КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.9K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
З мэтай захавання і развіцця духоўнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыі нацыянальнай культуры і традыцый, Слонімскі музей пачынае рубрыку “Роднае, сваё” са знаёмства з экспанатамі, якія распавядаюць аб побыце насельніцтва мінулых стагоддзяў. Прадметы побыту – сведчанні гістарычнага шляху беларускага народа, элементы традыцыйнай культуры, якія маюць значэнне ў розных сферах жыцця. 25 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць. Мова вышыўкі, не горшая за словы, можа расказаць гісторыю беларускага народа. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў. Ручнікі — адзін з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай беларускай культуры, яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця, звязваючы яго з духоўнай спадчынай, пакінутай папярэднімі пакаленнямі, а таксама культурай і звычаямі продкаў.#Дзеньроднага свайго