КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
326 subscribers
53.4K photos
1.48K videos
89 files
3.43K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾
Філіял "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка" далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае сваё"🇧🇾.
#ДзеньРоднагаСвайго
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

💫АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ 💫

🥮На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

🥮Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй.
Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў:
Пасха” - пірог для асвячэння;
“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” - для дзетак; “Мазурка” - пірог для гасцей; “Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА, РОДНАЁ, СВАЁ🇧🇾

🎥ВІДЭААГЛЯД РАЁННАГА СВЯТА “КОЖНАЯ ПЯТНІЦА, РОДНАЁ, СВАЁ”

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾https://slonimlibkolas.by/кожная-пятніца-роднае-сваё-17/
Бібліятэкар філіяла "Навасёлкаўская сельская бібліятэка" ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа" далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае сваё"🇧🇾.
#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾https://slonimlibkolas.by/кожная-пятніца-роднае-сваё-17/
Бібліятэкар філіяла "Навасёлкаўская сельская бібліятэка" ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа" далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае сваё"🇧🇾.
#ДзеньРоднагаСвайго
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

🌾Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі арт-час у рамках выстаўкі "Магія травы, саломы і выцінанкі" творчых работ майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў "Мастоўскага раённага цэнтра культуры" для вучняў 2 "Б" класа Сярэдняй школы №10 імя В.І.Пеленіцына і 6 "А" класа Сярэдняй школы №4 імя П.І.Батава г.Слоніма.
🌾Прысутныя ўважліва слухалі пра асаблівасці ізгатаўлення вырабаў і з вялікім інтарэсам разглядалі ўнікальныя работы мастоўскіх умельцаў, выкананых ў тэхніках: спіральнае пляценне з травы і лазы, залатой саломкі і кары, "выцінанка", "пісанка", выраб лялек у адзенні Мастоўскага строю.
🌾Таксама, малодшыя дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме "Ад мінулага да сучаснага", падчас якой пазнаёміліся з прадметамі даўніны і вырабамі майстроў Слонімшчыны.
🌾Прынялі ўдзел майстар-класе па размінанні палатна поцягам, назіралі за працэсам ткацтва на кроснах майстра Іны Пацынка, разгадвалі загадкі і згулялі ў гульню "Катанне яек".🥚👍

#ДзеньРоднагаСвайго
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🇧🇾
Шануем сваё! Захоўваем роднае! Перадаем нашчадкам!

Захавальнікі і папулярызатары нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай бацькаўшчыны - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы - здзейснілі старажытнае святадзейства - выпеклі для маладых традыцыйны для Слонімшчыны вясельны каравай.

Вясельны каравай - не проста хлеб, а сапраўдны мастацкі твор, дзе кожная дэталь мае свой сакральны сэнс. Птушкі на ім сімвалізуюць каханне, каласкі - дабрабыт, а кветкі - маладосць і прыгажосць. У кожны з замесаў цеста былі ўкладзены добрыя думкі і шчырыя малітвы і песні за шчасце новай сям'і.


Праз гэты прыгожы абрад, нашы майстрыхі перадаюць “код народа” — нашы спрадвечныя каштоўнасці і традыцыі, якія яднаюць нас з мінулым і даюць моц для будучыні. Праз пах свежага хлеба і цяпло народнай песні мы папулярызуем тое, што робіць нас беларусамі.

#ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ВяртаннеДаВытокаў
#КухнязВодарамТрадыцый
У Слонімскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства “Пясняр слонімскай зямлі”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, паэта, пісьменніка, перакладчыка, выдатнага педагога, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі – Алега Антонавіча Лойкі.
Алег Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 г. у Слоніме. Яшчэ ў юнацкія гады пазнаёміўся з паэтам Сяргеем Новікам-Пеюном, які і даслаў верш Алега “Восень” у “Баранавіцкую газету”. Пасля заканчэння 1-ай школы Алег паступіў на філалагічны факультэт БДУ, дзе пасля заканчэння і працаваў усё жыццё. Родным мясцінам, сваім землякам і роднаму гораду паэт прысвяціў шмат твораў.
Я вырас, захапляючыся тут
Высокім небам, Шчары ціхім звонам,
Агністым сонцам, лесам задумённым,
Мурамі і людзей жыццём штодзённым,
І сэрцам палюбіў я гэты кут –
Цябе, мой старадаўні, родны Слонім.
#Дзеньроднагасвайго
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Міхед прыступіла да вышыўцы вясельнага ручніка па матывах узора старажытнага ручніка пачатку ХХ стагоддзя, які быў знойдзены падчас этнаграфічнай экспедыцыі арганізаванай спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў у вёску Кастровічы Слонімскага раёна ў рамках абласнога праекта "Вяселле па беларускіх канонах".

Ручнік належыць Ніне Віктараўне Крыўдзе, яго вышывала яе матуля Валянціна Іванаўна Саўчыц 1933 года нараджэння.

Ручнік будзе ўжыты ў абрадзе “Сустрэча маладых”, які праводзяць спецыялісты філіяла "Сянькоўшчынскі цэнтр культуры" Слонімскага раённага цэнтра культуры.

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ!🇧🇾

Бібліятэкар філіяла "Навасёлкаўская сельская бібліятэка" ДУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа" далучаецца да праекта "Кожная пятніца - роднае сваё"🇧🇾.
#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА-РОДНАЕ, СВАЁ💚

📚 Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
📕Верш Анатоля Іверса "У роднай вёсцы" чытае Тамара Пяцеліна.

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾

🎼Песня “ЗАСПЯВАЙ МНЕ ПЕСНЮ” у выкананні фальклорнага гурта “ВЫТОКІ” Васілевіцкага цэнтра культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры.

🇧🇾РОДНАЯ ПЕСНЯ🇧🇾РОДНЫЯ КАСЦЮМЫ🇧🇾РОДНАЯ МОВА🇧🇾

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📚Навінкі сацыяльна значымай літаратуры ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына"📚

#ДзеньРоднагаСвайго
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾 Слонімскі краязнаўчы музей знаёміць з работамі мастака Уладзіміра Макарэвіча і фотаздымкамі з выставак і марапрыемстваў. Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч 28 мая 1953г. у Слоніме. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. Працаваў у Слонімскім РДК мастаком-афарміцелем, арганізатарам і кіраўніком народнай студыі выяўленчага мастацтва. Жыве ў Слоніме, працуе ў жанры лірычнага пейзажа, нацюрморта, партрэтнага жывапісу і графікі. Работы Уладзіміра Макарэвіча знаходзяцца ў фондах Слонімскага краязнаўчага музея і ў прыватных калекцыях блізкага і далёкага замежжа. #ДзеньРоднагаСвайго