Forwarded from Город за ЗОЖ!
👆👆👆Прафілактыка інфекцыйных захворванняў у перыяд паездак і падарожжаў
☝Колькасць турыстычных маршрутаў, дзелавых і іншага роду паездак з кожным годам павялічваецца. Разам з тым, сітуацыя па інфекцыйнай захваральнасці ў шэрагу краін, якія наведваюцца, не заўсёды спрыяльная.
👆👆👆Адпраўляючыся ў паездку або падарожжа, варта звярнуць увагу на кліматычныя ўмовы краіны. Так, людзям з краін умеранага клімату неабходная адаптацыя ў краінах з трапічным кліматам, і наадварот.
👆👆👆Таксама варта памятаць, што крывасмактальныя насякомыя, такія як блохі, клешчы, камары, маскіты, мухі і іншыя, могуць быць пераносчыкамі асобных інфекцыйных і паразітарных захворванняў.
👆👆👆Для папярэджання заражэння падчас адпачынку неабходна пазбягаць кантактаў з паўзунамі і насякомымі. У мэтах абароны ад укусаў насякомых можна прымяняць спецыяльныя сродкі, якія іх адпужваюць і знішчаюць.
‼‼‼Пражыванне дапускаецца ў гасцініцах, забяспечаных цэнтралізаваным водазабеспячэннем і каналізацыяй, а прыём ежы — у пунктах харчавання, дзе выкарыстоўваюцца прадукты гарантаванай якасці.
❌❌❌Пажадана не спрабаваць незнаёмыя прадукты, пачастункі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі, не купляць гатовую ежу на рынках.
❌❌❌Таксама не варта браць з сабой у дарогу прадукты, якія хутка псуюцца (варанаю каўбасу, малочныя і кісламалочныя прадукты, пірожныя з крэмам, кулінарныя вырабы з кароткім тэрмінам прыдатнасці).
✅✅✅У перыяд паездак і падарожжаў асабліва неабходна старанна выконваць правілы асабістай гігіены, у тым ліку гігіены рук. Пасля прагулак, перад ежай і пасля наведвання туалета заўсёды трэба мыць рукі з мылам, таксама можна апрацоўваць антысептыкам.
‼‼‼Калі пасля вяртання з падарожжа ўзнікла недамаганне, адзначаецца павышэнне тэмпературы цела, млоснасць, рвота, вадкі стул, кашаль, сып або іншыя сімптомы захворванняў — трэба звярнуцца да ўрача, пры гэтым абавязкова інфармаваць медработніка, з якой краіны Вы прыбылі.

🔻🔻🔻У сувязі з гэтым перад любым падарожжам неабходна ўдакладніць інфармацыю аб захворваннях, характэрных для краіны, а таксама аб мерах прафілактыкі. Каб не захварэць, падчас падарожжа неабходна выконваць пэўныя правілы пражывання, харчавання і адпачынку.
👆👆👆Адпраўляючыся ў паездку або падарожжа, варта звярнуць увагу на кліматычныя ўмовы краіны. Так, людзям з краін умеранага клімату неабходная адаптацыя ў краінах з трапічным кліматам, і наадварот.
Падчас падарожжа варта быць асцярожнымі пры кантакце з жывёламі, паколькі яны могуць быць крыніцамі інфекцыйных і паразітарных захворванняў. Неабходна абмежаваць кантакт з жывёламі, асабліва калі гэта дзікія або безнаглядныя жывёлы. Калі пры кантакце з жывёлай атрыманы ўкус, ацарапванне або асліненне, неабходна старанна прамыць паражаны ўчастак вадой з мылам і звярнуцца да ўрача, у тым ліку для вырашэння пытання аб правядзенні прышчэпак супраць шаленства і слупняка.
👆👆👆Таксама варта памятаць, што крывасмактальныя насякомыя, такія як блохі, клешчы, камары, маскіты, мухі і іншыя, могуць быць пераносчыкамі асобных інфекцыйных і паразітарных захворванняў.
Небяспечнымі могуць быць і ўкусы некаторых змей, скарпіёнаў, тарантулаў, жыхароў мораў (ядавітыя медузы, рыбы). Гэта можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для здароўя.
👆👆👆Для папярэджання заражэння падчас адпачынку неабходна пазбягаць кантактаў з паўзунамі і насякомымі. У мэтах абароны ад укусаў насякомых можна прымяняць спецыяльныя сродкі, якія іх адпужваюць і знішчаюць.
‼‼‼Пражыванне дапускаецца ў гасцініцах, забяспечаных цэнтралізаваным водазабеспячэннем і каналізацыяй, а прыём ежы — у пунктах харчавання, дзе выкарыстоўваюцца прадукты гарантаванай якасці.
Для піцця неабходна выкарыстоўваць толькі ваду і напоі гарантаванай якасці (напрыклад, бутыляваная або кіпячоная вада, сокі заводскай вытворчасці). Агародніну і садавіну перад ужываннем у ежу неабходна мыць кіпячонай або бутыляванай вадой, абдаваць кіпенем. Мяса, рыба, морапрадукты павінны абавязкова праходзіць старанную тэрмічную апрацоўку.
❌❌❌Пажадана не спрабаваць незнаёмыя прадукты, пачастункі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі, не купляць гатовую ежу на рынках.
У выпадку неабходнасці можна набываць прадукты ў фабрычнай упакоўцы ў крамах. Пры гэтым заўсёды неабходна кантраляваць тэрміны прыдатнасці, выконваць тэмпературны рэжым захоўвання.
❌❌❌Таксама не варта браць з сабой у дарогу прадукты, якія хутка псуюцца (варанаю каўбасу, малочныя і кісламалочныя прадукты, пірожныя з крэмам, кулінарныя вырабы з кароткім тэрмінам прыдатнасці).
✅✅✅У перыяд паездак і падарожжаў асабліва неабходна старанна выконваць правілы асабістай гігіены, у тым ліку гігіены рук. Пасля прагулак, перад ежай і пасля наведвання туалета заўсёды трэба мыць рукі з мылам, таксама можна апрацоўваць антысептыкам.
Не рэкамендуецца купацца ў вадаёмах, не адведзеных для гэтых мэтаў. Купанне дапускаецца толькі ў басейнах і ўстаноўленых месцах, пры гэтым не варта дапускаць траплення вады ў ротавую поласць.
‼‼‼Калі пасля вяртання з падарожжа ўзнікла недамаганне, адзначаецца павышэнне тэмпературы цела, млоснасць, рвота, вадкі стул, кашаль, сып або іншыя сімптомы захворванняў — трэба звярнуцца да ўрача, пры гэтым абавязкова інфармаваць медработніка, з якой краіны Вы прыбылі.
Памятайце: захаванне мер прафілактыкі захворванняў у перыяд паездак і падарожжаў дапаможа захаваць не толькі здароўе асобнага чалавека, але і санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт у краіне ў цэлым.#здаровыягарадіпасёлкі #гомельздаровыгорад #прафилактыка #падарожжа
❤5🔥3⚡1👏1