Город за ЗОЖ!
481 subscribers
3.36K photos
67 videos
1.44K links
Официальный канал Гомельского городского ЦГЭ создан в рамках реализации государственного профилактического проекта «Гомель - здоровый город».
Информация по формированию здорового образа жизни и сохранению здоровья населения г. Гомеля
Download Telegram
🔻🔻🔻Ці шкодзяць прыборы для стайлінгу здароўю валасоў?
Прыборы для стайлінгу: фены, прасавальнікі, плойкі і мультыстайлеры сталі неад’емнай часткай догляду за сабой. Яны дазваляюць за некалькі хвілін ператварыць хаос на галаве ў галівудскую ўкладку. Аднак за бездакорны выгляд часта даводзіцца плаціць якасцю і здароўем валасоў.
Што адбываецца з воласам пры награванні? Волас складаецца пераважна з цвёрдага бялку кераціну і вады. Паміж лускавінкамі вонкавага пласта воласа знаходзяцца ліпіды, якія ўтрымліваюць вільгаць і надаюць бляск. Калі мы прыкладаем да пасмы разагрэты да 200°C прасавальнік, адбываецца наступнае:
1. Выпараецца ўнутраная вільгаць. Калі волас вільготны, то вада ўнутры яго літаральна закіпае, утвараючы мікраскапічныя бурбалкі паветра. У выніку валасы становяцца вельмі ломкімі.
2. Руйнуецца керацін, бо высокія тэмпературы разбураюць бялковыя сувязі – з часам гэта прыводзіць да порыстасці валасоў і страты эластычнасці.
3. Ахоўны пласт воласа разбураецца, лускавінкі кутыкулы перастаюць шчыльна прылягаць адна да адной, з-за чаго валасы блытаюцца і губляюць бляск.
👆👆👆Таму можна адназначна сказаць, што прыборы для стайлінгу шкодзяць, калі карыстацца імі няправільна. Але пры захаванні мер засцярогі гэты негатыўны эфект можна звесці да мінімуму.
Існуюць «залатыя» правілы бяспечнага стайлінгу:
Ніколі не выкарыстоўвайце прасавальнік або плойку на вільготных валасах – гэта самая грубая памылка.
Для працы з мокрымі пасмамі прызначаны толькі фен. Прасавальнікам можна карыстацца толькі тады, калі валасы сухія на 100% – у адваротным выпадку вы проста «смажыце» іх знутры.
Выконвайце тэмпературны рэжым. Забудзьцеся пра рэжым «максімум» (220-230°C) – ён прызначаны для прафесійных працэдур тыпу керацінавага выпрамлення.
Пры якой тэмпературы ўкладваць валасы:
• тонкія, светлыя або пашкоджаныя валасы – 130-150°C;
• нармальныя, пафарбаваныя валасы –150-180°C;
• гусцея, жорсткія або кучаравыя валасы – 180-200°C.
Тэрмаахова – гэта не маркетынг. Тэрмаахоўныя сродкі (спрэі, крэмы, алеі) утрымліваюць палімеры з нізкай цеплаправоднасцю.
Яны ствараюць на паверхні воласа нябачную пленку, якая размяркоўвае цяпло больш раўнамерна і запавольвае награванне стрыжня.
Выбірайце правільнае пакрыццё. Калі вы толькі плануеце куплю, звярніце ўвагу на матэрыял пласцін:
• метал – самы небяспечны, ён нераўнамерна награваецца, ствараючы пункты «перагрэву»;
• кераміка – класіка прыбораў, яна раўнамерна праграваецца;
• турмалін – пры награванні вылучае адмоўныя іёны, якія здымаюць статычную электрычнасць і «запячатваюць» лускавінкі.
👆👆👆Прыборы для стайлінгу – гэта інструменты, якія ў руках майстра ствараюць прыгажосць, а пры неасцярожным карыстанні псуюць валасы. Інвестуйце ў якасны гаджэт з рэгуляваннем тэмпературы і добрую тэрмаахову – і вашы валасы будуць радаваць вас бляскам і здароўем нават пры штодзённых укладках. #здаровыягарадыіпаселкі #гомельздаровыгорад #здароўеваласоў
5👍2🔥2