ГомельОблСанЭпид.бел
1.24K subscribers
33.2K photos
1.29K videos
1 file
7.89K links
🧪Официальный канал санитарно-эпидемиологической службы Гомельской области.🔬
🔹Сайт: https://гомельоблсанэпид.бел
🔹Instagram: https://instagram.com/oblcge.gomel?igshid=YmMyMTA2M2Y=
🔹YTube: https://www.youtube.com/@user-gu2xd5vp1j/featured
Download Telegram
💪 Кожная пятніца - роднае, сваё

🇧🇾 Прапануем вашай увазе беларускія народныя прыказкі і прымаўкі!

🇧🇾 Пра працу:

💬 Хто працуе, той не сумуе.
💬 Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.
💬 Памалу едучы, далей будзеш.
💬 Не святыя гаршкі лепяць.

🇧🇾Пра Радзіму і родны край:

💬 Радзіма – матка, чужына – мачыха.
💬 Усякай птушцы сваё гняздо міла.
💬 Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.
💬 У сваім краі, як у раі.
💬 Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

#ПетриковЦГЭ #💪
#кожнаяпятніцароднаесваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡2❤2👍1🔥1🥰1👏1
🌸 У рамках Тыдня бацькоўскага кахання прапануем вашай увазе верш пра маці...

Непрыветна цераз вокны
Ночка пазірае.
Ціха ў хаце. Ўся сямейка
Спіць, адпачывае.
Натрудзіўшы добра рукі,
Натаміўшы плечы,
Толькі маці з вераценцам
Туліцца пры печы 
Ды прадзе, прадзе кудзельку.
Скача вераценца,
А за ім густыя цені
Бегаюць па сценцы.
На камінку гарыць корчык,
Злотам іскры скачуць.
За аконцам вецер ходзіць,
Глуха вербы плачуць.
Зябнуць вербы на марозе,
Тулячыся к стрэсе.
Снегам вецер сыпле ў дзверы,
Ходзіць шум па лесе...
І пад гэты шум трывожны
Думае старая,
А ўслед думкам неспакойна
Вецер падпявае.
І ўсё ўстала прад вачыма
Беднае кабеты:
Маладыя дні дзяціны,
Дзявочыя леты,
Радасць жыцця і нягоды,
Сваркі, трасяніна –
Ўсё, чым жыцце напаткае
Ў цяжкую часіну.
Ўсё прыпомнілася беднай, Горка, цяжка стала,
Галаву набок схіліла,
Прасці перастала.
Вось і муж усплыў на думу – Рана смерць скасіла!
Дробных дзетак ён пакінуў – Без пары магіла!
Жыў ён бедна. Спадзяваўся
Свой прыдбаць куточак,
Хату вывесці, зямелькі
Прыкупіць шматочак,
Бо агоркнуў хлеб батрацкі,
Жыцце падʼярэмна...
Ды не выйшаў з-пад няволі,
Біўся век дарэмна!
Гасне корчык на камінку,
Пацямнела ў хаце,
Поўнач пеўні пракрычалі,
Але не спіць маці. 
Цягне нітку. Вераценца,
З рук упаўшы, грукне,
Ды нясмела, як убогі,
Ў дзверы вецер стукне.
Думкі думку падганяюць,
Не даюць спакою,
Ўсё лятаюць над кабетай
Нуднай чарадою.
Уздыхнула цяжка маці,
Аб сынку гадае,
Што ў астрозе, ў паняверцы
Кару адбывае.
І за што? У толк не возьме
Бедная кабета
Ні законаў гэтых мудрых,
Ні парадкаў свету.
Вецер вые за вугламі,
Ў коміне галосіць.
Куды толькі думка тая
Матку не заносіць!
Зябнуць вербы на марозе,
Глуха лес гамоніць.
Думка думку выклікае,
Думка думку гоніць.


#ПетриковЦГЭ #НеделяРодительскойЛюбви #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3⚡1👍1🔥1🥰1😍1
💪 "Кожная пятніца - роднае, сваё"

🍁🕸🍂 Прапануем вашай увазе восеньскія прыкметы...

💙 Шмат павуціння ўвосень прадвесціць яснае і халоднае надвор'е альбо ясную зіму.

💙 Багаты ўраджай жалудоў на дубах — да цёплай зімы.

💙 Шмат рабіны — да дажджлівай восені, а мала — да сухой.

💙 Калі бярозавыя лісты жоўкнуць з верхавіны — да ранняй і добрай вясны, а калі знізу — да позняй. Зжоўклыя лісты на бярозе наагул прадвесціць непагадзь.

💙 Лісце з дубоў і бяроз ападае адразу — да мяккай зімы, а калі трымаецца доўга — да суровай.

💙 Вішнёвы апошні ліст: пакуль ён не ападзе, снег будзе раставаць.

#ПетриковЦГЭ #КожнаяПятніцаРоднаеСваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3🥰2😍2