Forwarded from Город за ЗОЖ!
👆👆👆Прафілактыка вострых кішачных інфекцый падчас паводкі
👆👆👆З талымі водамі ў калодзежы і адкрытыя вадаёмы трапляюць смецце, фекаліі жывёл, змесціва выграбных ям. У выніку рэзка ўзрастае рызыка распаўсюджвання вострых кішачных інфекцый і гепатыту А. Каб паводка не скончылася на бальнічным ложку, неабходна выконваць строгія правілы асабістай гігіены і бяспекі.
❓❓❓Чаму паводка небяспечная?
⚡⚡⚡ Інфекцыя можа патрапіць у арганізм трыма шляхамі:
💦💦💦Водны: праз піццё забруджанай вады або выкарыстанне яе для мыцця посуду.
🍅🥚🥩Харчовы: пры ўжыванні прадуктаў, якія кантактавалі з талай вадой або былі заражаны грызунамі.
🤝🤝🤝Кантактна-бытавы: праз брудныя рукі і прадметы ўжытку.
🔻🔻🔻Асноўныя правілы прафілактыкі вострых кішачных інфекцый падчас паводкі:
✅✅✅Пітны рэжым: толькі правераная вада. Выкарыстоўвайце толькі бутыляваную або гарантавана чыстую ваду.
❓❓❓Што рабіць пры з’яўленні сімптомаў?
⚡⚡⚡Важна! Пры з’яўленні першых прыкмет захворвання не займайцеся самалячэннем! Абільнае піццё і сарбенты могуць быць толькі часовай мерай.
👆👆👆Паводка – гэта перыяд, калі пільнасць павінна быць максімальнай. Простыя дзеянні: кіпячэнне вады і мыццё рук з’яўляюцца самай эфектыўнай абаронай ад «хвораб бруднай вады». Беражыце сябе і сваіх блізкіх! #здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #паводка #прафілактыка #ВКІ
Веснавая паводка – гэта не толькі прадвеснік цяпла, якое набліжаецца, і канца зімовай сцюжы, але і пагроза падтаплення домаўладанняў і пабудоў – і, як вынік, сур’ёзны выклік для здароўя.
👆👆👆З талымі водамі ў калодзежы і адкрытыя вадаёмы трапляюць смецце, фекаліі жывёл, змесціва выграбных ям. У выніку рэзка ўзрастае рызыка распаўсюджвання вострых кішачных інфекцый і гепатыту А. Каб паводка не скончылася на бальнічным ложку, неабходна выконваць строгія правілы асабістай гігіены і бяспекі.
❓❓❓Чаму паводка небяспечная?
Падчас разліву вада становіцца ўніверсальным растваральнікам і пераносчыкам бактэрый і вірусаў (дызентэрыя, сальманелёз, ротавірусная інфекцыя).
⚡⚡⚡ Інфекцыя можа патрапіць у арганізм трыма шляхамі:
💦💦💦Водны: праз піццё забруджанай вады або выкарыстанне яе для мыцця посуду.
🍅🥚🥩Харчовы: пры ўжыванні прадуктаў, якія кантактавалі з талай вадой або былі заражаны грызунамі.
🤝🤝🤝Кантактна-бытавы: праз брудныя рукі і прадметы ўжытку.
🔻🔻🔻Асноўныя правілы прафілактыкі вострых кішачных інфекцый падчас паводкі:
✅✅✅Пітны рэжым: толькі правераная вада. Выкарыстоўвайце толькі бутыляваную або гарантавана чыстую ваду.
Калі няма магчымасці купіць бутыляваную ваду, то любую «сырую» неабходна кіпяціць не менш за 10–15 хвілін – кіпячэнне забівае большасць узбуджальнікаў. Выкарыстоўвайце кіпячоную або бутыляваную ваду нават для чысткі зубоў і мыцця твару.✅✅✅Прадукты харчавання: абарона і тэрмічная апрацоўка. Захоўвайце прадукты ў герметычнай тары (пластыкавыя кантэйнеры, шкляныя банкі з вечкамі), каб да іх не дабраліся грызуны, якія актыўна мігруюць у жыллё падчас затаплення.
Калі прадукты (гародніна ў падвале, крупы) кантактавалі з паводкавай вадой – бязлітасна выкідвайце іх. Гародніну і садавіну мыйце бутыляванай вадой, а затым абдавайце кіпенем. Падвяргайце ежу дбайнай тэрмічнай апрацоўцы.✅✅✅Асабістая гігіена: «чыстыя рукі» ў квадраце. Мыйце рукі з мылам пасля кожнага вяртання з вуліцы, наведвання туалета і перада ядой.
Калі доступ да чыстай вады абмежаваны, выкарыстоўвайце антысептыкі на спіртавой аснове або дэзінфікуючыя сурвэткі. Не дапускайце дзяцей да гульняў у месцах скопішча паводкавай вады (лужыны, затопленыя канавы).✅✅✅Пасля таго, як вада сыдзе: генеральная дэзінфекцыя. Калі вада адыходзіць, рызыка не знікае, паколькі вірусы могуць захоўвацца ў глебе і на паверхнях.
Ачысціце падворак ад смецця і ілу, прынесенага вадой, правядзіце дэзінфекцыю памяшканняў.
Асаблівую ўвагу ўдзяліце калодзежам: пасля паводкі калодзежы неабходна цалкам адпампаваць, ачысціць і прадэзінфікаваць. Піць з іх можна толькі пасля атрымання станоўчага заключэння санітарнай службы.
❓❓❓Што рабіць пры з’яўленні сімптомаў?
Кішачныя інфекцыя пачынаюцца востра: млоснасць і ваніты, дыярэя, болі ў жываце, павышэнне тэмпературы цела і агульная слабасць.
⚡⚡⚡Важна! Пры з’яўленні першых прыкмет захворвання не займайцеся самалячэннем! Абільнае піццё і сарбенты могуць быць толькі часовай мерай.
Неадкладна звярніцеся да ўрача або выклічце хуткую дапамогу. Самалячэнне (асабліва бескантрольны прыём антыбіётыкаў) можа «змазаць» карціну і прывесці да пераходу хваробы ў хранічную форму або да небяспечнага абязводжвання.
👆👆👆Паводка – гэта перыяд, калі пільнасць павінна быць максімальнай. Простыя дзеянні: кіпячэнне вады і мыццё рук з’яўляюцца самай эфектыўнай абаронай ад «хвораб бруднай вады». Беражыце сябе і сваіх блізкіх! #здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #паводка #прафілактыка #ВКІ
❤4👍2👏2⚡1🏆1
Forwarded from Город за ЗОЖ!
🥚🥚🥚Аб прафілактыцы сальманелёзу
👆👆👆На сальманелёз хварэюць людзі розных узростаў, аднак найбольш небяспечны ён для маленькіх дзяцей дашкольнага ўзросту (да 3 гадоў), бо працяглая дыярэя і шматразовая ваніты могуць прывесці да хуткага абязводжвання іх арганізма.
✔✔✔Часты шлях перадачы сальманелёзу – харчовы – пры ўжыванні харчовых прадуктаў, часцей за ўсё мяса жывёл і птушак, а таксама яек.
👆👆👆Пры куплі прадукцыі птушкаводства і жывёлагадоўлі важна старанна правяраць тэрміны прыдатнасці.
Штогод з надыходам вяснова-летняга перыяду актывізуецца захворванне на бактэрыяльныя кішэчныя інфекцыі, у тым ліку на сальманелёз. Сярод вострых кішэчных інфекцый сальманелёзная інфекцыя з'яўляецца найбольш значнай і звычайна працякае ў больш цяжкай клінічнай форме.🔻🔻🔻Сальманелёз – гэта вострае і даволі цяжкае захворванне, выкліканае сальманеламі, якія шырока распаўсюджаны ў прыродзе. У жывёльным свеце на сальманелёз часцей заражаецца хатняя птушка (куры, качкі), буйная і дробная рагатая жывёла, коні, сабакі, коткі і дамавыя грызуны. Разам з тым, на сальманелёз цяжка хварэюць не толькі жывёлы, але і чалавек.
👆👆👆На сальманелёз хварэюць людзі розных узростаў, аднак найбольш небяспечны ён для маленькіх дзяцей дашкольнага ўзросту (да 3 гадоў), бо працяглая дыярэя і шматразовая ваніты могуць прывесці да хуткага абязводжвання іх арганізма.
✔✔✔Часты шлях перадачы сальманелёзу – харчовы – пры ўжыванні харчовых прадуктаў, часцей за ўсё мяса жывёл і птушак, а таксама яек.
Мікробы трапляюць у прадукты пры іх недастатковай кулінарнай апрацоўцы (паўсырыя біфштэксы, яйкі сырыя і ўсмятку, «яечня-глазуння»), няправільным захоўванні прадуктаў і парушэнні элементарных правіл асабістай гігіены.✅✅✅Для прадухілення захворвання на сальманелёз мясную і птушкапрадукцыю, яйкі птушкі перад ужываннем у ежу неабходна дастаткова праварваць і прасмажваць.
Курыныя і качыныя яйкі не ўжываць у сырым выглядзе, перад іх прыгатаваннем старанна прамываць шкарлупіну. Ужываць яйкі ўсмятку, «яечню-глазунню» і яйкі ў сырым выглядзе небяспечна.❌❌❌Каб бактэрыі са шкарлупіны не трапілі ўнутр яйка ў момант яго «разбіцця», шкарлупіну неабходна старанна мыць вадой і мылам, можна таксама выкарыстоўваць раствор харчовай соды.
👆👆👆Пры куплі прадукцыі птушкаводства і жывёлагадоўлі важна старанна правяраць тэрміны прыдатнасці.
Набываць мясную і птушкапрадукцыю варта на гандлёвых аб'ектах, дзе ёсць дакументы, якія сведчаць аб іх якасці, неабходна пазбягаць набыцця ў неўстаноўленых месцах, «з рук».👆👆👆Купляючы яечную прадукцыю, трэба выбіраць толькі чыстыя яйкі без бачных пашкоджанняў. Нельга купляць яйкі птушак з парушанай шкарлупінай («бой»), выцяканнем змесціва праз пашкоджаныя абалонку і шкарлупіну («тэк»), а таксама са слядамі на шкарлупіне крывяных плям і памёту.
Падчас прыгатавання любой стравы, перад кантактам з гатовымі да ўжывання прадуктамі і пасля кантакту з прадуктамі, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, неабходна як мага старанней мыць рукі.💢💢💢Сырыя і гатовыя прадукты неабходна захоўваць у халадзільніку асобна. Не рэкамендуецца доўга захоўваць гатовыя стравы, асабліва пры пакаёвай тэмпературы.
Самалячэнне сальманелёзу ў хатніх умовах недапушчальна. У выпадку з'яўлення прыкмет захворвання на кішэчную інфекцыю неабходна неадкладна звярнуцца да ўрача.#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #сальманелёз #прафілактыка
❤2⚡1👍1🔥1
Forwarded from Город за ЗОЖ!
🚭🚭🚭Стоп курэнню! Выберы здароўе!
✅✅✅Спецыялістамі Гомельскага гарадскога ЦГЭ быў праведзены чарговы рэйд па прафілактыцы курэння і выкарыстання электронных сістэм дастаўкі нікаціну сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада Гомеля.
💢💢💢Нікацінавая залежнасць у юным узросце – гэта бомба запаволенага дзеяння. Менавіта таму барацьба з курэннем сярод дзяцей і падлеткаў стаіць на першым месцы.

Цана, якую плацяць юныя курцы за сваю звычку, высокая: запаволенне фізічнага і агульнага развіцця, метабалічныя парушэнні, пагаршэнне слыху і зроку, а таксама нервовыя расстройствы.👆👆👆У ходзе правядзення рэйду спецыялісты актыўна інфармавалі падлеткаў і моладзь пра разбуральнае ўздзеянне курэння і вэйпінгу на арганізм, а таксама распаўсюджвалі інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы, якія даступна выкладаюць інфармацыю пра наступствы шкодных звычак і прапануюць рэкамендацыі па захаванні здароўя.
❤️❤️❤️Ваша здароўе – гэта ваш самы каштоўны актыў. Беражыце яго! #здаровыягарадыіпаёлкі #гомельздаровыгорад #здароўенацыі #курэнне #вэйпінг #прафілактыка❤4🔥2⚡1👍1
Forwarded from Город за ЗОЖ!
🚭 Курыш – здароўе загубіш!
✅✅✅У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку залежнасцяў у маладзёжным асяроддзі, спецыялісты Гомельскага гарадскога ЦГІЭ правялі прафілактычны рэйд у месцах масавага знаходжання моладзі горада.
🚫🚫🚫Шкода курэння для маладога арганізма:
⚠Магутнае прыгнятанне цэнтральнай нервовай сістэмы і галаўнога мозга. 🧠
⚠Пагаршэнне функцыянавання шчытападобнай залозы.
⚠Пачашчэнне сэрцабіцця. ❤️🩹
⚠З'яўленне раздражняльнасці, падвышанай смагі і потаадлучэння.
#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #прафілактыка #залежнасці #моладзь
✅✅✅У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку залежнасцяў у маладзёжным асяроддзі, спецыялісты Гомельскага гарадскога ЦГІЭ правялі прафілактычны рэйд у месцах масавага знаходжання моладзі горада.
Падчас мерапрыемства спецыялісты цэнтра актыўна тлумачылі маладому пакаленню шкоду падлеткавага курэння, бо штогод яго прадстаўнікі становяцца ахвярамі гэтай вельмі небяспечнай звычкі.
🚫🚫🚫Шкода курэння для маладога арганізма:
⚠Магутнае прыгнятанне цэнтральнай нервовай сістэмы і галаўнога мозга. 🧠
⚠Пагаршэнне функцыянавання шчытападобнай залозы.
⚠Пачашчэнне сэрцабіцця. ❤️🩹
⚠З'яўленне раздражняльнасці, падвышанай смагі і потаадлучэння.
У гутарках з падлеткамі спецыялісты Гомельскага гарадскога ЦГІЭ падкрэслілі: як звычайныя цыгарэты, так і вейпы, прыводзяць да фарміравання ўстойлівай залежнасці. Таму няма БЯСПЕЧНАЙ альтэрнатывы тытунекурэнню!👍👍👍Для замацавання атрыманых ведаў сярод удзельнікаў рэйду былі распаўсюджаны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы (памяткі, буклеты).
Выбірайце здароўе! 💪#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #прафілактыка #залежнасці #моладзь
❤3⚡1👍1🥰1
Forwarded from Город за ЗОЖ!
🍏 Уся праўда пра цукровы дыябет: разбураем міфы і займаемся прафілактыкай
☝️ Дыябет — гэта парушэнне абмену рэчываў, пры якім арганізм не можа правільна засвойваць глюкозу (галоўную крыніцу энергіі) праз праблемы з гармонам інсулінам.
🔍 Два прынцыпова розныя тыпы:
• 1 тып (аўтаімунны): інсулін наогул не выпрацоўваецца. Пачынаецца ў дзяцінстве або юнацтве. Спадчынны, яго нельга выклікаць салодкім і нельга прадухіліць.
• 2 тып (метабалічны): складае 90% усіх выпадкаў. Клеткі страчваюць адчувальнасць да інсуліну. Гэты тып напрамую звязаны з ладам жыцця, і яго можна прадухіліць!
❌ Галоўныя міфы, у якія пара перастаць верыць:
1. «Дыябет бывае толькі ў ласуноў». Цукар сам па сабе не выклікае дыябет.
📋 Прыкметы рызыкі (калі варта хвалявацца):
🛡️ 5 залатых правіл прафілактыкі:
1. 🥗 Прынцып талеркі: 50% талеркі павінны займаць гародніна і зеляніна (клятчатка марудзіць усмоктванне цукру), 25% — бялок (птушка, рыба, яйкі), 25% — складаныя вугляводы (грэчка, буры рыс). Развітайцеся з газіроўкамі і салодкім сокам.
2. 🏃♂️ Дадайце руху: імкніцеся да 150 хвілін актыўнасці ў тыдзень (усяго 20-30 хвілін у дзень). Хада, адмова ад ліфта — працуючыя мышцы актыўна спальваюць глюкозу нават без удзелу інсуліну.
3. ⚖️ Кантроль вагі: зніжэнне вагі ўсяго на 5-7% змяншае рызыку развіцця дыябету больш чым на 50%.
4. 😴 Сон і стрэс: недасыпанне і хранічны стрэс павышаюць узровень кортізолу і адрэналіну, якія прымушаюць печань выкідваць лішні цукар у кроў.
5. 🩸 Штогадовы кантроль: пасля 40 гадоў раз на год здавайце аналіз крыві на глюкозу нашча або тэст на глікаваны гемаглабін (самы дакладны маркер праддыябету).
Цукровы дыябет — адна з самых вострых медыцынскіх тэм XXI стагоддзя. Вакол гэтай хваробы існуе мноства міфаў: ад «гэта ўсё праз цукеркі» да «дыябет — гэта прысуд». Давайце разбярэмся з фактамі і даведаемся, як абараніць сябе.
🔍 Два прынцыпова розныя тыпы:
• 1 тып (аўтаімунны): інсулін наогул не выпрацоўваецца. Пачынаецца ў дзяцінстве або юнацтве. Спадчынны, яго нельга выклікаць салодкім і нельга прадухіліць.
• 2 тып (метабалічны): складае 90% усіх выпадкаў. Клеткі страчваюць адчувальнасць да інсуліну. Гэты тып напрамую звязаны з ладам жыцця, і яго можна прадухіліць!
❌ Галоўныя міфы, у якія пара перастаць верыць:
1. «Дыябет бывае толькі ў ласуноў». Цукар сам па сабе не выклікае дыябет.
Да хваробы прыводзіць лішняя вага і маларухомы лад жыцця. Торты небяспечныя не цукрам, а каларыйнасцю.2. «Калі няма сімптомаў, я здаровы». Дыябет 2 тыпу — «ціхі забойца». Ён можа гадамі развівацца непрыкметна.
📋 Прыкметы рызыкі (калі варта хвалявацца):
• Залішняя вага (асабліва ў вобласці жывата);
• Дыябет у блізкіх сваякоў;
• Маларухомы лад жыцця;
• Узрост 45+;
• Высокі артэрыяльны ціск.
🛡️ 5 залатых правіл прафілактыкі:
1. 🥗 Прынцып талеркі: 50% талеркі павінны займаць гародніна і зеляніна (клятчатка марудзіць усмоктванне цукру), 25% — бялок (птушка, рыба, яйкі), 25% — складаныя вугляводы (грэчка, буры рыс). Развітайцеся з газіроўкамі і салодкім сокам.
2. 🏃♂️ Дадайце руху: імкніцеся да 150 хвілін актыўнасці ў тыдзень (усяго 20-30 хвілін у дзень). Хада, адмова ад ліфта — працуючыя мышцы актыўна спальваюць глюкозу нават без удзелу інсуліну.
3. ⚖️ Кантроль вагі: зніжэнне вагі ўсяго на 5-7% змяншае рызыку развіцця дыябету больш чым на 50%.
4. 😴 Сон і стрэс: недасыпанне і хранічны стрэс павышаюць узровень кортізолу і адрэналіну, якія прымушаюць печань выкідваць лішні цукар у кроў.
5. 🩸 Штогадовы кантроль: пасля 40 гадоў раз на год здавайце аналіз крыві на глюкозу нашча або тэст на глікаваны гемаглабін (самы дакладны маркер праддыябету).
Праддыябет цалкам зварачальны! Пачніце з малога: заменіце сёння паездку на аўтобусе шпацырам, а маянэз у салаце — смятанай. Ваша цела скажа вам дзякуй!#здаровыягарадыіпасёлкі #гомельздаровыгорад #здароўенацыі #прафілактыкаНЗЗ #цукровыдыябет #прафілактыка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5🔥2👏2⚡1