Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цырымонія уручэння ўнікальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны.
Сёння ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт уручыў:
▫️Прэмію «За духоўнае адраджэнне»
▫️Спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтваў
▫️Спецыяльную прэмію «Беларускі спартыўны Алімп»
#ПРЭЗIДЭНТ #ЗА_ДУХОУНАЕ_АДРАДЖЭННЕ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённасці.
Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню.
Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.
Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог».
Аляксандр Лукашэнка
10 мая 2026 года#ПРЭЗIДЭНТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM