13 лютага 2026 г. у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» ва ўстановах адукацыі Слонімшчыны прайшла тэматычная пятніца #Распакоўка_па-беларуску. “Беларускія прадукты – наш гарачы выбар”. Дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа і ўзгадалі беларускія брэнды прадуктаў харчавання, якія славяцца сваёй якасцю і натуральнасцю. У некаторых школах адбылася не толькі #Распакоўка_па-беларуску, але і дэгустацыя. Праведзеныя мерапрыемствы выклікалі ў вучняў цэлы спектр станоўчых эмоцый, садзейнічалі фарміраванню пачуцця гонару за сваю краіну, выхаванню культуры харчавання. Кожны зрабіў маленькі крок да пазнання ўсяго беларускага.
#КожнаяПятніца
#РоднаеСваё
#АдкрываемНовыяСмакі
РоднайЗямлі
#КожнаяПятніца
#РоднаеСваё
#АдкрываемНовыяСмакі
РоднайЗямлі