Гродноэнерго
2.04K subscribers
12K photos
540 videos
1.09K links
Здесь то, чем живут энергетики Гродненщины. Официально и неофициально.

🚀 Сообщения канала открыты!
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪Гродзенскія энергетыкі далучыліся да праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё»

🎬Першы тэматычны ролік у рамках гэтай душэўнай і прыгожай ініцыятывы прадставіў філіял «Гродзенскія электрычныя сеткі». У ім калектыў са шчырым цяплом раскрыў багацце і меладычнасць беларускай мовы, а таксама выканаў народныя песні.

🎼Фармат таксама заслугоўвае ўвагі - у кадры энергетыкі на працоўных месцах і падчас любімага хобі: спеваў.
⚡️⚡️⚡️
Галоўная ідэя – падкрэсліць важнасць захавання нацыянальнай культуры і традыцый.


#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥228👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎷Глядзім і атрымліваем асалоду! Энергетыкі Гродзеншчыны працягваюць удзельнічаць у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё»

🕺Сёння - спяваем! У новым роліку працаўнікі філіяла «Ашмянскія электрычныя сеткі» прадэманстравалі, якая багатая і пявучая наша родная мова.

🧸 Энергічнае і душэўнае выкананне напярэдадні Дня роднай мовы: песня «Трэба трымацца разам» раскрывае прыгажосць нацыянальнай культуры і сілу традыцый, а яшчэ і беларускага характэру.
⚡️⚡️⚡️
Дзякуем калегам за ўклад у захаванне і папулярызацыю нашай культурнай спадчыны!

#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥148👍4🤩2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Працягваем пакараць сэрцы беларусаў – з цяплом, святлом і шчырымі словамі!

💫У новым выпуску праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» – паэтычнае прызнанне: верш ад Ваўкавыскіх электрычных сетак.
Пра святло, якое не згасае, пра працу, якая не ведае адпачынку, і пра людзей, што робяць наша жыццё святлейшым і цяплейшым.

💞Вялікі дзякуй Галіне Мацеша за цудоўны твор на роднай мове.

#ДзеньРоднагаСвайго
👍10🔥85
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вясна, Беларусь, мелодыя: натхняемся роднай культурай

💐Напярэдадні самага сонечнага вясновага свята дзелімся душэўным ролікам з праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. Яго стварылі энергетыкі філіяла “Лідскія электрычныя сеткі”.

💫У відэа – шчырыя словы на беларускай мове пра тое, што значыць быць беларусам. Няхай гэтыя добрыя думкі дададуць вясновага настрою! Глядзіце і дзяліцеся з блізкімі.

Словы – Анжэлы Пашэль, бухгалтара філіяла, музыка –Уладзіміра Гарачава, хормайстра, а затым кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля песні і танца “Талака” з 2005 па 2022 гг.

#ДзеньРоднагаСвайго
104🤩3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 Паэзія замест завірухі: энергетыкі Ліды прачыталі верш беларускага класіка

Калектыў філіяла «Лідскія цеплавыя сеткі» прыняў удзел у творчым праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё». У гэты раз энергетыкі звярнуліся да беларускай класікі і выбралі твор народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

❄️Супрацоўнікі філіяла падрыхтавалі мастацкае відэа, у якім пранікнёна прачыталі радкі з верша «Зіма». У гэтым лірычным творы апісваецца ўся прыгажосць беларускай прыроды, яе снежныя абшары і асаблівы зімовы настрой.
Такім чынам, калектыў вырашыў арыгінальна развітацца з зімой, уклаўшы ў творчы нумар часцінку душы і павагу да літаратурнай спадчыны роднай Беларусі.

#ДзеньРоднагаСвайго
👍157🤩4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪«Сэрца б'ецца ў рытме Гродна»: работнікі ЦЭЦ-2 – пра родны горад

Філіял «Гродзенская ЦЭЦ-2» прыняў удзел у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё». Энергетыкі прачыталі верш Мікалая Пасеева «Мой Гродна».

📹 У кадры – шчырыя эмоцыі работнікаў, а побач – знаёмыя ўсім гарадзенцам месцы: Каложская царква Святых Барыса і Глеба, набярэжныя і, вядома, сама ЦЭЦ-2. Радкі з верша беларускага паэта ў выкананні энергетыкаў загучалі асабліва цёпла: у іх – гонар за родны край і пяшчота да яго вуліц.

⚡️⚡️⚡️
Кадры відэа плаўна змяняюцца: то магутны сілуэт прадпрыемства – Гродзенскай ЦЭЦ-2, якая сагравае горад, а следам – Гродна, які сагравае сэрцы.

❤️
Удзел у праекце – магчымасць калектыву сказаць: «Мы любім цябе, Гродна!».


#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍115
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊«Тваё крыло мяне ўсюды сцеражэ»: энергетыкі – пра родную Беларусь

❤️Філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі» далучыўся да праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё».

🎥Гераінямі выпуску сталі жанчыны-энергетыкі філіяла. У відэароліку супрацоўніцы з душэўнай цеплынёй прачыталі верш пра родную Беларусь, параўноўваючы краіну з самымі дарагімі жанчынамі ў жыцці кожнага чалавека – мамай і дачкой.
Лірычныя радкі, поўныя падзякі, сапраўды знойдуць водгук у сэрцах гледачоў.

Кадры дынамічна змяняюцца: фрагменты вытворчага працэсу на аб'ектах філіяла, Паўночнай міні-ЦЭЦ, якія дэманструюць моц і надзейнасць энергетычнай інфраструктуры рэгіёну, а затым – маляўнічыя пейзажы беларускай прыроды, якія перадаюць непаўторнае зачараванне роднага краю.


#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥107👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌸Падабайка і новае відэа пра «роднае сваё»!

🎥Калі бацькі чытаюць вершы разам з дзецьмі - гэта заўсёды прыемна, цёпла і дадае ў любую пятніцу энергіі.
⚡️⚡️⚡️
Натхніліся самі ад супрацоўнікаў РБВ «Энергабудрамонт» і зараз натхняем вас!

#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
112👍12💯31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️Як народнае сэрца… Энергетыкі чытаюць пра родную мову

📺Работнікі філіяла «ПСДТК» далучыліся да праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё» і запісалі кранальны відэаролік.

👍Яны з вялікім пачуццём і выразнасцю прачыталі верш Уладзіміра Дубоўкі «Родная мова, цудоўная мова». Атрымалася вельмі душэўна: энергетыкі змаглі перадаць прыгажосць і меладычнасць роднай мовы, і паказалі шчырую любоў да беларускай культуры.

Удзел у праекце – сапраўдны патрыятычны жэст, які натхняе і нагадвае аб нашых каранях.

#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍653
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌾«Люблю цябе, Белая Русь» – шчырае відэа-прызнанне ад працаўнікоў «Старога Дворца»

🌸🦩🌸Гэтыя цёплыя радкі верша Уладзіміра Карызны работнікі «Аграфірма «Стары Дворац» прысвяцілі нашай прыгожай радзіме.

🎥У рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» атрымалася сапраўднае кіно пра любоў да зямлі і людзей, якія на ёй працуюць. Маляўнічыя кадры прыроды, працоўныя будні і цёплыя ўсмешкі тых, хто стварае хлеб надзённы.

👍Паглядзіце і вы, як шчыра можна прызнацца ў каханні сваёй краіне. Гонар бярэ за нашых аграрыяў!

#ДзеньРоднагаСвайго
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11🎉54
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️З любоўю да прафесіі і Радзімы: «Навучальны цэнтр» падтрымаў патрыятычны праект

🌸Работнікі філіяла «Навучальны цэнтр РУП «Гроднаэнерга» дастойна прадставілі свой калектыў у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». #ДзеньРоднагаСвайго

Творчы падыход энергетыкаў кранае да глыбіні душы: замест звычайнай лекцыі яны прачыталі верш уласнага калектыўнага сачынення.

У пранікнёных радках – важнасць стабільнага святла і цяпла ў дамах, а таксама роля няпростай прафесіі энергетыкаў, якая патрабуе высокай адказнасці, мужнасці і сапраўднай любові да сваёй справы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5🎉54👍21💯1