Дзень беларускага пісьменства адзначаюць сёння ў дваццаць восьмы раз. Сталіцай свята сёлета стаў г.Капыль. Наведала свята беларускага пісьменства і дэлегацыя вучняў і педагогаў Слонімскага раёна. Сланімчане змаглі паўдзельнічаць ў QR-квэсце "Капыльскі рог", прыняць удзел у рабоце інтэрактыўных пляцовак, што размясціліся на вуліцах старажытнага Капыля. Усе імпрэзы і выставы аб'яднаныя адзінай канцэпцыяй свята і прысвечаны Году народнага адзінства.