Город за ЗОЖ!
481 subscribers
3.33K photos
67 videos
1.43K links
Официальный канал Гомельского городского ЦГЭ создан в рамках реализации государственного профилактического проекта «Гомель - здоровый город».
Информация по формированию здорового образа жизни и сохранению здоровья населения г. Гомеля
Download Telegram
🌲 Збірайце, але правярайце!
Лес — адно з галоўных нацыянальных багаццяў нашай краіны. Ён шчодра дзеліцца сваімі дарамі: грыбамі, ягадамі, лекавымі травамі. Набліжаецца сезон масавага збору дзікарослай прадукцыі, і аматарам «лясных пачастункаў» варта памятаць пра бяспеку.
👆👆👆Нягледзячы на стабільнае радыяцыйнае становішча ў Беларусі, лясныя прадукты могуць быць крыніцай радыёнуклідаў. Усё залежыць ад тэрыторыі, на якой яны выраслі.

📍 Перад паходам у лес:
🔹 Пракансультуйцеся ў лясгасе наконт шчыльнасці забруджвання ляснога масіву (яна не павінна перавышаць 2 Кі/км²).
🔹 Звяртайце ўвагу на папераджальныя знакі пры ўваходзе ў лес.

🍄 Грыбы — галоўныя «назапашвальнікі»
Асноўная маса цэзію-137 знаходзіцца ў верхнім пласце ляснога падсцілу (3–5 см). Грыбы назапашваюць радыёнукліды значна інтэнсіўней за ягады.
Што рабіць? Перад гатаваннем абавязкова ачысціце іх ад моху і ігліцы, некалькі разоў прамыйце, вымачыце ў салёнай вадзе і адварыце. Гэта дапаможа знізіць утрыманне шкодных рэчываў.

🔬 Як праверыць прадукцыю?
Даследаванню падлягае кожная партыя грыбоў, ягад, а таксама мяса дзікіх жывёл і рыба мясцовага ўлову. Для аналізу неабходна наступная колькасць пробы:
Свежыя грыбы і ягады — 0,5–1,0 кг;
Сухія грыбы — 0,1–0,25 кг;
Кансерваваная прадукцыя — 0,5–1,0 л.

📍 Дзе правесці кантроль?
Радыялагічны кантроль можна прайсці бясплатна:
• у лабараторыях ветсанэкспертызы на рынках горада Гомеля;
• у Гомельскім абласным ЦГЭ і АЗ па адрасе: вул. Маісеенкі, 49.

⚠️ Важна! Дзеля захавання здароўя не набывайце прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю і без дакументаў, якія пацвярджаюць яе радыяцыйную бяспеку.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! 💚
#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #дарылесу #радыяцыйныкантроль #бяспека
👍84