеньНезалежнасці
#Рамёствы #Тканне #Традыцыі
#Культура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2
🌞Зэльва святкавала Купалле! 🌿
6 ліпеня зэльвенцы адзначылі свята на вадасховішчы з тэатралізаваным прадстаўленнем, вянкамі, вогнішчам і карагодамі. 🔥🌿
🌞Для самых маленькіх былі арганізаваны забаўляльныя зоны і атракцыёны, а таксама прапанаваны смачныя зэльвенскія дэлікатэсы. 😋🎡
🤩Творчы калектыў Мастоўскага раённага Цэнтра культуры падарыў усім прысутным зарад бадзёрасці і выдатны настрой. 💃🕺
🪩Свята завяршылася танцамі пад адкрытым небам, напоўніўшы вечар музыкай і радасцю да самой цемры! 🎶🕺🌟

Больш 📷тут👇

👉🏻
падрабязней

#КультураЗэльва #Купалле #ЗэльвенскаеВадасховішча #Свята #Беларусь #КупальскаяНоч #ПапарацьКветка🌸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👏1
БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

📜 Аграгарадок Дзярэчын набыў асаблівы колер і гукі: сёння праходзіць фестываль «Па старонках гісторыі Дзярэчына».

🕰 Пачаўся фестываль з пазнавальнай праграмы «Рэха стагоддзяў» у музейным пакоі гісторыі Дзярэчына. Кіраўнік аматарскага аб'яднання «Спадчына» Генадзь Вікенцьевіч Коўш паведаў гасцям, калі першы раз узгадваецца Дзярэчын у пісьмовых крыніцах, хто быў першым уладальнікам, якія князі валодалі часткамі зямель, які ўклад унеслі Сапегі ў развіцце населенага пункта.

Наступным момантам дня стала закладка капсулы часу «Ліст у будучыню». Гэта дыялог з тымі, хто будзе жыць тут праз дзесяцігоддзі.

📜 Словы паслання зачытаў галоўны захавальнік музейных пакояў і ініцыятар праекта «Ступені гісторыі Дзярэчына» — Коўш Г. В.
Заклалі капсулу старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Панасік В. А., старшыня Дзярэчынскага сельскага выканаўчага камітэта Белякала А. А., намеснік дырэктара КУП «Галынка» Ефімаў І. Э. і стараста аг. Дзярэчын Біч Т. М.

#КультураЗэльва #БрэндыГродзеншчыны
5🥰1