Forwarded from КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
🍃ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ Ў СЯНЬКОЎШЧЫНЕ🍃
🍃Свята, у якім спляліся прыгажосць прыроды і глыбіня народнай мудрасці, прайшло 31 мая ў Сянькоўшчыне.
🍃Брэндавае мерапрыемства «Зялёныя святкі» стала сапраўдным упрыгожваннем календара Слонімшчыны.
🍃Галоўным сімвалам урачыстасці стаў велічны АБРАД «ВАДЖЭННЕ КУСТА» — старажытны рытуал яднання чалавека з навакольным светам.
🍃Звонкія галасы Траецкага гурта разляталіся па ўсім аграгарадку, несучы радасць у кожную хату.
🍃Гурт завітаў на падворкі, дзе кружыліся сумесныя карагоды і гучалі спрадвечныя словы-замовы, закліканыя прынесці багаты ўраджай і шчасце ў сем'і.
#БрэндыГродзеншчыны
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры

🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ🍃
🍃Другая частка брэндавага мерапрыемства “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” разгарнулася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына. Лакацыя сярод маляўнічай прыроды спрыяла поўнаму пагружэнню ўдзельнікаў у атмасферу старадаўніх народных гулянняў.
🍃Госці свята нібы перанесліся на стагоддзі назад: разам завівалі галінкі маладых бярозак, кумаваліся, кружыліся ў віхры энергічных побытавых танцаў разам з юнымі прызёрамі абласнога фестывалю-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.
🥮Водар духмянай выпечкі і традыцыйных прысмакаў лунаў над востравам.
🎼Звонкія галасы і задорныя песні ў выкананні народнага ансамбля народай музыкі і песні “Грымата”, фальклорнага гурта “Вытокі” і народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” Слонімскага раённага цэнтра культуры напаўнялі паветра асаблівым натхненнем і агульнай радасцю.