КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
326 subscribers
53.4K photos
1.48K videos
89 files
3.43K links
Download Telegram
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

💫АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ 💫

🥮На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

🥮Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй.
Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў:
Пасха” - пірог для асвячэння;
“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” - для дзетак; “Мазурка” - пірог для гасцей; “Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА, РОДНАЁ, СВАЁ🇧🇾

🎥ВІДЭААГЛЯД РАЁННАГА СВЯТА “КОЖНАЯ ПЯТНІЦА, РОДНАЁ, СВАЁ”

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🇧🇾
Шануем сваё! Захоўваем роднае! Перадаем нашчадкам!

Захавальнікі і папулярызатары нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай бацькаўшчыны - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы - здзейснілі старажытнае святадзейства - выпеклі для маладых традыцыйны для Слонімшчыны вясельны каравай.

Вясельны каравай - не проста хлеб, а сапраўдны мастацкі твор, дзе кожная дэталь мае свой сакральны сэнс. Птушкі на ім сімвалізуюць каханне, каласкі - дабрабыт, а кветкі - маладосць і прыгажосць. У кожны з замесаў цеста былі ўкладзены добрыя думкі і шчырыя малітвы і песні за шчасце новай сям'і.


Праз гэты прыгожы абрад, нашы майстрыхі перадаюць “код народа” — нашы спрадвечныя каштоўнасці і традыцыі, якія яднаюць нас з мінулым і даюць моц для будучыні. Праз пах свежага хлеба і цяпло народнай песні мы папулярызуем тое, што робіць нас беларусамі.

#ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ВяртаннеДаВытокаў
#КухнязВодарамТрадыцый
💫У Слонімскім раёне распачаўся Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам!”
І адкрылі яго смачна!💫

Першай падзеяй стала ‼️ШКОЛА ВУЧОБЫ‼️, для спецыялістаў клубных устаноў, на тэму: “Беларуская нацыянальная кухня: асаблівасці, традыцыі і сучаснасць”.

🔹Выступоўцы расказалі пра кулінарныя асаблівасці кожнага рэгіёна Беларусі;
пра традыцыйныя рытуалы і этыкет за сталом;
пра старадаўнюю Слонімскую кухню.

🔹 Усе прысутныя паспрабавалі стравы, прыгатаваныя па мясцовым рэцэптам - дранікі, бульбяныя аладкі, ламанцы і Слонімскі каравай!

🔹Падчас школы вучобы адбылася прэзентацыя метадычнага выдання - зборнік рэцэптаў “Традыцыйная кухня Слонімшчыны”.

📋
Што далей?
Атрыманыя веды ўжо хутка ўвасобяцца на пляцоўках з традыцыйнай ежай на нашых брэндавых святах!
А тыдзень традыцыйнай культуры толькі набірае свае абароты!

#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#БеларускаяКухняСлонімшчыны #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
💫👰‍♀️🤵‍♂️ КАХАННЕ ПРАЗ ВЯКІ! 💫 👰‍♀️🤵‍♂️
Вяселле для беларусаў заўсёды было не проста святам, а сакральнай падзеяй, напоўненай глыбокім сэнсам, прыгожымі песнямі і абрадамі, якія нібыта праграмавалі маладых на шчаслівае і багатае сумеснае жыццё.

🥮 Магія вясельнага каравая:
Нашы таленавітыя “Чараўніцы-каравайніцы” здзейснілі сапраўдны цуд - зладзілі самабытны абрад выпякання вясельнага каравая. Пад адмысловыя песні-пажаданні яны ладзілі цеста, упрыгожвалі яго шышкамі, каб доля маладых была такой жа пышнай і салодкай, як сам каравай.
🌾 Шлях у новае жыццё:
Яркім і хвалюючым момантам стала аднаўленне аднаго з ключавых элементаў вяселля ў аграгарадку Сянькоўшчына, удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля “СЛАВЯНАЧКА” - абраду “сустрэчы маладых”
бацькамі з хлебам-соллю, бласлаўленне на доўгі век на кажуху і сімвалічны першы сумесны крок.

Глядзіце нашы атмасферныя здымкі і натхняйцеся роднымі традыцыямі!
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры #БеларускаеВяселле #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
#ВяселлеПаБеларускіхКанонах
1
💫 ЭТНА-ПАДАРОЖЖА
Ў МІНУЎШЧЫНУ! 💫
🌾 ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ. 🌾
💫 Ці ведаюць сучасныя дзеці, як продкі масла білі або як з дапамогай вілак (ухвата) чыгунок у печ ставілі?
💫 Спецыялісты Новадзевяткавіцкага цэнтра культуры запрасілі дзяцей у незвычайнае падарожжа - у госці да нашых вытокаў. У народным краязнаўчым музеі “Дыяменты даўніны” для іх прайшла інтэрактыўная праграма, дзе кожны экспанат можна было не толькі пабачыць, але і “адчуць” у працы.
💫 Дзеці даведаліся пра таямніцы беларускай печы, пазнаёміліся з прыладамі працы, якімі карысталіся нашы прабабулі, напрыклад, пабачылі сапраўдную бойку для масла, удзельнічалі ў віктарынах. І, канешне, не абышлося без вясёлых народных гульняў!
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#РодныяТрадыцыі
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё
🍳 СМАК ПА-БЕЛАРУСКУ! 🍳
Спецыялісты Вялікашылавіцкага цэнтра культуры, сумесна з гаспадыняй Рачко Н.А., зладзілі для маленькіх аднавяскоўцаў кулінарную гасцёўню “Смак беларускай кухні”!
🥘 Дзеці з цікавасцю назіралі, як на іх вачах ажывала старая печ, у якую з дапамогай вілак адпраўляліся чыгункі ды патэльні.
🔥 Разам з гаспадыняй яны асвойвалі сакрэты нашых прабабуль і гатавалі самыя смачныя нацыянальныя стравы:
🥔 бульбачку з чыгунка — гарачую, рассыпістую, прама з печы;
🍳 яешню са шкварачкамі - духмяную, прыгатаваную на агні;
🥔 дранікі - залацістыя як сонейка.
💫 Стол атрымаўся надзвычай багатым і прыгожым: тут і свежыя гурочкі з памідорамі, і хатняе сальца, і духмяны хлеб. За кубкам гарбаты дзеці і дарослыя дзяліліся ўражаннямі, смяяліся і проста атрымлівалі асалоду ад сустрэчы.
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#БеларускаяКухня
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё
🎥ТЭЛЕКАНАЛ СТВ ЗАЗІРНУЎ У ГОСЦІ ДА "ЧАРАЎНІЦ-КАРАВАЙНІЦ"🎥

🎞Здымачная група зняла сюжэт пра знакамітыя Паўлаўскія караваі.

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё
1
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "Ад мінулага да сучаснага"

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўныя праграмы "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Репетитор" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна.
Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся ў мінулым нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.
Майстар па вырабе традыцыйных лялек і пераемніца ў ткацтве - Іна Пацынка, прадэманстравала дзецям працэс ткацтва на сучасных кроснах і расказала пра прынцып іх запраўкі.
Юныя наведвальнікі з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і персанальную выстаўку "Дзіўны мір казак" Валянціны Паўлаўны Бондар - знакамітага майстра па вышыўцы.
Яшчэ, з радасцю разгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода і гулялі ў вясёлыя гульні.🌈😃😊🌸🌾👍

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КУЛЬТУРНЫЙ КОД НАШЕЙ НАЦИИ!🇧🇾

Настоящим украшением праздничного шествия стали народные вокальные коллективы, талантливые мастера народных художественных ремёсел и специалисты районного центра культуры!
В едином строю они демонстрируют всему миру невероятное богатство и самобытность белорусской культуры.
В руках работников культуры — уникальные вышитые полотна, тканые пояса и традиционные изделия ручной работы. Каждый узор и орнамент — это зашифрованный генетический код нашей земли, символизирующий мир, созидание, верность традициям и любовь к Родине. А рядом  артисты в ярких национальных костюмах.

❤️Мы сохранили своё наследие, а значит — сберегли свою Независимость!❤️

#ГоржусьБеларусь
#3ліпеня
#ДеньНезависимости
#МаяБеларусь
#нашакраіна
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё
1
💐АДКРЫЦЦЁ ПЕРСАНАЛЬНАЙ ВЫСТАЎКІ ТАМАРЫ СЦЯЦЭНКА "ФАРБЫ МАЙГО ЛЕТА"💐

💐У Слонімскім раённым цэнтры культуры пачала работу натхняльная экспазіцыя вядомай мастачкі і майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
💐Выставачная зала ўпрыгожана багаццем карцін з выявай далікатных кветак, хараством роднай прыроды і самых любімых, маляўнічых куткоў нашай радзімы.
💐Экспазіцыю гарманічна дапоўнілі ўнікальныя габелены ручной працы, якія ствараюць адчуванне гармоніі.
💐Адкрыццё выстаўкі стала сапраўдным прызнаннем у каханні да роднага краю, падарыўшы першым гасцям глыбокія эмоцыі і летняе натхненне.

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё