@nadvorie
9.81K subscribers
18.2K photos
818 videos
66 files
1.42K links
Про погоду. Вы просили дошч — я дал вам дошч.
Админ канала: @Cardzhou. Пишите по рекламе.
Download Telegram
#архітэктурабсср
Роўна 90 гадоў таму, як пісала газета "Звязда" №269 ад 27 лістапада 1935 года, быў афіцыйна адчынены будынак Беларускай геафізічнай абсерваторыі ў Менску, пабудаваны паводле праекта архітэктара Івана Валадзько.
Праўда, паміж праектаваннем (1929 год) і рэалізацыяй (1935 год) прайшло 6 гадоў і за гэты час будынак з пункту гледжання архітэктуры трохі спрасціўся. Не была рэалізавана адна "канструктывісцкая фішка" праекта, а менавіта, кантрастная афарбоўка сцен (будынак, як можна бачыць на старых фота, і ў 1936 годзе яшчэ не быў атынкаваны).
Будынак захаваўся і мае сучасны адрас пр.Незалежнасці 110к1 і на ім ужо некалькі гадоў вядзецца рэканструкцыя, цягам якой "фішка" з кантрастнай расфарбоўкай павінна быць вернута. На афошнім фота - фотамантаж таго, як павінны выглядаць будынак пасля завяршэння работ (нав. кіраўнік Р.А.Забела).
67👍27🔥4🤔3