💬Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі...
О, як яны збіраюцца! Як плывуць і растаюць у сіняве!.. Не наглядзецца, не налюбавацца!
...Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы і разрастацца ўшыркі. І зрабіцца велічэзнай цяжкай хмарай. (Тады дзед кажа – збіраецца на дождж.) Гэта хмара насупліваецца, як бы згушчаецца, чарнее, і раптам грымне гром, і з яе ўмомант пасыплецца дождж. Буйныя серабрыстыя кроплі яго будуць сыпацца на зямлю...»
Iван Грамовiч "Воблакі"
#цитата_дня
#ДзеньРоднагаСвайго
❤10🕊3🔥2🤗1