КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.6K photos
1.54K videos
89 files
3.49K links
Download Telegram
‼️ФОТАФАКТ‼️

🌿Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цудоўныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста і дэкупажы для дзяцей адпачываючых у дзяржаўнай выхаваўча-аздараўленчай установе адукацыі "Аздараўленчы лагер "Лясны".
🌿Дзеці з задавальненнем ляпілі з пластычнага цеста рыбак і ўпрыгожвалі алоўніцы летнімі матывамі.
Займальна і радасна прайшоў час!
🌈😊🐠🐡🐟👍

#ЯднаемсяРамёствамі
‼️ФОТАФАКТ‼️

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цудоўныя займальныя майстар-класы па мастацкай кераміцы "Коцік" для дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна, а таксама па дэкаратыўным роспісе паштоўкі "Агоўскія матывы" і лепцы з салёнага цеста "Рыбка" для дзяцей адпачываючых у
выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Цветик-семицветик. "Сярэдняй школы №9 імя на І.М.Сухамліна г.Слоніма".
Незвычайна і радасна прайшоў час!🌾🌈😃👍

#ЯднаемсяРамёствамі
МАЙСТАР-КЛАСЫ ПАДЧАС ЛЕТНІХ КАНІКУЛАЎ

ФОТАФАКТ

🍀Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі займальныя майстар-класы па дэкупажы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры "Лясны" Слонімскага раёна.
🌸🌿🌼

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
МАСТАЦТВА ГЛІНЫ І АГНЮ

🍀Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у Свяце ганчара "Мастацтва гліны і агню"🔥, якое праходзіць у гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна:
☝️менавіта гэтае мястэчка некалі было буйным ганчарным цэнтрам.
‼️Пляцоўка свята ператварылася ў сапраўдную майстэрню пад адкрытым небам, дзе ў рэальным часе спаборнічаюць керамісты і ганчары:
майстар са Слоніма ўдзельнічае ў намінацыі "Керамічная цацка" і стварае ляльку-бразготку "Клапатлівая маці".
Жадаем поспеху!

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
1
Фестываль "КЕРАМІКА КРЭВА"

🌼Абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва" у чарговы раз урачыста распачаў сваю працу.
☝️Да ўдзелу ў конкурснай праграме фестываля былі запрошаны майстры не толькі з Гродзенскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў краіны: Слонімскі раён на фестывалі прадстаўляе майстар аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская.
‼️ Пад старажытнымі сценамі Крэўскага замка праходзіць творчае спаборніцтва, падчас якога звыш 25 ганчароў і керамістаў дэманструюць сваё майстэрства і калекцыі работ.
☀️🌾Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў прадставіла да конкурсу пано "Мая Радзіма - васільковы край, поле і духмяны каравай", а таксама праводзіць майстар-клас па мастацкай кераміцы.

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🥰4
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

‼️ФОТАФАКТ‼️

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў майстрамі праведзены пазнавальныя і займальныя інтэрактыўныя праграмы "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Бригантина" Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка г.Слоніма.
😃😊🌈👍🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі займальныя майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і дэкупажы для дзяцей адпачываючых у выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Бригантина" Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка.
Дзеці з задавальненнем малявалі фарбамі паштоўкі па матывах агоўскага роспісу і крэатыўна ўпрыгожвалі алоўніцы.
Пазнавальна і карысна прайшоў час!😊😃🌈👍🌸

#ЯднаемсяРамёствамі
🌈Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Юный музыкант" Сярэдняй школы №8 імя М.Т. Анішчыка.
🌿Дзеці з вялікай радасцю і інтарэсам упрыгожвалі паштоўкі агоўскімі матывамі і ляпілі кветкавыя кампазіцыі з салёнага цеста.🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
ГАННЕНСКІ КІРМАШ

🌿Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры прынялі ўдзел у XXV юбілейным свяце "ГАННЕНСКІ КІРМАШ", які традыцыйна і яскрава прайшоў у г. п. Зэльва Гродзенскай вобласці.
Гасцям свята майстры аддзела прадэманстравалі майстар-класы па вышыўцы - Народны майстр па вышыўцы Алена Міхед і вырабе лялькі "Шчасце" - майстар народных мастацкіх рамёстваў Іна Пацынка.
🌿Таксама кожны жадаючы мог набыць сувеніры ручной работы ад Слонімскіх умельцаў.👍

#ЯднаемсяРамёствамі
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА💫

🌿Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі дзеці сацыяльна-педагагічнага цэнтра і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Майстры аддзела паказалі наведвальнікам выставачнай залы, наколькі багата беларуская традыцыйная культура: усе ўбачылі старажытныя прадметы быту нашых продкаў,
разглядалі шматлікую калекцыю народнага тэкстылю,
старанна
разміналі льняное палатно поцягам,
навівалі нітку на цэўку,
захапляліся калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны і з радасцю
прынялі ўдзел у вясёлых гульнях. 😊🌈👍❤️

#ЯднаемсяРамёствамі
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Майстрамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага" для гурткоўцаў аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі выставачнай залы: старажытнымі прадметамі побыту, тэкстылем, які стваралі нашы продкі, творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.
Паспрабавалі свае сілы ў майстар-класах па навіванні ніткі на цэўку і размінанні саматканага льнянога палатна працягам, з радасцю прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях і падзяліліся прыемнымі жыццёвымі ўспамінамі.

#ЯднаемсяРамёствамі