ГомельОблСанЭпид.бел
1.22K subscribers
30.3K photos
1.19K videos
7.29K links
🧪Официальный канал санитарно-эпидемиологической службы Гомельской области.🔬
🔹Сайт: https://гомельоблсанэпид.бел
🔹Instagram: https://instagram.com/oblcge.gomel?igshid=YmMyMTA2M2Y=
🔹YTube: https://www.youtube.com/@user-gu2xd5vp1j/featured
Download Telegram
Forwarded from Город за ЗОЖ!
👆👆👆Прафілактыка інфекцыйных захворванняў у перыяд паездак і падарожжаў
Колькасць турыстычных маршрутаў, дзелавых і іншага роду паездак з кожным годам павялічваецца. Разам з тым, сітуацыя па інфекцыйнай захваральнасці ў шэрагу краін, якія наведваюцца, не заўсёды спрыяльная.
🔻🔻🔻У сувязі з гэтым перад любым падарожжам неабходна ўдакладніць інфармацыю аб захворваннях, характэрных для краіны, а таксама аб мерах прафілактыкі. Каб не захварэць, падчас падарожжа неабходна выконваць пэўныя правілы пражывання, харчавання і адпачынку.

👆👆👆Адпраўляючыся ў паездку або падарожжа, варта звярнуць увагу на кліматычныя ўмовы краіны. Так, людзям з краін умеранага клімату неабходная адаптацыя ў краінах з трапічным кліматам, і наадварот.
Падчас падарожжа варта быць асцярожнымі пры кантакце з жывёламі, паколькі яны могуць быць крыніцамі інфекцыйных і паразітарных захворванняў. Неабходна абмежаваць кантакт з жывёламі, асабліва калі гэта дзікія або безнаглядныя жывёлы. Калі пры кантакце з жывёлай атрыманы ўкус, ацарапванне або асліненне, неабходна старанна прамыць паражаны ўчастак вадой з мылам і звярнуцца да ўрача, у тым ліку для вырашэння пытання аб правядзенні прышчэпак супраць шаленства і слупняка.

👆👆👆Таксама варта памятаць, што крывасмактальныя насякомыя, такія як блохі, клешчы, камары, маскіты, мухі і іншыя, могуць быць пераносчыкамі асобных інфекцыйных і паразітарных захворванняў.
Небяспечнымі могуць быць і ўкусы некаторых змей, скарпіёнаў, тарантулаў, жыхароў мораў (ядавітыя медузы, рыбы). Гэта можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для здароўя.

👆👆👆Для папярэджання заражэння падчас адпачынку неабходна пазбягаць кантактаў з паўзунамі і насякомымі. У мэтах абароны ад укусаў насякомых можна прымяняць спецыяльныя сродкі, якія іх адпужваюць і знішчаюць.
Пражыванне дапускаецца ў гасцініцах, забяспечаных цэнтралізаваным водазабеспячэннем і каналізацыяй, а прыём ежы — у пунктах харчавання, дзе выкарыстоўваюцца прадукты гарантаванай якасці.
Для піцця неабходна выкарыстоўваць толькі ваду і напоі гарантаванай якасці (напрыклад, бутыляваная або кіпячоная вада, сокі заводскай вытворчасці). Агародніну і садавіну перад ужываннем у ежу неабходна мыць кіпячонай або бутыляванай вадой, абдаваць кіпенем. Мяса, рыба, морапрадукты павінны абавязкова праходзіць старанную тэрмічную апрацоўку.

Пажадана не спрабаваць незнаёмыя прадукты, пачастункі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі, не купляць гатовую ежу на рынках.
У выпадку неабходнасці можна набываць прадукты ў фабрычнай упакоўцы ў крамах. Пры гэтым заўсёды неабходна кантраляваць тэрміны прыдатнасці, выконваць тэмпературны рэжым захоўвання.

Таксама не варта браць з сабой у дарогу прадукты, якія хутка псуюцца (варанаю каўбасу, малочныя і кісламалочныя прадукты, пірожныя з крэмам, кулінарныя вырабы з кароткім тэрмінам прыдатнасці).
У перыяд паездак і падарожжаў асабліва неабходна старанна выконваць правілы асабістай гігіены, у тым ліку гігіены рук. Пасля прагулак, перад ежай і пасля наведвання туалета заўсёды трэба мыць рукі з мылам, таксама можна апрацоўваць антысептыкам.
Не рэкамендуецца купацца ў вадаёмах, не адведзеных для гэтых мэтаў. Купанне дапускаецца толькі ў басейнах і ўстаноўленых месцах, пры гэтым не варта дапускаць траплення вады ў ротавую поласць.

Калі пасля вяртання з падарожжа ўзнікла недамаганне, адзначаецца павышэнне тэмпературы цела, млоснасць, рвота, вадкі стул, кашаль, сып або іншыя сімптомы захворванняў — трэба звярнуцца да ўрача, пры гэтым абавязкова інфармаваць медработніка, з якой краіны Вы прыбылі.
Памятайце: захаванне мер прафілактыкі захворванняў у перыяд паездак і падарожжаў дапаможа захаваць не толькі здароўе асобнага чалавека, але і санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт у краіне ў цэлым.
#здаровыягарадіпасёлкі #гомельздаровыгорад #прафилактыка #падарожжа
5🔥31👏1