Город за ЗОЖ!
481 subscribers
3.34K photos
67 videos
1.43K links
Официальный канал Гомельского городского ЦГЭ создан в рамках реализации государственного профилактического проекта «Гомель - здоровый город».
Информация по формированию здорового образа жизни и сохранению здоровья населения г. Гомеля
Download Telegram
👆👆👆Крызісы ў пары: як іх паспяхова прайсці?
У адносінах пары існуе мноства крызісаў, якія з’яўляюцца натуральнай часткай сумеснага жыцця. На якіх этапах адносін пары асабліва схільныя да крызісаў і як іх паспяхова прайсці?
🔻🔻🔻Першы крызіс звычайна здараецца пасля 1–3 гадоў адносін. Яго яшчэ называюць крызісам «згаслай страсці». Адносіны становяцца руціннымі, страсць згасае, з’яўляецца нуда. На гэтым этапе звычка замяняе рамантыку.
Цяпер замест гармонаў, якія раней дапамагалі не заўважаць складанасці, на першы план высоўваецца неабходнасць дамаўляцца і мірыцца з недахопамі адзін аднаго.
Як прайсці гэты крызіс? Пастарайцеся аднавіць рамантыку. Старайцеся ладзіць спатканні, сюрпрызы, узгадвайце, што вас прыцягнула адзін у адным.
Спрабуйце новае разам – новае хобі, падарожжы, адкрывайце для сябе новыя цікавыя мясціны. Вылучайце час, калі вы абодва належыце толькі адзін аднаму, без дзяцей, працы і бытавых клопатаў.
👍👍👍Камунікацыя – ваш памочнік на шляху пераадолення першага крызісу ў адносінах. Адкрыта кажыце пра свае жаданні і патрэбы, не баючыся быць уразлівымі.
🔻🔻🔻Другі этап носіць назву «крызіс сямі гадоў» і здараецца прыкладна ў гэтым часавым прамежку.
Узнікае адчуванне, што партнёр «вывучаны дасканала», губляецца інтарэс, з’яўляюцца сумневы ў правільнасці выбару. Гэты крызіс можа суправаджацца жаданнем скончыць адносіны, каб шукаць кагосьці «новага».
👆👆👆Паспяхова прайсці дадзены этап дапаможа пераасэнсаванне каштоўнасцей. Пагаварыце пра тое, што для вас важна ў адносінах цяпер, калі вы ўжо пражылі пэўны час разам. Важна, каб кожны з партнёраў працягваў развівацца як асоба.
Калі кожны ў пары раскрываецца «новымі гранямі», захоўваецца інтарэс. Такім чынам удаецца пазбегнуць адчування, што партнёр «як прачытаная кніга» даўно вывучаны і зразумелы. Таксама пастаноўка новых агульных мэтаў можа ажывіць адносіны. Напрыклад, купля дома, нараджэнне дзяцей, падарожжы.
🔻🔻🔻Трэці крызіс звязаны з нараджэннем дзяцей. З’яўленне дзіцяці кардынальна змяняе лад жыцця.
Недахоп сну, пастаянная стомленасць, размеркаванне абавязкаў, рэўнасць аднаго з партнёраў да дзіцяці, зніжэнне інтымнага жыцця – усё гэта адбіваецца на якасці адносін не лепшым чынам.
Як прайсці гэты этап? Максімальна падтрымлівайце адзін аднаго, падзяляйце абавязкі па доглядзе за дзіцём і домам. Чотка дамовіцеся, хто за што адказвае, каб пазбегнуць крыўд. Час для дваіх – ключ да вырашэння гэтага крызісу.
Нават калі гэта кароткія моманты, старайцеся ўдзяляць час адзін аднаму, каб захаваць сувязь. Дапаможа прагаворванне пачуццяў – адкрыта кажыце пра свае перажыванні, стомленасць, страхі.
🔻🔻🔻Чацвёрты праблемны этап у адносінах носіць назву крызіс «пустога гнязда». Ён супадае з тым перыядам, калі дзеці вырастаюць і сыходзяць з бацькоўскай сям’і.
Бацькі прывыклі да пастаяннай прысутнасці дзяцей, і іх сыход можа выклікаць пачуццё страты, адзіноты. На гэтым этапе адносіны могуць агаліць назапашаныя праблемы.
👆👆👆Прайсці гэты крызіс можа дапамагчы пераарыентацыя. Знайдзіце новыя агульныя інтарэсы і мэты, якія будуць захапляць вас абодвух. Кожны можа знайсці новае хобі або вярнуцца да ранейшых захапленняў, якія былі адкладзены. Узгадайце, якімі вы былі, калі былі толькі ўдваіх.
Адрадзіце былую рамантыку ў адносінах. Пашырэнне круга зносін – таксама выдатны спосаб перажыць гэты крызіс. Знаходзьце новыя знаёмствы, камунікуйце з сябрамі альбо займайцеся выхаваннем унукаў.
Акрамя пералічаных вышэй праблемных этапаў, пара можа праходзіць крызісы, звязаныя са знешнімі фактарамі. Напрыклад, крызісы з-за фінансавых цяжкасцей, з-за праблем на працы, з-за здрад, з-за хваробы аднаго з партнёраў.
Агульнымі прынцыпамі паспяховага праходжання гэтых крызісаў можна назваць: адкрытую камунікацыю і гатоўнасць да кампрамісу, праяву эмпатыі і ўзаемнай павагі, працу над сабой і цярпенне.
👍👍👍Кожны крызіс – гэта магчымасць для росту пары, паглыблення блізкасці і ўмацавання фундамента адносін. Галоўнае — не пазбягаць цяжкасцей, а глядзець ім у твар разам.#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #рэкамендацыіпсіхолага #крызісыўпары
5👍3