Министерство жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь
4.92K subscribers
5.51K photos
895 videos
2.28K links
Официальный канал Министерства жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь.
Download Telegram
Forwarded from МОЦИС
🇧🇾Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Тэатралізаваны мітынг, прысвечаны 85-й гадавіне гераічнай абароны города Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся 3 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

Кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў усклалі кветкі да капліцы і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць абаронцаў Айчыны.

Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога цэнтра інфармацыйных сістэм разам з дырэктарам Аленай Бальшаковай таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

Мітынг на Буйніцкім полі, знакавым месцы для кожнага жыхара вобласці, – гэта не проста даніна традыцыі, а магчымасць выразіць глыбокую падзяку героям і падцверджанне таго, што памяць пра подзвіг абаронцаў Айчыны жывая і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

#ДзеньНезалежнасцi
#ДзеньРоднагаСвайго
#ГоржусьБеларусь
👏64🕊1