Здравоохранение Гродненщины
3.41K subscribers
8.35K photos
764 videos
2.46K links
Актуальные новости о здравоохранении Гродненской области
Download Telegram
✅✅✅Мамаграфічны кабінет адкрылі ў раённай бальніцы

🟥🟥🟥🟩🟩
Сапраўдным падарункам да Дня народнага адзінства як для работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы, так і для ўсіх жыхароў Дзятлаўскага раёна стала завяршэнне мадэрнізацыі паліклінікі пад устаноўку лічбавага флюараграфічнага і рэнтгенаўскага мамаграфічнага апаратаў.👏

🇧🇾Гэта абнаўленне – вынік каласальнай працы многіх людзей. Сваё майстэрства і душу ў такі найважнейшы аб’ект уклалі ТАА “АСП БУДКОМ” (дырэктар Андрэй Паўлаў) і ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс” (намеснік начальніка Аляксандр Кійко). Сваёй вернасцю абавязку праект натхнялі медыцынскія работнікі, а фінансавай падтрымкай з раённага бюджэту, надзейнай апорай і рухавіком гэтых перамен выступіла кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна. Гэта не проста абноўленыя памяшканні, а новае тэхналагічнае сэрца дыягностыкі ўсяго нашага краю.

– Вельмі прыемна напярэдадні вялікага дзяржаўнага свята адкрываць новыя аб’екты, – звярнуўся да медыкаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Упэўнены, што абсталяванне, набытае для раённай бальніцы, дазволіць вам яшчэ больш надаць увагі здароўю людзей, лепш рабіць дыягностыку, лячыць. Жадаю, каб у вас былі ўдзячныя, цярплівыя пацыенты, яны хутчэй папраўляліся. Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, дастатку і шчасця ў вашых дамах.


Да віншаванняў далучыліся благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і вікарны ксёндз касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі райцэнтра Яўген Ціхан. Яны памаліліся за здароўе работнікаў установы і іх пацыентаў, асвяцілі адрамантаваныя кабінеты.

➡️ https://diatlovonews.by/mamagrafichny-kabinet-adkryli-rajonnaj-balnicy/

#РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4🔥1👏1