🇧🇾🇧🇾Беларусы славяцца сваёй гасціннасцю. Толькі госць на парог - пачастунак на стол. Асновай беларускай кухні з’яўляецца бульба. Гэта сапраўды «другі хлеб». З бульбы можна прыгатаваць неверагодную колькасць смачных і разнастайных страў. Асаблівай папулярнасцю ў беларусаў карыстаюцца традыцыйныя дранікі - бульбяныя аладкі, сапраўдная смачная класіка Беларусі.
🚂Юны чыгуначнік Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава Андрэй Новік вельмі любіць дранікі і па-майстэрску іх гатуе.