🇧🇾Вясенняя раніца
Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ужо ўставаць…
Як прыгожа там бясконца!
Сорам, дзеткі, позна спаць.
Заглянула сонца ў вочкі,
Дзень прыйшоў –даволі сну
На свет гляньце, галубочкі,
Ўсе вітаюць там вясну.
Пчолкі выпаўзлі з калоды,
Пачалі збіраць мядок,
Шпак вартуе агароды
I вішнёвы наш садок.
Зелянее траўка ў полі,
Ў небе птушачкі пяюць…
Эх, зімы не будзе болей!
Хутка кветкі зацвітуць.
Вы зірніце у аконца,
Палюбуйцеся хаця:
Колькі волі, колькі сонца,
Колькі новага жыцця!
Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле
Спевы слухаць, кветкі рваць.
Ў хаце сумна, бы ў няволі…
Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!
Міхась Чарот
❤️ #ДзеньРоднагаСвайго
↘️Instagram
↘️ГомельОблСанЭпид.бел
Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ужо ўставаць…
Як прыгожа там бясконца!
Сорам, дзеткі, позна спаць.
Заглянула сонца ў вочкі,
Дзень прыйшоў –даволі сну
На свет гляньце, галубочкі,
Ўсе вітаюць там вясну.
Пчолкі выпаўзлі з калоды,
Пачалі збіраць мядок,
Шпак вартуе агароды
I вішнёвы наш садок.
Зелянее траўка ў полі,
Ў небе птушачкі пяюць…
Эх, зімы не будзе болей!
Хутка кветкі зацвітуць.
Вы зірніце у аконца,
Палюбуйцеся хаця:
Колькі волі, колькі сонца,
Колькі новага жыцця!
Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле
Спевы слухаць, кветкі рваць.
Ў хаце сумна, бы ў няволі…
Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!
Міхась Чарот
❤️ #ДзеньРоднагаСвайго
↘️ГомельОблСанЭпид.бел
❤6🔥2😍2👍1
▫️Мачанка — гэта не проста страва, гэта сімвал беларускай гасціннасці. Яе назва паходзіць ад слова «мачаць»: менавіта так, макаючы гарачы блін у густую духмяную юшку, яе і трэба есці.
▫️Дамашнія каўбаскі (пальцам піханыя) — 300 г
▫️Свіныя рэбры — 300 г
▫️Сала (шпік) — 100 г
▫️Цыбуля — 2 сярэднія штукі
▫️Смятана — 200 г
▫️Мука — 2 ст. лыжкі
▫️Спецыі: соль, перац, лаўровы ліст, духмяныя зёлкі па смаку.
👨🍳 Як гатаваць?
1️⃣ Смажым аснову. Сала наразаем кубікамі і вытапляем на патэльні да сквірак. Дадаем рэбры і каўбаскі (папярэдне пакалоць іх відэльцам). Смажым да румянай скарыначкі.
2️⃣ Дадаем водар. Закідваем дробна нарэзаную цыбулю і тушым разам з мясам, пакуль яна не стане залацістай.
3️⃣ Рыхтуем соус. У асобнай місцы змешваем смятану з мукой, каб не было камячкоў. Можна дадаць трохі вады ці мяснога булёну.
4️⃣ Магія густу. Заліваем мяса смятаннай сумессю, дадаем спецыі. Змяншаем агонь да мінімуму і тушым 15-20 хвілін, пакуль соус не загусцее.
🇧🇾Смачна есці! Жывіце са смакам!
#ДзеньРоднагаСвайго
↘️ГомельОблСанЭпид.бел
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5💯4🥰2