Forwarded from Настаўніцкая
Другі дзень прэс-туру прадстаўніцтва Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" прысвечаны знаёмству з установамі адукацыі Слонімскага раёна
✅ Дзіцячы сад № 1 размешчаны ў новым мікрараёне Слоніма. Тут створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага навучання і выхавання: цэнтры LEGO-канструявання, патрыятычнага выхавання, вучэбныя лакацыі, вулічныя пляцоўкі з сучасным абсталяваннем.
Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі працуе па запытах бацькоў. Тут аказваецца ранняя дапамога малым дзецям, вучэбна-карэкцыйная — больш дарослым. Дзейнасць калектыву накіравана на дапамогу ў сацыялізацыі выхаванцаў.
Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа адметна спалучэннем традыцый і навацый. Тут дзейнічае народны краязнаўчы музей "Дыяменты даўніны". Разам з тым у навучальнай установе працуюць над распрацоўкай электронных прадуктаў, напрыклад, створана платформа — архіў патрыёта "Памяць. Гісторыя. Спадчына". Яшчэ адным прадукцыйным напрамкам установы з'яўляецца спорт, а калі канкрэтна, то баскетбол.
Сярэдняя школа № 9 Слоніма сустрэла выступленнем ансамбля барабаншчыц. У школе дзейнічаюць кадэцкія класы, ёсць нават хор кадэтаў. Навучэнцы з педагогамі займаюцца рэканструкцыяй гістарычных ваенных падзей. У школе вядзецца вялікая работа па ваенна-патрыятычным выхаванні. Тут прайшла рабочая сустрэча з намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Марынай Ерамейчык.
⛳️ У сярэдняй школе № 2 прадставілі спартыўныя дасягненні навучэнцаў. У прыватнасці, падзяліліся вопытам падрыхтоўкі да спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве "Абаронца Айчыны".