КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
53.8K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🇧🇾“КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!”🇧🇾

Зберагаем разам сваю спадчыну і знаёмімся з традыцыйнай выпечкай Слонімскіх караваяў.

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
🇧🇾"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА- РОДНАЕ, СВАЁ!"🇧🇾

У Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры завіталі маленькія наведвальнікі дзіцячага садка №7 г.Слоніма.
У аддзеле рамёстваў дзеці бліжэй пазнаёміліся з народнымі рамёствамі беларусаў.
Але, больш за ўсё іх зацікавіла калекцыя беларускіх традыцыйных лялек, з якой іх пазнаёміла і правяла майстар-клас па вырабе лялькі-мотанкі "Берагіня", майстар народных мастацкіх рамёстваў - Іна Міхайлаўна Пацынка.
Майстрыха паказала дзецям кожную ляльку і расказала пра яе прызначэнне ў жыцці чалавека.

З радасцю перадаем традыцыі продкаў малодшаму пакаленню!

#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾

МАЯ КРАІНА СКАР
БАЎ

Прыгожыя і непаўторныя
сцэнічныя касцюмы народнаму вакальнаму ансамблю "Славяначка" Сянькоўшчынскага цэнтра культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры вырабілі на УП "Скарбніца"

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾

‼️🎬У АБ’ЕКТЫВЕ🎬‼️

30 студзеня ў Паўлаўскую этнагасцёўню да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры завіталі карэспандэнты праграмы “КАК ДОМА” тэлеканала БЕЛАРУСЬ 2.

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

Майстры аддзела рамёстваў далучаюць навучэнцаў Слонімскага дзяржаўнага каледжа да беларускай традыцыйнай культуры.
Спецыялісты аддзела правялі традыцыйны калейдаскоп "Часоў злучная ніць":
пазнаёмілі моладзь з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія бытуюць на тэрыторыі Слонімскага раёна, расказалі пра нашы традыцыйныя рамёствы і паведамілі пра беларускія святы і абрады.
Навучэнцы з зацікаўленасцю разглядалі калекцыі творчых работ і з ахвотай прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, аплікацыі саломкай, карункапляценні, вырабе абярэгавай лялькі, роспісе па шкле, мастацкай кераміцы.🧶🧵🪡🌸🌿🐦‍⬛️🌸🌿🐦‍⬛️🌿🌸🌿🌾
Зберагаем традыцыйную культуру - захоўваем роднае, сваё!

#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
👍1
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾

Этнаграфічная экспедыцыя

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна з мэтай больш дакладнага
азнаямлення з рэгіянальнымі асаблівасцямі беларускага народнага тэкстылю.
Заснавальнікам школьнага музея ў 1987г. была
Федута Вера Уладзіміраўна-
заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, якая шмат гадоў папаўняла музей экспанатамі, прываблівала вучняў да правядзення экскурсій і вядзення даследчай працы.
Зараз справу Веры Уладзіміраўны працягвае
кіраўнік музея-
Дзегцярык Вольга Вячаславаўна, якая паказала і расказала нам пра экспазіцыю прысвечаную этнаграфіі Дзераўноўскага краю.
Спецыялісты аддзела рамёстваў уважліва знаёміліся з экспазіцыямі і фіксавалі цікавыя асаблівасці вышытых ручнікоў, паясоў, карункаў і абрусаў.
Атрыманыя звесткі майстры выкарыстаюць у сваёй працы па аднаўленні калекцый народнага тэкстылю сваёй мясцовасці.

🇧🇾НашыТрадыцыі🇧🇾

#ДеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего