КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.7K photos
1.66K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
🌾"ДАЖЫНКІ - 2026" у Карэлічах🌾

✨Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" прымаюць удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026" у Карэлічах.
🌾Жыхароў і гасцей свята майстры прыемна здзіўляюць калекцыямі сваіх арыгінальных творчых работ і прывабліваюць да ўдзелу ў майстар-класах па народных рамёствах на традыцыйных пляцоўках:
🌾"Залатыя ніці зямлі" (саломапляценне) - аплікацыя саломкай Анастасіі Зелянко;
🧶"Жаночая доля - прыгажосць краіны" (прымеркаваная Году беларускай жанчыны) - выраб традыцыйнай лялькі Іны Пацынка.

🌾Запрашаем усіх жадаючых на свята!

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

✨Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прысвечанай Году беларускай жанчыны для вучняў 7 "Б" класа Сярэдняй школы №4 імя П.І. Батава г.Слоніма.🌸🌿🌸

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨У межах рэспубліканскай акцыі "Павага, клопат, адказнасць" і абласной XVI дэкады "Залаты ўзрост", прысвечанай Дню сталых людзей, спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прымеркаванай Году беларускай жанчыны для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна, калектыву Народнага хору ветэранаў "Памяць" Слонімскага раённага цэнтра культуры і сталых жыхароў горада.
🌿Прысутныя былі вельмі ўражаны цудоўнымі творчымі работамі майстроў і мастакоў Слонімшчыны, створанымі ў гонар беларускай жанчыны.🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

✨Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Букет" для вучняў 1 "А" класа Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.☘🌸☘🌸☘🌸

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🌿Напярэдадні Дня маці спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Букет" для вучняў 1 "В" класа Сярэдняй школы №10 імя В.І. Пеленіцына г.Слоніма.
🌿Дзеці старанна стваралі з пластычнага цеста святочныя кветкавыя кампазіцыі для віншавання любімых матуль і бабуль.🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

🍁Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Восеньскае натхненне" для вучняў 1 "В" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М. Сухамліна г.Слоніма.🍁

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🏡"КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА МАЁЙ СЯМ'І"

🌿У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выстаўкі з фонда сям'і Кавальчук "Культурная спадчына маёй сям'і", прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання.
🌿У экспазіцыі прадстаўлены абразцы народнага тэкстылю, створанага ўмелымі рукамі жанчын гэтай таленавітай сям'і: лапікавая коўдра і вязаныя шыдэлкам капы, саматканыя рушнікі і посцілкі Веры Ісаакаўны Русак (1878 г.н.), вышытая роўняддзю сурвэтка Соф'і Сямёнаўны Чэўс (1925 г.н.), самаробны дыван у набіўной тэхніцы Галіны Аляксееўны Кавальчук (1946 г.н.), абразец царкоўнага шыцця інакіні Юліаніі (1968 г.н.).
🌿З яскравых фотаздымкаў мы бачым радасныя ўсмешкі чатырох пакаленняў гэтай цудоўнай сям'і.
‼️Экспанаты, што дэманструюцца на выстаўцы, з'яўляюцца не проста рэчамі, а сапраўднай сувяззю пакаленняў і народнай памяццю.‼️

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА-РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

🌿Спецыялісты Слонімскага раённага цэнтра культуры з удзелам носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" - ЛЮДМІЛАЙ РУТКОЎСКАЙ правялі майстар-клас па выцінанцы "ДРЭВА ЖЫЦЦЯ" у рамках Тыдня бацькоўскага кахання для членаў ППА Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры".
🌿Удзельнікі майстар-класа даведаліся пра паняцце "выцінанка", яе віды і прызначэнне, арэал распаўсюджвання.
🌿Азнаёміліся з творчымі работамі Людмілы Георгіеўны і паспрабавалі свае сілы ў стварэнні традыцыйнай паштоўкі.🌳✨

#ДзеньРоднагаСвайго
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

☘Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі займальны майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Кветкі" для выхаванцаў Дзіцячага садка №6 старэйшай групы №10 г. Слоніма.
☘Цудоўнымі кветкавымі кампазіцыямі дзеці змогуць парадаваць сваіх бацькоў.
☘🌼☘🌼☘🌼☘🌼☘🌼☘🌼

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🌿"КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА МАЁЙ СЯМ'І"🌿

✨Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі арт-час у рамках выстаўкі народнай творчасці з асабістага архіва сям'і Кавальчук "Культурная спадчына маёй сям'і", у рамках правядзення Тыдня бацькоўскага кахання для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна і жыхароў г. Слоніма.
🌿Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй жыцця, народнай творчасцю некалькіх пакаленняў гэтай таленавітай і працавітай сям'і, уважліва разглядалі цудоўння работы і старыя фотаздымкі, слухалі калісьці напісаныя гаспадарамі душэўныя вершы аб родным краі і засталіся пад вельмі добрымі ўражаннямі і пачуццямі.
✨Зберагаем сямейныя рэліквіі разам!✨

#Яднаемся рамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

🍁Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Восеньскае натхненне" для вучняў 1 "А" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М. Сухамліна г. Слоніма.🍁

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

✨Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Сімвал 2027 года" для вучняў 4 "Б" класа Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.🌿🐐✨

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны