Forwarded from Александр Версоцкий
Сёння 60 гадоў з дня ўтварэння святкуюць два сельсаветы – Вердаміцкі і Ханявіцкі. Любое свята – добрая магчымасць азірнуцца назад, паглядзець на тое, што зроблена і намеціць нейкія мэты, задачы, да якіх ты будзеш рухацца ў далейшым. На тэрыторыі гэтых сельскіх саветаў зроблена нямала. Вялікі дзякуй старшыням Алене Эдвардаўне Салавей і Браніславу Казіміравічу Дзічкоўскаму за іх прынцыповасць, жаданне рухацца наперад і не здавольвацца тым, што ёсць. Але адзін у полі не ваяр. Ёсць памагатыя, якія ў цяжкую хвіліну падтрымаюць і парадуюцца тваім поспехам. Такім людзям мы са старшынёй раённага Савета дэпутатаў уручылі граматы і грашовую ўзнагароду.
#свислоччина #версоцкий #встречи #вердомичи #хоневичи #сельсоветы #награждение #юбилеи #кадры
#свислоччина #версоцкий #встречи #вердомичи #хоневичи #сельсоветы #награждение #юбилеи #кадры