Беларускiя прыказкi i прымаўкi.
«Людзi рады лету, а пчолы – квету»
«Кожны год цяплу рад»
«Не прасi лета доўгага, а малi цёплага»
«Улетку кожны кусцiк начаваць пусцiць»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
«Людзi рады лету, а пчолы – квету»
«Кожны год цяплу рад»
«Не прасi лета доўгага, а малi цёплага»
«Улетку кожны кусцiк начаваць пусцiць»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
👍6🤗4❤3👏2🕊1
«Мой добры лекар
і мой друг!
У гонар доктарскіх
заслуг
Такое слова Вам
закіну:
Жадаю поспехаў,
дабра,
Здароўя ў кожную
хвіліну,
У кожны дзень
гукаць ура!»
Якуб Колас
Вершаваны падарунак Доктару Б. І. Трусевічу
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤10👍4👏1🤗1
«Ці чулі вы, як рэчка грае,
Калі ў ёй рыба ходзіць, б'е?
Як хваля бераг абмывае,
Якую радасць нам дае?
Сядзіш з вудаю, глядзіш на ваду,
Забыўшыся на ўсю трывогу...»
Якуб Колас «Новая зямля»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤11🤗4
«Цёплым летам на Купалле,
Як ноч ляжа без граніцы,
Зводы, чары бліжай, далей
Відны ў пушчы над крыніцай.
Ля калоды, на калодзе —
У кожным лесавым куточку —
Кветка-папараць усходзе,
Зацвітае ў гэту ночку...»
Янка Купала "У Купальскую ноч"
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤5👍4🔥1🤗1
Беларускiя прыказкi i прымаўкi.
«Што летам народзiцца, тое зiмой прыгодзiцца»
«Лiпень косiць i жне, доўга спаць не дае»
«Лiпень пякучы, але даручы»
«Хто ў лiпнi на полi пацее, таго ўзiмку i печка пагрэе»

👍9❤4🔥1🤗1
Лета – час яркіх фарбаў, сонечнага цяпла, садавіны і сакавітых ягад. Гэтыя маленькія прыродныя скарбы не толькі цешаць нашы смакавыя рэцэптары, але і становяцца сапраўдным "вітамінным выбухам" для арганізма, умацоўваючы імунітэт і даруя зарад бадзёрасці на ўвесь год.
Сёння ў #ДзеньРоднагаСвайго для вас невялікая віктарына.
Сёння ў #ДзеньРоднагаСвайго для вас невялікая віктарына.
👏5👍3🕊2❤1🤗1
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Якуб Колас з паэмы «Новая зямля»
#ДзеньРоднагаСвайго
#цитата_дня
❤6👍2🤗1
«У сукенцы каляровай,
У хусцінцы васільковай
Ходзіць лета па палях,
Па расквечаных лугах,
Звоніць песняй жаўруковай,
Кожны дзень званчэйшай, новай.
Дбайна сонечнае лета
Спеліць ягады для дзетак.
Любіць з імі забаўляцца,
Загараць, спяваць, купацца.
Дораць дзеці лету ўсмешкі,
Гульні, песні і пацешкі,
А расчуленае лета
Дорыць ім букеты кветак»
Н. Галіноўская "Ліпень – цёплага лета зеніт"
#ДзеньРоднагаСвайго
#цитата_дня
❤12🕊2🤗2
«Сонца сарамліва зазірнула
ў вокны хаткі на лясной паляне,
потым асмялела – агарнула
стройную сасонку прамянямі.
I ад сну начнога абудзіла
белага рамонка, незабудку.
Мякка па лясочку пахадзіла,
птушак і звяроў будзіла хутка.
Весела прырода ўжо спявае,
песняй птушкі сонейка вітаюць,
цёплы ветрык між галін гуляе,
і мурашкі працу пачынаюць.
I раса асколкамі люстэрка
па зялёным сцелецца раздоллі…
Значыць – будзе сёння цэлы дзень
сонечнае яснае надвор’е»
Вольга Савуціна "Летняя раніца"
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤11👍2🔥2🕊1🤗1
«Зямля з блaкiтнымi вaчaмi –
Paздoллe pэчaк i лyгoў!
Tyт нaзывaюць Baciлькaмi
Ha Бeлapyci xлaпчyкoў,
Звiняць кpынiцы, як цымбaлы,
Cцяжынкi cвeцяць y ляcax.
Пaлi, yзгopкi, пepaвaлы –
Пpacтopны шляx, дaлёкi шляx!
Kpaiнa cлaвы пapтызaнcкaй,
Kpaiнa мipy i дaбpoт!
Tы – нaшa гopдacць,
Haшa кaзкa, Як coнцa, шчoдpы твoй нapoд.
Tвae cыны,
Tвae yнyкi,
Mы любiм гyл твaix бapoў.
I pэкi цягнyццa, як pyкi,
Дa цёплыx, вepныx pyк cябpoў.»
Эдзi Aгняцвeт «Зямля з блaкiтнымi вaчaмi»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤9🕊1🤗1
🇧🇾Прапануем невялікі пятнічны чэлендж.
Не патрэбна нічога складанага – проста тры крокі, якія робяць дзень крышачку больш беларускім:
1️⃣Знайдзіце на паліцы адзін новы беларускі прадукт і дайце яму месца ў сямейным рацыёне;
2️⃣Зрабіце вячэру крышачку больш карыснай: больш гародніны і круп, менш маянэзу і смажанага – арганізм скажа дзякуй;
3️⃣Правядзіце вечар з беларускім фільмам ці кнігай – гэта сапраўдная прычына зазірнуць у нашу гісторыю і культуру.
Калі шукаеце, што пачытаць увечары, звярніце ўвагу на раманы Алеся Адамовіча «Вайна пад дахамі» і «Сыны сыходзяць у бой» – гэта не проста ваенная проза, а гісторыя, расказаная праз лёс адной жанчыны.
У канцы 1960-х гэтая гісторыя ажыла на экране: кінастудыя «Беларусьфільм» зняла аднайменныя фільмы «Война под крышами» і «Сыновья уходят в бой» па сцэнарыі Алеся Адамовіча, рэжысёр – Віктар Тураў. Музыку і песні для стужак напісаў і выканаў сам Уладзімір Высоцкі.
🔥 Сёння ёсць добры повад: прыгатаваць нешта смачнае і карыснае, паставіць старое добрае кіно – і згадаць, якой моцнай можа быць беларуская жанчына.

У цэнтры апавядання – Анна Корзун, загадчыца сельскай аптэкі. У яе ёсць рэальны прататып: маці самога пісьменніка, Анна Адамовіч – таксама фармацэўт і загадчыца сельскай аптэкі. І менавіта гэты вобраз становіцца сэрцам абодвух раманаў – не героі-байцы, а маці, якая трымае на сабе і сям'ю, і барацьбу.
У канцы 1960-х гэтая гісторыя ажыла на экране: кінастудыя «Беларусьфільм» зняла аднайменныя фільмы «Война под крышами» і «Сыновья уходят в бой» па сцэнарыі Алеся Адамовіча, рэжысёр – Віктар Тураў. Музыку і песні для стужак напісаў і выканаў сам Уладзімір Высоцкі.
🔥 Сёння ёсць добры повад: прыгатаваць нешта смачнае і карыснае, паставіць старое добрае кіно – і згадаць, якой моцнай можа быць беларуская жанчына.
#ДзеньРоднагаСвайго
❤5🕊2🤗1
Беларускiя прыказкi i прымаўкi.
«У жнiўнi i верабей пiва варыць»
«Жнівень жне і косіць — на сталах багацця досыць»
«Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае»
«Што ў полі ўродзіць, тое жнівень павозіць»
«Кожная хата ў жніўні багата»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
«У жнiўнi i верабей пiва варыць»
«Жнівень жне і косіць — на сталах багацця досыць»
«Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае»
«Што ў полі ўродзіць, тое жнівень павозіць»
«Кожная хата ў жніўні багата»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
👍4🤗4🔥1
«Haблiжaлacя вoceнь дa нac
цixyткa.
Уцякaлa лeтa aд вoceнi
хyткa.
Пaгyблялa, ўцякaючы, лeтa
yбopы.
A яны – y aмшapax, y пyшчы, –
як зopы.
Як чыpвoныя зopы, кaлiнa,
бpycнiцы.
Ў ix пpa нoвae лeтa нaдзeя
iльcнiццa.»
Улaдзiмip Дyбoўкa – "Boceнь"
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤11👍3🕊3🤗2
Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца!
Пятрусь Броўка
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤9👍2🕊1🤗1
Беларускiя прыказкi i прымаўкi:
«Верасень лета чырвонае праводзіць, восень сустракае»
«Жнівень варыць, а верасень на стол падае»
«Як настане верасень – гаспадарам поўна гумно і кішэнь»
«У верасні і ліст на дрэве не трымаецца»
«У верасні кажух за кафтанам цягнецца»
«Восень у верасні ідзе і дождж за сабою вядзе»

❤9👍4🤗4🕊2
«Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце,
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым...
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.»
Уладзip Караткевiч "Лiсце"
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤9👍2🕊2🤗1
«Зaвipyxa зaлaтaя
З дpэў лicтoтy aбмятae.
Paccцiлae дывaны,
Дзe нi глянь –
Ляжaць яны»
Мікола Чарняўскі
«Кастрычнік»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤10👍1🕊1🤗1
«Ах, восень, восень, ты пад сонцам
Неапісальнай пекнаты,
Ты раскідаеш,
Як чырвонцы,
3 кляноў барвовыя лісты.
Табе між сосен нібы цесна,
Ірвешся ўдалеч,
На прасцяг,
Вятрамі завяла ты песню
Па ўсіх дарогах і шляхах.
На правады ж панасаджала
Шпакоў у некалькі радоў,
Як быццам імі напісала
Жывыя ноты між слупоў.»
Пятрусь Броўка
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
👍14🕊3❤2🤗2
Беларускiя прыказкi i прымаўкi:
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
«Няма такога дружка, як родная матка»
«Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца»
«Матчына малітва з дна мора дастае»
«Не навучыць бацька, дык навучыць гора»
«Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку – тады выйдзе на чалавечка»
«У свеце ўсё знойдзеш, акрамя бацькі і маці»
«Хто бацькоў шануе, той ніколі не згіне»
«Згодную сям’ю і гора не бярэ»
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤13🕊3🤗2
Беларускiя прыказкi i прымаўкi:
«Кастрычнік зямлю балоціць, а лес дык залоціць»
«Кастрычнік — гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць»
«Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю»
«У кастрычнiку i хата з дравамi i мужык з лапцямi»
«Восень – на дзень пагод восем»

❤11🤗3🕊1