КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
54.9K photos
1.55K videos
89 files
3.52K links
Download Telegram
💫 ЭТНА-ПАДАРОЖЖА
Ў МІНУЎШЧЫНУ! 💫
🌾 ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ. 🌾
💫 Ці ведаюць сучасныя дзеці, як продкі масла білі або як з дапамогай вілак (ухвата) чыгунок у печ ставілі?
💫 Спецыялісты Новадзевяткавіцкага цэнтра культуры запрасілі дзяцей у незвычайнае падарожжа - у госці да нашых вытокаў. У народным краязнаўчым музеі “Дыяменты даўніны” для іх прайшла інтэрактыўная праграма, дзе кожны экспанат можна было не толькі пабачыць, але і “адчуць” у працы.
💫 Дзеці даведаліся пра таямніцы беларускай печы, пазнаёміліся з прыладамі працы, якімі карысталіся нашы прабабулі, напрыклад, пабачылі сапраўдную бойку для масла, удзельнічалі ў віктарынах. І, канешне, не абышлося без вясёлых народных гульняў!
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#РодныяТрадыцыі
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё