КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
53.8K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
Слонімскі музей працягвае рубрыку "Гісторыка-культурныя каштоўнасці Слонімшчыны". Будынак па вул. Камсамольская, 25. Пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы (вядомы пад назвай «Ніжні замак»). Невялікі прамавугольны ўчастак гарадскога асабняка спланаваны па сядзібнай схеме: аднапавярховы дом з цэнтральным чатырохкалонным порцікам вынесены ў глыбіну ўчастка. Парадны курданёр флашдраваны двума прамавугольнымі ў плане флігелямі. Будынак усталяваны на высокім падмурку (выкарыстоўваўся пад службы) з крыжовымі скляпенямі перакрыццяў, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход выдзелены мансардавым порцікам, які мае ампірную трактоўку: здвоеныя канелюраваныя калоны. Яго буйныя чляненні і манументальная прастата адпавядаюць агульнай тэндэнцыі таго часу да ўзбуйнення архітэктурных форм. Дэкор экстэр'ера абмежаваны вуглавымі руставанымі лапаткамі і прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Фасады расчлянёны рэгулярным рытмам прамавугольных аконных праёмаў. Уцалелыя часткі капітальных сцен сведчаць аб былой калідорнай планіроўцы дома. Флігелі вырашаны нейтральна, без ярка выяўленых архітэктурнай дэталізацыі. Асабняк з'яўляецца помнікам жывой грамадзянскай архітэктуры і ілюструе панаваўшы ў дойлідстве Беларусі першай паловы XIX стагоддзя, мастацкі метад позняга класіцызму.
Адна з старажытнейшых вуліц Слоніма. Вядома з XVII стагоддзя пад назвай Замкавая. Цяпер на ёй пераважаюць індывідуальныя сядзібныя жылыя пабудовы. З капітальных збудаванняў у панараму вулічнай забудовы ўпісаны будынак медыцынскага вучылішча (50-я гады XX ст.). Вуліца Камсамольская ўліваецца ў вуліцу імя Янкі Купалы і звязана з гістарычным цэнтрам Слоніма, злучае яго з паўночна-заходнім жылым раёнам, узнікшым у пасляваенныя гады.
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾

Этнаграфічная экспедыцыя

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна з мэтай больш дакладнага
азнаямлення з рэгіянальнымі асаблівасцямі беларускага народнага тэкстылю.
Заснавальнікам школьнага музея ў 1987г. была
Федута Вера Уладзіміраўна-
заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, якая шмат гадоў папаўняла музей экспанатамі, прываблівала вучняў да правядзення экскурсій і вядзення даследчай працы.
Зараз справу Веры Уладзіміраўны працягвае
кіраўнік музея-
Дзегцярык Вольга Вячаславаўна, якая паказала і расказала нам пра экспазіцыю прысвечаную этнаграфіі Дзераўноўскага краю.
Спецыялісты аддзела рамёстваў уважліва знаёміліся з экспазіцыямі і фіксавалі цікавыя асаблівасці вышытых ручнікоў, паясоў, карункаў і абрусаў.
Атрыманыя звесткі майстры выкарыстаюць у сваёй працы па аднаўленні калекцый народнага тэкстылю сваёй мясцовасці.

🇧🇾НашыТрадыцыі🇧🇾

#ДеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
👉 СлонимТеатр приглашает!!! 28 февраля, в субботу - комедия для взрослых "ПАЛАТА БИЗНЕС-КЛАССА"!
Комедия положений, комедия-фарс, полная неожиданностей и неразберихи по пьесе драматурга и сценариста Александра Коровкина. Действие спектакля происходит в больничной палате элитной клиники, где по стечению обстоятельств оказались бывший заслуженный артист, ныне пенсионер и бизнесмен, «хозяин мира», рвач и «жулик»...
🕔 Начало в 17:00
📞 Информация и бронирование билетов по тел
. 8-01562-5-13-64